Авторизация
 

У Язна пранікае цывілізацыя?

 Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Будучыняй аграгарадка і навакольных вёсак занепакоены жыхары Язненскага сельсавета. Асноўныя праблемы сваёй малой радзімы пералічылі ў звароце да Прэзідэнта краіны. Пад пісьмом падпісаліся 124 чалавекі. 

Сёлетні і наступныя два жывём пад эгідай Года малой радзімы. Па цвёрдай упэўненасці нашага Прэзідэнта толькі захаваўшы вёску, мы захаваем краіну. З перыядычнага друку, тэлесюжэтаў і рэпартажаў наяўна бачна, што ідэя паспяхова матэрыялізуецца ў шматлікіх населеных пунктах краіны, сумеснымі намаганнямі ўлады і людзей падтрымліваюцца і развіваюцца нават хутары. Назіраецца паўсюднае імкненне пашыраць сацыяльныя даброты сяльчан, ствараць рознабакова ўтульны асяродак для іх якаснага жыцця, каб зямля не здзічэла і цягнулася ў вёску моладзь.

Абслугоўванне на дыстанцыі


Язна — не глухамань, — аграгарадок. Тут моцная інфраструктура, трывалая сацыяльная база. У пачатку года мясцовае сельгаспрадпрыемства ўзначаліў малады кіраўнік. Цягнучы на буксіры груз праблем і складанасцей, у яго ёсць галоўнае — імкненне працаваць. А яшчэ ён паважае людзей і на гэта яны адказваюць узаемнасцю. Сёлета язненцы абмалацілі свае агароды да 1 верасня, пра што раней толькі марылі. Дырэктар падтрымлівае старшыню сельсавета, сумесна вырашаюць важныя пытанні жыццезабеспячэння. Арганізавалі некалькі суботнікаў, намаганнямі паўсотні актывістаў і мясцовых служб добраўпарадкоўваюць парк. Пры ўдзеле саміх жыхароў аграгарадка выбудоўваюцца і далейшыя планы.


 Пры такім становішчы спраў язненцаў у пасіўнасці не папракнеш. Народ тут неабыякавы, за будучыню свайго краю перажывае. Задумваецца, як нажытае захаваць для нашчадкаў, хоць і разлятаюцца тыя па свеце. Усім вядома, што закрыццё любога аб'екта дабівае сяло. Таму ў аграгарадку катэгарычна супраць спынення дзейнасці мясцовага аддзялення «Беларусбанка». На іх думку, гэта адзін з неабходных аб'ектаў інфраструктуры буйнога населенага пункта, дзе цяпер 749 жыхароў, а ў вясенне-летні перыяд перасягае за тысячу.


Каб перайсці на дыстанцыйнае абслугоўванне і падключыць інтэрнэт ці мабільны банкінг, неабходны камп'ютар і сучасныя мадэлі тэлефонаў. Для многіх сяльчан гэта вялікая раскоша,—тлумачаць у лісце да Прэзідэнта жыхары аграгарадка. — Кліентам, якім за 70, з праблемамі са зрокам ці памяццю, складана засвоіць інфармацыйныя тэхналогіі. Выказваюць апасенні, што недастатковая матэрыяльная і тэхнічная база не дазволіць работнікам аддзялення паштовай сувязі спраўляцца з патокам кліентаў.


 Абмеркаваць гэту і іншыя праблемы, закранутыя ў калектыўным звароце да Прэзідэнта, жыхары аграгарадка сабраліся ў мінулую сераду ў актавай зале Язненскага ПМС. Сюды прыехалі члены створанай пры райвыканкаме камісіі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Леаніда Лясовіча. Прысутнічалі намеснік начальніка Упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва вобласці Вольга Рабінава, галоўны спецыяліст аддзела развіцця прадпрымальніцтва камітэта эканомікі аблвыканкама Аляксей Варганаў.


Сітуацыю па банку пракаменціравала начальнік цэнтра рознічнага бізнесу філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «АБ Беларусбанк» Іна Скідэвіч:


— Па падліках, сярэдняя нагрузка на спецыяліста ў Язне ў самыя плацежныя дні — чатыры-пяць гадзін, ва ўсе астатнія не выпрацоўвае нават трох, а заробак яму неабходна налічыць за 5,5 гадзіны. Плюс страты на ўтрыманне інкасацыі, рабочай плошчы. Ужо з 2015 года аддзяленне працуе нерэнтабельна. Расходы перавысілі даходы на 4000 рублёў.


 У структуры плацяжоў за 8 месяцаў бягучага года пераважалі камунальныя — 64%, укладныя аперацыі складаюць каля 16%, па плацежных картках — 15, валютаабменных — 5%.


Як заўважыла Іна Скідэвіч, усё працаздольнае насельніцтва аграгарадка, а гэта 426 чалавек, маюць банкаўскія плацежныя карткі, але пераважна «Белаграпрамбанка». Вядома, што за аперацыі па «чужым» плацежным інструменце налічваецца камісія. На пошце карткі абедзвюх структур абслугоўваюцца бясплатна. Наогул, аддзяленню сувязі будуць дэлегаваны правы па прыёме ўсіх, акрамя валютаабменных, плацяжоў. Аднак Іна Антонаўна скіроўвала язненцаў на дыстанцыйнае абслугоўванне, каб не выходзячы з дому выконваць практычна любыя банкаўскія аперацыі. Для гэтага дастаткова мець пад рукой камп'ютар і доступ у інтэрнэт. Так вяскоўцы пазбавяць сябе ад чэрг і сэканомяць каштоўны час. Усе атрымаюць неабходную дапамогу і кансультацыю. У Язне плануецца ўстанавіць інфакіёск, навучыць ім карыстацца.


Навінкі не ўсе прымаюць рашуча. Але гэта пытанне часу. Як высветлілася, са 124 чалавек, якія паставілі подпісы пад калектыўным зваротам, 74 — трымальнікі плацежных картак, з іх у 35 падключаны сэрвісы дыстанцыйнага абслугоўвання, 16 кліентаў пенсіённага ўзросту.

Ні сабе, ні людзям


Непакоіць язненцаў лёс пустуючых двухпавярховых будынкаў, якія вісяць цяжкім грузам на балансе ПМС. У марах ператварыць іх у офісныя корпусы. На думку вяскоўцаў, менавіта стварэнне новых рабочых месц не дапусціць вымірання вёскі і пасадзейнічае замацаванню моладзі на сяле. Толькі дзе знайсці надзейныя рукі дзелавых людзей?


Як патлумачыў кіраўнік ПМС Пётр Радзюк, некалі арганізацыя ганарылася моцнай матэрыяльнай базай, штат налічваў да 300 работнікаў. Тады мелі патрэбу ў інтэрнаце і сталовай. Калі працаўнікоў паменела да 60, аб'екты засталіся незадзейнічанымі. Сталовую прапаноўвалі ў арэнду кампаніі «Еўрагандль», цікавасці з яе боку не ўзнікла. Інтэрнат ужо ні на што не годны. Неаднара- зова звярталіся з просьбай перадаць будынкі на баланс спецарганізацый, але адказаў не атрымалі. Канчаткова іх лёс вырашыцца пасля новага года. Знос, дарэчы, таксама працэдура складаная, патрабуе падрыхтоўкі пакета дакументаў і абыдзецца ў добрую капейку.
Шмат прэтэнзій да гандлёвага абслугоўвання. Мясцовыя магазіны запатрабаваны, пакупнікі іх не мінаюць, цэняць абслугоўванне. Але няма асартыменту харчовых і прамысловых тавараў. Пад раздачу трапіў магазін «Удобный», назва якога, са слоў прысутных у зале, не адпавядае рэчаіснасці. Дырэктар «Міёрыгандлю» Анастасія Малецкая звярнула ўвагу, што попыт мясцовых пакупнікоў улічваецца, усе заяўкі, у тым ліку на будаўнічыя матэрыялы, выконваюцца. Але такі метад абслугоўвання вяскоўцаў ужо не задавальняе. Таму імкнуцца, каб у Язне з'явіўся «Еўраопт» — там і цэны, і зніжкі, і гульні. А галоўнае — асартымент. Мясцовае насельніцтва на грошы не сквапнае. Гатова купляць бытавыя прыборы, абутак айчынных вытворцаў, адзенне, што не разлічана на худы кашалёк.


— Нерэнтабельна — ключавое слова ў сённяшнай гутарцы, — звярнула ўвагу былы эканаміст ПМС Ева Астроўская, — але каб гандаль прыносіў прыбытак, трэба не толькі актыўна купляць, але і ўмела арганізоўваць працэс завозу тавараў.


Гучалі прэтэнзіі язненцаў і да бытавога абслугоўвання. Цырульнік з райцэнтра прыязджае рэгулярна, але працуе не ў стацыянарным аб'екце, а ў мясцовым Доме культуры, дзе няма належных умоў для работы. Як патлумачыў дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Віктар Батура, у тым нічога незаконнага няма. Усе нормы санэпідрэжыму выконваюцца. У ралеце КБА вялікія страты ад электрычнага ацяплення.

На чыіх плячах будучыня?


Былая настаўніца Язненскай школы Ірына Юршэвіч успамінае, што 1 верасня 1966 года, калі сама пайшла ў першы класс, налічвалася 66 вучняў. Разам з ёй заканчвалі ўстанову 83. Больш за палову засталося ў раёне, звыш 10 — у Язне. 36 гадоў адпрацавала ў роднай школе і не шкадуе. Чаму цяпер нешматлікая моладзь імкнецца пры першай магчымасці перабрацца ў буйныя гарады? Нават у школе не крывадушнічаюць, наказваюць дзяўчатам і хлопцам выбіраць больш перспектыўную будучыню.
Як жа палепшыць дэмаграфію і захаваць цывілізацыю на сяле? Адказ просты: трэба працаваць, усім і супольна, менавіта сваім удзелам паляпшаць жыццё ў родным краі. Старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч звярнула ўвагу, што адказваць за зямлю, дзе нарадзіліся і выраслі, — святы абавязак. Яна разлічвае на руку дапамогі кожнага.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта