Авторизация
 

Вырошчвае ў Міёрах кавуны ветэран працы Эдуард СКУКОЎСКІ

 Вырошчвае кавуны ветэран працы з райцэнтра Эдуард СКУКОЎСКІ:  

— Стаў вырошчваць кавуны, як толькі пайшоў на пенсію — каля дзесяці гадоў таму, — сцвярджае былы вадзіцель аўтобуса. — Расліна капрызная, вільгаці ў нашых умовах ёй хапае, але патрабуе добрага догляду і шмат цяпла, таму дае добры ўраджай не кожны год. Сёлетні для яе спрыяльны. 


Эдуард Станіслававіч запрасіў на сваю загарадную сядзібу. Там на невялікім участку сярод даволі вялікага лісця хавалася з паўсотні крыху паласатых і зусім цёмна-зялёных “ягад” розных памераў.


— Спачатку насенне збіраў з прывазных пладоў, — прыгадвае Эдуард Скукоўскі, — цяпер вырошчваю французскі гатунак “Лівія”, ён крыху паласаты, значна цямнейшы айчынны “Агеньчык”. Як саджу ў парніку памідоры недзе ў пачатку мая, там жа змяшчаю баначкі з-пад смятаны з пажыўнай глебай, у яе апускаю насенне кавуноў. Усходзіць хутка, праз некалькі дзён. У канцы мая — пачатку чэрвеня высаджваю расаду ў адкрыты грунт. Уношу толькі гной, і потым ніякай “хіміі”. На ноч прыкрываю расліны абрэзанымі пластыкавымі светлымі пяцілітровымі ёмістасцямі. Увесь астатні догляд — толькі ручная праполка. Сёлета амерыканку выдзіраў пяць разоў, аднак яна зноў запаланіла градку. У нашых умовах кавуны паспяваюць у канцы верасня.


 Вялікія вырастаюць?
— Звычайна два-тры кілаграмы, але нямала і больш важкіх. Прыкінем адзін на электронных вагах — бачыце, 5 кілаграмаў 950 грамаў!
І прапануе пасмакаваць адзін з тых, што заўчасна набрыяў сокам і трэснуў. Ён не такі чырвоны ўнутры, як прывазныя, мякаць нават жаўтаватая, аднак даволі салодкая. Увогуле, “ягада” спадабалася. Пры поўнай спеласці, трэба меркаваць, будзе яшчэ смачнейшай.
Эдуард Скукоўскі, між іншым, вырошчвае не толькі пакуль экзатычныя кавуны, але і больш прывычныя нам гарбузы. За гатункамі не сочыць, таму на агародзе суседнічаюць ружовыя і жоўтыя. Большы жаўтаваты зноў загрузілі на вагі — экран высвеціў 17 кілаграмаў 620 грамаў. А яму ж яшчэ расці не менш за месяц! Як запэўнівае гаспадар, летась адзін з пладоў набраў не менш за паўсотні кілаграмаў, давялося яго везці з агарода на тачцы.


Але чаму гэта я перавёў гаворку з кавуноў на гарбузы? Ды таму, што Эдуард Станіслававіч знайшоў у інтэрнэце параду вырошчваць расаду гэтых раслін разам, у адной ёмістасці, каб потым прышчапіць парастак кавуна на корань гарбуза. Сеціва запэўнівае, што вынік атрымаецца добры. Так што эксперымент працягваецца. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта