Авторизация
 

У верасні ў Міёрах пройдзе спартакіяда для ветэранаў працы

 На пасяджэнні прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі 24 жніўня прынялі рашэнне правесці другую спартакіяду ветэранаў працы сярод пярвічных арганізацый раёна 28 верасня. Мэта — далучыць пажылых людзей да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца збудаванні ФСК “Міёры” і стралковы цір СШ №2.

Пярвічным ветэранскім арганізацыям прапанавалі сфарміраваць каманды да васьмі чалавек з жанчын, якім за 55 год, і мужчын ва ўзросце ад 60. Для іх плануюцца спаборніцтвы па настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, лёгкай атлетыцы (бег), дартсе, фігурным ваджэнні веласіпеда, кіданні мяча ў баскетбольнае кольца і бліцтурнір па шашках (на гульню па кругавой сістэме — да 10 хвілін). Па ўсіх відах прадугледжваецца ўдзел аднаго прадстаўніка ад кожнай каманды незалежна ад полу, і толькі па бегу будуць улічвацца асобна вынікі мужчын і жанчын.


 Спаборніцтвы асабістыя, асабіста-камандныя толькі па лёгкай атлетыцы. Агульнакамандны вынік будзе падводзіцца па суме месц, якія занялі спартсмены па кожным відзе. Такім чынам пераможцай стане дружына, якая набярэ менш за ўсіх ачкоў.


Узнагароды прадугледжаны для трох асабістых прызавых месц па кожным відзе — медалі, дыпломы, памятныя сувеніры — і трох лепшых каманд, якія будуць адзначаны кубкамі і дыпломамі.


Запрашаю старшынь усіх пярвічных ветэранскіх арганізацый пачаць фарміраванне каманд, заяўкі аб удзеле неабходна падаць у раённы савет за тры дні да пачатку спартакіяды.


Арганізацыйную і матэрыяльную падтрымку спартакіядзе аказваюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектар спорту і турызму райвыканкама, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі фонд міру”. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляе аргкамітэт, ацэньвае судзейская калегія, склад якой зацвердзіў сектар спорту і турызму, медыцынскае абслугоўванне забяспечаць спецыялісты раённай бальніцы.


Спартакіяда, прысвечаная Дню пажылых людзей, — важная падзея не толькі для пярвічных ветэранскіх арганізацый. Таму раённы савет ветэранаў, аргкамітэт звяртаюцца з просьбай да працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў аказаць спонсарскую дапамогу на правядзенне мерапрыемства, набыццё прызоў і сувеніраў для пераможцаў, на іншыя мэты заахвочвання ветэранскага актыву, падтрымкі пажылых, якія маюць у гэтым патрэбу. Будзем вельмі ўдзячны. Звяртайцеся па тэлефонах: рабочы 4 12 42, мабільныя 514 51 27 ці 824 36 22 (МТС).

Фота Леаніда МАТЭЛЕНКА.

На здымку: Удзельнікі мінулагодняй спартакіяды ветэранаў на старце па фігурным ваджэнні веласіпеда. Дартс.
Часлаў КАШКУР,
старшыня раённай арганізацыі

Беларускага грамадскага
аб’яднання ветэранаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта