Авторизация
 

У Міёрах адправілі на заслужаны адпачынак начальніка аддзялення ДАІ

 У Міёрскім РАУС праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка аддзялення ДАІ Мікалая ШАМЁНКА. З пачаткам новай старонкі ў біяграфіі віншавалі калегі з аддзела, вобласці і сталіцы.

Роўна дваццаць чатыры гады аддаў Мікалай Мікалаевіч міліцыі. І большую частку — службе ў ДАІ.

Да службовых абавязкаў інспектара ДПС у аддзяленні ДАІ Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мікалай Шамёнак прыступіў у жніўні 1994 года. За плячыма—вучоба ў чыгуначным тэхнікуме, служба ў арміі. Замест чыгункі вырашыў застацца на звычайнай дарозе.


— Праз год перавёўся ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС. Тры гады быў памочнікам дзяжурнага. Але пасля зноў вярнуўся ў ДАІ. На гэты раз на дваццаць год, — расказвае Мікалай Мікалаевіч.


У 2006 годзе яго прызначылі начальнікам аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.


Пра тое, што нёс службу сумленна і адказна, выратаваў не адно чалавечае жыццё, гаварылі калега з абласнога ўпраўлення Дзмітрый Мальчэўскі і прадстаўнік ДАІ МУС Юрый Гнядзько. На развітанне ўручылі пасведчанне пазаштатнага супрацоўніка ДАІ і медаль “80 год на варце дарог”. Ад імя асабовага саставу Міёрскага РАУС з выхадам на заслужаны адпачынак павіншаваў начальнік аддзела Васіль Балад, выказаў словы ўдзячнасці за добрасумленную службу.


Дзень 24 жніўня стаў апошнім у міліцэйскай біяграфіі Мікалая Шамёнка. У планах былога начальніка аддзялення ДАІ працягваць прафесійную дзейнасць. Толькі ў іншай сферы.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта