Авторизация
 

БТ Чырвонага Крыжа аб’явіла інфармацыйную кампанію “Папярэдзім гандаль людзьмі”

 Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа аб’явіла інфармацыйную кампанію “Папярэдзім гандаль людзьмі”. У 21 стагоддзі рабства не знікла, а прыняло новыя пагражальныя формы. Прычын мноства: гендэрная і эканамічная няроўнасць, карупцыя, недасканаласць заканадаўства па абароне правоў грамадзян. Па дадзеных ААН, агульная колькасць рабоў на зямлі — 21 мільён, амаль трэць з іх непаўналетнія. У гандаль людзьмі ўцягнута 161 са 191 краіны свету.

— Па ініцыятыве Беларусі адбыліся два пасяджэнні генеральнай асамблеі ААН па аглядзе глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, — патлумачыла прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Ларыса Бельская. — Прынята палітычная дэкларацыя, якая аб’ядноўвае свет у барацьбе з гандлем людзьмі. Пры падтрымцы краін-аднадумцаў дзейнічае мэтавы фонд па абароне ахвяр, прычым рэабілітацыю праходзяць не толькі жыхары Беларусі, але і іншых краін.


Кампанія “Папярэдзім гандаль людзьмі” рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Швейцарскай Хрысціянскай Усходняй Місіі і кансультатыўнай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў.


Першыя асацыяцыі, якія ўзнікаюць пры словазлучэнні “гандаль людзьмі” — прастытуцыя і сэксуальнае рабства. Таму галоўная мэта кампаніі — інфармаваць грамадскасць з дапамогай СМІ. Будзе праведзена даследаванне, што людзі ведаюць пра гандаль “жывым таварам”. Гэта дапаможа распрацаваць прапановы па ўдасканаленні асвятлення праблемы ў СМІ.


Калі выязджаеце за мяжу, можаце пракансультавацца па пытаннях працаўладкавання, сямейных адносін, візавага рэжыму ў рамках праграмы “Ла Страда”. Увогуле з 2001 года звярнуліся звыш 35 тысяч чалавек. Большасць (54%) — жанчыны 25-35 год.
Гандаль людзьмі набыў міжнародны характар, таму для злачынцаў зніжаецца рызыка быць пакаранымі. Збор доказаў ускладняецца, бо выпадкі здараюцца ў розных краінах.


З 2000 года праваахоўныя органы Беларусі выявілі 11543 злачынствы ў сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі і звязанымі з ім дзеяннямі, у тым ліку педафілію. З 2002-га 4973 чалавекі падвяргаліся сэксуальнай эксплуатацыі, 629 — працоўнай, у траіх адабралі органы. Нягледзячы на тое, што да 2018 года колькасць ахвяр вырасла на 1035 чалавек, толькі за 2017-ы злачынстваў паменела на 32% у параўнанні з 2016-м. Работа праваахоўных органаў прыносіць станоўчыя вынікі. Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў у Крымінальным кодэксе дзейнічаюць сем саставаў злачынстваў, якія ахопліваюць усе віды і формы сучаснага рабства. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта