Авторизация
 

Агурок 2200 і клубніца 85 грамаў, ці чым парадаваў сёлетні ўраджай сям'ю Пірог з Міёраў

 У рэдакцыю патлефанаваў міярчанін Панцялей Рыгоравіч Пірог з вуліцы Чарняхоўскага. Запрасіў на экскурсію ў парнік, дзе разам з жонкай Зінаідай Пятроўнай вырошчвае не толькі памідоры, але і агуркі. Суседства гэтых раслін лічыцца не лепшым для ўраджайнасці абодвух відаў агародніны, але дазваляе атрымліваць раннія плады агуркоў.

Парнік Панцялей Рыгоравіч зрабіў сам у 2001 годзе. Пабудова даўгавечная, у якасці покрыўнага матэрыялу выкарыстана шкло. Угнаенні натуральныя — нізінны торф і гной, раней быў свіны, цяпер — курыны.


Гаспадыня Зінаіда Пятроўна ўдакладніла: разам з унукам гатунак агуркоў “зазуля” для закрытага грунту садзілі ў канцы красавіка, у пачатку чэрвеня ўраджай з шасці каліваў пачалі спажываць. Для ўласных патрэб сям’і яго хапала. Парнік у даволі нізкім месцы, палівалі не надта часта, але калі патрабавалася, рабілі гэта цёплай калодзежнай вадой з бочкі. Некалькі разоў за сезон расліны падкармілі растворам каравяку і птушынага памёту. Цяпер спажываюць ураджай з адкрытых градак, а ў парніку застаўся на насенне вялікі плод, як сцвярджае Панцялей Рыгоравіч, не меней за 2200 грамаў вагой. Для здымка яго дэманструе ўнук Яраслаў.


Для сям’і Пірагоў таксама памятным быў сёлетні ўраджай клубніц, адна з ягад заважыла 85 грамаў — на ўсю далонь.
Прапануем нашым чытачам падзяліцца звесткамі пра рэкордныя ўраджаі на сваіх агародах і ў садах.

Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта