Авторизация
 

Пара верных буслоў ля вёскі Кублішчына

 У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар вёскі Кублішчына Уладзімір КЛЯНОЎКІН. Расказаў пра выпадак птушынай вернасці, сведкам якога стаў.

— У нядзелю,12 жніўня, за нашай вёскай трактары займаліся ворывам. Як заўсёды, пакарміцца ля іх сабралася шмат бацяноў, каля васьмідзесяці, — апавядаў Уладзімір Георгіевіч. — Адна пара буслоў вярталася, відаць, да гнязда над нашай вуліцай з “прэзідэнцкіх” домікаў. Непадалёку ад іх размешчаны электратрансфарматар, ад якога адыходзяць паветраныя лініі з мноствам правадоў. Вось у іх і ўдарылася адна з птушак, ды так моцна, што счасала пер’е з грудзей і жывата, адбіла падціснутыя ў палёце ногі. Яна звалілася на траву ля слупа, які стаяў побач з падстанцыяй. Мяне асабліва ўразіла, што другі бацян не паляцеў сваёй дарогай, а вярнуўся да сябра і стаіць ля яго нерухома другія суткі. Такі выпадак птушынай вернасці — у прыклад нам, людзям.


Калі гадзіны праз дзве ў аўторак дабраўся да Кублішчына, сітуацыя крыху памянялася: пакалечаная птушка з раскінутымі крыламі яшчэ ляжала на зямлі, на падыходзячых людзей ужо амаль не рэагавала, а яе сябра побач не было.


 — Другі бацян пайшоў карміцца, а можа, шукаць корм для тварыша, — патлумачыў Уладзімір Георгіевіч. — Ды вунь ён, ходзіць за дарогай па траншэі з сенажом ля фермы “Галіеўшчына”.


Сапраўды, птушка тапталася на ўзвышшы, потым няспешна перайшла праз шашу амаль што па пешаходным пераходзе, дзе яе элегантна прапусціў вадзі- цель грузавіка-самазвала.


— Бачна, птушкі маладыя, дзюбы ў іх чырвона-чорныя, калі ў дарослых поўнасцю чырвоныя, — працягваў Уладзімір Кляноўкін, дом якога знаходзіцца блізка ад месца падзей. — Вось толькі немагчыма сказаць, гэта сёлетні вывадак з аднаго гнязда ці ўжо маладая пара. Несумненна, што буслоў звязваюць моцныя адносіны. Для мяне іх паводзіны — узор вернасці, прыклад таго, як трэба адносіцца ў цяжкай сітуацыі да блізкіх.

Уладзімір Георгіевіч аказаўся не простым сузіральнікам нечаканай птушынай трагедыі. Ён спрабаваў падтрымаць пакалечанага бацяна, прынёс ваду, так патрэбную ў спёку. На першым часе бусел хацеў устаць, нават прапоўз некалькі метраў, на большае сіл не хапіла…


Пабачанае пакінула моцнае ўражанне. У памяці застаўся аповяд Уладзіміра Кляноўкіна пра тое, што ў Кублішчыне таксама ёсць гняздо вялікіх бела-чорных птушак. Яно размешчана на старой ліпе. Дрэва дуплаватае, ненадзейнае. Відаць, гэта адчулі бацяны і яшчэ летась пачалі віць гняздо на слупе. Электрыкі, баючыся кароткага замыкання, птушынае будаўніцтва спынілі. Пары давялося сёлета выводзіць дзетак у “старой хаце”. Але як толькі моладзь стала на крыло, бацькі зноў заняліся наладжваннем новага жылля на тым жа слупе. Ужо ў жніўні, з разлікам на наступнае вяртанне з выраю. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта