- 07.06.2011, 15:23,
- Пр 4 019
- Грамадства
- 0
-
ДАІ інфармуе
З 23 мая па 10 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!” Мэта — папярэджанне траўматызму і смяротнасці ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Практычна кожны месяц на дарогах Віцебшчыны пяцёра дзяцей атрымліваюць траўмы. Адна з прычын — нізкая культура паводзін. Другая — забавы, няўвага, незахаванне правілаў руху. Гэта тыя выпадкі, калі дзеці самавольна або з маўклівай згоды дарослых садзяцца за руль матацыкла, скутэра, а то і аўтамабіля, не маючы ні правоў, ні навыкаў ваджэння. Галоўную ролю ў прывіцці навыкаў паводзін на вуліцах і дарогах павінна адыграць сям’я. Менавіта бацькі, якія знаходзяцца побач, здольны выпрацаваць у дзіцяці звычку правільна дзейнічаць пры пераходзе дарогі, пры паездцы на аўтамабілі, у грамадскім транспарце і інш. Станоўчы прыклад маці і таты лепш за мноства слоў. Канешне, важная роля адведзена школе. Педагогі павінны падтрымліваць у дзіцячым калектыве атмасферу разумення і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху. Цеснае супрацоўніцтва настаўнікаў і работнікаў міліцыі — гарантыя станоўчага выніку.
На жаль, ёсць выпадкі, калі бацькі зусім не праяўляюць клопатаў аб дзецях, знаходзяць аддушыну ў п’янстве і тым самым паказваюць негатыўны прыклад паводзін. А цяпер падумайце: як можна быць спакойным за дзіцяці з такой сям’і?
Звярну ўвагу яшчэ на адну прычыну траўматызму дзяцей — бестурботнасць, ліхацтва, п’янства вадзіцеляў. У такіх выпадках любое суровае пакаранне не кампенсуе жыцця і здароўя хлопчыка ці дзяўчынкі, трапіўшых у аварыю.
Паважаныя вадзіцелі! Калі вы бачыце на вуліцы дзяцей, адносьцеся да іх як да аб’екта павышанай увагі, едзьце асцярожна і карэктна. Памятайце, што ў падлеткаў яшчэ няма навыкаў, вопыту паводзін на вуліцы, і ў складанай абстаноўцы яны могуць разгубіцца, памыліцца.
А. КАПУСЦІН,
старшы
дзяржаўтаінспектар.