Авторизация
 

Адзіны дзень пад дэвізам “У новы навучальны год — бяспечных усім дарог!”

 Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 31 жніўня пад дэвізам “У новы навучальны год — бяспечных усім дарог!”

Дарожна-транспартныя здарэнні — зусім не выпадковасць. Да іх прыводзяць няўважлівасць, неасцярожнасць, спешка, залішняя самаўпэўненасць. З такімі спадарожнікамі да бяды недалёка. На дарозе вадзіцелям і пешаходам, дарослым і дзецям патрэбны сабранасць і дысцыплінаванасць.

З пачаткам навучальнага года колькасць удзельнікаў дарожнага руху значна павялічыцца. Перш чым пайсці на ўрокі ў школу, дзецям трэба паўтарыць правілы паводзін на дарозе. Юныя пешаходы павінны дакладна ведаць, як і ў якіх месцах дазволена пераходзіць праезную частку.


Да дарожна-транспартных здарэнняў часта прыводзяць:
* пераход праезнай часткі па-за пешаходным пераходам;
* нечаканы выхад з-за транспартнага сродку ці іншых перашкод, што абмяжоўваюць агляд вадзіцелю;
* знаходжанне на праезнай частцы без дарослых.


Маленькія дзеці не разумеюць небяспекі, якую тояць аўтамабілі. Дарослыя павінны пастаянна ім пра гэта нагадваць і паказваць прыклад належных паводзін на дарозе. Падчас прагулак назірайце разам за вуліцай і транспартам, рабіце вывады пра розныя дарожныя сітуацыі, разважайце, як правільна дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.


Павысіць пільнасць і знізіць хуткасць неабходна вадзіцелям. Асабліва паблізу пешаходных пераходаў, ля школ, у жылых зонах. Калі ў аўтамабілі пасажыры да дванаццаці год, то іх месца ў спецыяльным аўтакрэсле.
Шлях дзяцей да школы павінен быць бяспечным.


Нагадваем, што з 25 жніўня па 5 верасня праходзіць акцыя “Увага — дзеці!” У светлы час сутак вадзіцелям трэба рухацца з уключаным бліжнім святлом фар.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА,

старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта