Авторизация
 

Начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертыз у Міёрах мысліць творча

 Якім чынам нанесены пабоі, наколькі цяжкія прычыненыя цялесныя пашкоджанні, што стала прычынай смерці чалавека. На такія пытанні штодня шукаюць адказы медыцынскія судовыя эксперты. Здавалася б, судоваму эксперту перш-наперш патрэбны логіка, засяроджанасць, сталёвыя нервы. Начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертыз Міёрскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Ніямаддзін АСЛАНАЎ заўважае, што прадстаўнікам яго прафесіі важна ўмець мысліць творча. 

МОЖНА СКАЗАЦЬ, у дзяржаўнага медыцынскага судовага эксперта два працоўныя месцы. Першае — за камп’ютарам у кабінеце. Другое — за сталом у моргу. Ёсць яшчэ трэцяе — на месцы здарэння, у выніку якога загінулі людзі.


У коле прафесійных зносін супрацоўнікі раённых аддзелаў органаў унутраных спраў і Следчага камітэта, грамадзяне, пацярпелыя ад хатняга гвалту ці хуліганскіх учынкаў. Каб абследаваць пабоі, крывападцёкі, раны, патрэбны гумовыя пальчаткі, лінейка і папера. Яшчэ ўменне дакладна і даступна фармуляваць вывады і веданне правіл арфаграфіі і пунктуацыі.


— За дапушчаныя ў напісанні памылкі і няграматна пабудаваныя сказы вышэйшае кіраўніцтва таксама робіць заўвагі, — гаворыць Ніямаддзін Фуад аглы. — Увогуле работу судмедэкспертаў ацэньваюць па розных паказчыках. Перш-наперш прасочваюць тэрміны правядзення экспертыз, якія не павінны перавышаць трыццаці дзён. Улічваюць, наколькі цесна супрацоўнічаем з праваахоўнікамі. Пад увагай і ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі.


СЕКТАР судова-медыцынскіх экспертыз па Міёрскім раёне Ніямаддзін Асланаў узначаліў у мінулым годзе. Да гэтага назапашваў вопыт у Лепелі, Наваполацку. Прафесія судмедэксперта не з тых, пра якую мараць з дзяцінства. У Ніямаддзіна таксама былі іншыя планы.
— У школе мне вельмі падабаліся матэматыка і фізіка. З апошняй дысцыплінай думаў звязаць будучую справу. Маці настойвала, каб стаў стаматолагам. У выніку паступіў у Віцебскі медінстытут, але на лячэбны факультэт. Скончыў клінічную ардынатуру па спецыяльнасці “Хірургія”,—расказвае субяседнік. — Калі паўстала пытанне наконт працаўладкавання, знаёмыя параілі выбраць судмедэкспертызу. Вырашыў паспрабаваць. Прафесія спецыфічная, але па-свойму цікавая. Вось толькі папер шмат запаўняць.


НА РУСКАЙ МОВЕ Ніямаддзін размаўляе лёгка і свабодна. А калісьці яна разам з беларускай былі чужымі. Малая радзіма судмедэксперта — вёска Каюн Бінасі ў Яўлахскім раёне Азербайджана. Там прайшло дзяцінства, скончыў два класы мясцовай школы.


— Вёска размяшчалася ў даліне ракі Кура, што працякае за дваццаць кіламетраў. З двух бакоў мясцовасць акружалі горы. Дзіцячыя ўспаміны такія, як і ў большасці. Гулялі на вуліцы, хадзілі ў садок. У сям’і мы з братам удваіх выхоўваліся. Тата працаваў у сельсавеце, маці — прадаўцом у магазіне. У школе рускую мову вывучалі як замежную, астатнія прадметы выкладалі на азербайджанскай, ёй карысталіся і ў паўсядзённым жыцці, — расказвае Ніямаддзін. — У 1994 годзе наша сям’я пераехала ў горад Барысаў Мінскай вобласці. Першы год у школу не пайшоў. Трэба было рускую і беларускую мовы падвучыць. Затым прынялі ў другі клас. Спачатку вучоба давалася цяжка. Калі пераадолеў моўныя бар’еры, адзнакі палепшыліся.


ЦЯПЕР у Ніямаддзіна шмат знаёмых у Беларусі. Падтрымліваць зносіны дапамагаюць мабільная сувязь і інтэрнэт. Пасля працоўнага дня звязваецца з маці, сябрамі. Вольны час прысвячае захапленням. На падваконніках у кватэры вырошчвае перцы, мелісу, майаран, базілік. Спа- дзяецца, што ўзыдзе кафейнае зерне, і чакае пасылку з насеннем чайнага дрэва. Цікавіцца фотаздымкай. У аб’ектыў трапляюць маляўнічыя пейзажы, усмешкі людзей. Тут таксама не абыходзіцца без творчага мыслення.


Дома чакае гаспадара сабака Ласка. Падабраў яе маленькім шчанюком на гарадской вуліцы. Можа быць, нервы ў медыцынскага судовага эксперта сталёвыя, а вось сэрца — спагадлівае і чулае. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта