Авторизация
 

Ахвярам хатняга гвалту трэба звяртацца ў міліцыю

 Якія асацыяцыі выклікае слова “сям’я”? Надзейнасць, спакой, усмешкі, абдымкі, клопат. На жаль, ля хатняга ачага бывае ўтульна далёка не кожнаму. Па дадзеных ААН, у Беларусі чатыры з пяці жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 год церпяць ад псіхалагічнага гвалту ў сям’і, кожная чацвёртая — ад фізічнага. 

ДЛЯ Міёрскага раёна праблема хатняга гвалту таксама актуальная. Як расказала памочнік пракурора Вольга Барысенка, у першым паўгоддзі ўзбуджана восем крымінальных спраў па злачынствах, учыненых у сферы сямейна-бытавых адносін. Гэта катаванне, пагрозы забойствам, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Адміністрацыйную адказнасць за скандалы з рукапрыкладствам панеслі 83 парушальнікі.


— Калі параўнаць лічбы з аналагічным перыядам за мінулы год, то сёлета выпадкаў хатняга гвалту на адзін больш, — заўважае Вольга Рыгораўна.—Злачынствы ў сямейна-бытавой сферы складана выявіць. Часта бывае так: знаёмыя, суседзі, калегі ведаюць, што ў той ці іншай сям’і далёка не ўсё ў парадку, але лічаць, што не маюць права ўмешвацца ў чужое жыццё. Падоўгу не звяртаюцца да медыкаў і міліцыі самі ахвяры. Як правіла, гэта жанчыны.


Прычыны сямейнага гвалту розныя: запальчывы характар, складанае матэрыяльнае становішча, рэўнасць. Нярэдка падняць руку на блізкага чалавека спакушае “зялёны змей”. Большасць зарэгістраваных сёлета ў раёне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у сямейна-бытавой сферы ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення.


У ЛІПЕНІ ў раённым судзе разглядалі крымінальныя справы па фактах катавання і пагрозы забойствам у адносінах да 49-гадовага жыхара Туркоўскага сельсавета. Мужчына, назавём яго Алег, сістэматычна біў сужыцельку, наносячы ёй пабоі і цялесныя пашкоджанні, пагражаў забіць.


— Алег працуе жывёлаводам у гаспадарцы, раней не судзімы. Канфлікты з сужыцелькай узнікалі на фоне алкагольнага ап’янення,—расказвае падрабязнасці Вольга Барысенка.—Вось адзін з эпізодаў: увечары разам ужывалі спіртное, узнікла сварка, пасля якой у жанчыны засталіся крывападцёкі на твары і плячах. Біў кулакамі, ішоў у ход рэмень. Аднойчы падчас чарговага канфлікту Алег схапіў сужыцельку за шыю і пагражаў забойствам. У рэшце рэшт пацярпелая сама звярнулася ў міліцыю.


На судзе сваю віну Алег прызнаў поўнасцю. Раскаяўся ва ўчыненым, папрасіў прабачэння ў сужыцелькі. Тая звярнулася да суда з просьбай строга не караць крыўдзіцеля, даравала яму. Алега асудзілі да 1 года 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у 30 базавых велічынь (735 рублёў).


ПЕРШ чым узбудзіць крымінальную справу па факце катавання, трэба сабраць доказную базу. У першую чаргу — тры факты прычынення сінякоў, пабояў, крывападцёкаў. Таму жанчынам, якія церпяць хатні гвалт, пажадана засведчваць рукапрыкладства ў медыкаў.


— Пацярпелыя самі павінны быць зацікаўленыя ў тым, каб іх крыўдзіцелі панеслі пакаранне, згодна з законам. Наўрад ці варта спадзявацца на тое, што муж ці сужыцель выправіць свае паводзіны і з агрэсара ператворыцца ў клапатлівага і ўважлівага. Многія лічаць, што не трэба, так бы мовіць, выносіць смецце з хаты. Але сямейны гвалт—не той выпадак, пра які лепш прамаўчаць, — гаворыць памочнік пракурора. — Як адзначаў Кіраўнік дзяржавы, калі няма парадку ў сям’і, не будзе яго і ў грамадстве. Тэма сямейна-бытавых адносін пад увагай шматлікіх зацікаўленых служб. У выяўленні злачынстваў, учыненых паміж членамі сям’і, важная роля за ўчастковымі інспектарамі міліцыі. Яны лепш за іншых ведаюць, дзе на іх тэрыторыі “гарачыя кропкі”. Прафілактычная работа з сем’ямі групы рызыкі патрабуе пастаяннай увагі. Не варта заставацца ўбаку іншым сведкам хатніх скандалаў. Калі своечасова паведаміць пра слёзы і крыкі ў суседняй кватэры, можна папярэдзіць куды больш сур’ёзныя наступствы.


СЛОЎНІК
Хатні гвалт — гэта наўмыснае дзеянне аднаго члена сям’і ў адносінах да іншага, калі гэтае дзеянне парушае законныя правы і свабоды члена сям’і, прыносіць яму фізічныя або псіхічныя пакуты і наносіць маральную шкоду або ўтрымлівае пагрозу фізічнаму ці асобаснаму развіццю.
НУМАРЫ ДАПАМОГІ
*Ахвярам хатняга гвалту трэба звяртацца ў міліцыю на нумар 102.
*У краіне са жніўня 2012 года дзейнічае агульнанацыянальная лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту—8 801 100 8 801. Званок бясплатны і ананімны. Аказваюць псіхалагічную і юрыдычную дапамогу.


! На нумар гарачай лініі за год паступае каля дзвюх тысяч званкоў. Як правіла, тэлефануюць замужнія жанчыны ва ўзросце 27-40 год, у якіх ёсць дзеці. Амаль палова зваротаў ад жыхароў Мінска і Мінскай вобласці. 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта