Авторизация
 

Маргарыце неабходна дапамога

 Кожны з бацькоў задаволены, калі дзеці здаровыя, смяюцца, бегаюць і гуляюць. Калі ім нічога не баліць. Аднак ёсць і тыя, хто бачыць іх пакуты штодзень. Баіцца адвесці позірк, каб не згубіць яго, змагаецца за маленькае жыццё. Ірына і Мікалай Асманавы просяць дапамогі, каб выратаваць сваю маленькую дачушку.

Звычайная сям’я — мама, тата і двое дзяцей. Старэйшы Мацвей хадзіў у другі клас, малодшая Маргарыта толькі збіралася ў садок. Прайшла медыцынскую камісію, пазнаёмілася з групай, пачала наведваць заняткі. Актыўнай і жыццярадаснай дзяўчынцы там падабалася. Больш за ўсё любіла арэлі, рухомыя гульні і маляванне. Ніколі не сядзела на месцы.


Сёлета 5 студзеня ўсё змянілася. У Маргарыты раптам паднялася тэмпература, пажаўцела скура, пацямнелі склеры вачэй. Малую ў той жа дзень шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу горада Гродна.


— Дыягназ проста не ставілі, — расказвае мама Ірына. — Маргарыта здавала шматлікія аналізы, ляжала пастаянна пад кропельніцай, але станавілася горш… Малую перавялі ў Мінскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу, дзе паставілі дыягназ: гепатыт неўдакладненай этыалогіі, жаўтушная форма, цяжкае працяканне.


Месяц лячэння — і сям’ю Асманавых адпусцілі дадому. Аднак праз тыдзень самаадчуванне Маргарыты пагоршылася. З’явіліся сінякі на целе, спачатку адзін-два, потым яшчэ. Змяняліся ўрачы, аналізы станавіліся ўсё горш.


У красавіку па рашэнні кансіліўма ўрачоў з Гродзенскай бальніцы Маргарыту ў цяжкім стане на рэанімабілі экстрана перавезлі ў Бараўляны. Там дзяўчынка знаходзіцца і цяпер.


У Маргарыты выявілі недастатковасць касцёвага мозга. Потым — набытую трохрастковую апластычную анемію цяжкага цячэння. Пры гэтай хваробе касцёвы мозг не выпрацоўвае ў неабходнай колькасці ўсе асноўныя віды клетак крыві.


Тры з паловай месяцы малая правяла ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Ёй правялі камбінаваную імунасупрэсію і трансплантацыю касцёвага мозга. Значных паляпшэнняў не адбылося.


Ірына і Мікалай Асманавы звярнуліся ў Ізраільскую клініку “Іхілаў” у Тэль-Авіве, дзе маюць вялікі вопыт лячэння дзяцей з трохрастковай апластычнай анеміяй.


Аднак цана непасільная для звычайнай беларускай сям’і — 250 тысяч долараў. Просьба адгукнуцца ўсім нераўнадушным. Бацькі спадзяюцца, што дзяўчынка калісьці здыме маску, будзе смяяцца і гуляць з дзеткамі.


Дапамагчы Маргарыце можна, паклаўшы грошы на любы з рэквізітаў:
1. USSD-ахвяраванне. Адпраўце USSD-запыт *222*19# (выклік), і з вашага рахунку здымуць два рублі.
Паслуга толькі для абанентаў МТС. Колькасць ахвяраванняў з аднаго нумара не абмежавана. Пасля правядзення плацяжу на рахунку павінна застацца не менш за 30 капеек. Абаненту будзе адпраўлена паведамленне аб спісанні сродка. Яно каштуе чатыры капейкі.
2. Праз сістэму «Разлік» АРІП у любым банку, скарыстаўшыся інфакіёскам, ці праз інтэрнэт-банкінг. Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:
+ Сістэма "Разлік" (АРІП),
+ Грамадскія аб'яднанні,
+ Рэлігійныя аб'яднанні,
> Гродзенскае дабрачыннае таварыства.
Калі ўзнікнуць праблемы з пошукам паслугі, увядзіце УНП: 590900117 або назву “Гродзенскае дабрачыннае таварыства”.
3. SMS-ахвяраванне. Адпраўце SMS-паведамленне на нумар 553 з тэкстам «514 прабел Маргарыта прабел Сума». Напрыклад, 514 Маргарыта

2. Паслуга даступная для абанентаў МТС і life :). З рахунку здымаецца сума ахвяравання і камісія мабільнага аператара (для абанентаў МТС — 3%, для абанентаў life :) — 4,5%). Пасля на балансе абанента МТС павінна застацца не менш за 10 капеек.
4. Дабрачынны рахунак:


Установа «Гродзенскае дабрачыннае таварыства», р/р BY34PJCB31356013630010000933, БІК (BIC) PJCB BY2X, ААТ «Прыорбанк», ЦБП 600, г. Гродна, УНП 590900117.
Установа “Гродзенскае
дабрачыннае таварыства”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта