Авторизация
 

Школьны кірмаш разгарнуўся на плошчы ля РДК

 У мінулую нядзелю школьны кірмаш на плошчы ля РДК сабраў пэўную аудыторыю. Прадавец ГУП “Міёрыгандаль” Вера ВЫСОЦКАЯ засведчыла, што пакупнікі прымяралі і набывалі школьную форму ці яе складнікі, звярталіся за сшыткамі і канцтаварамі. Палатка побач прапаноўвала марожанае і вялікі выбар печыва.

 Культурную праграму кірмашу рыхтавала рэжысёр тэатра моды Марына Дзям’янава, таму найперш у адпаведнасці са сваёй ”спецыялізацыяй” паклапацілася пра яркія касцюмы для персанажаў. Фіксікі, ролю якіх выконвалі старшакласнікі, прапанавалі гледачам падарожжа на ўяўнай машыне часу, каб даведацца, як рыхтаваліся да навучання і вучыліся дзеці ў розных грамадствах ад першабытнага да сучаснага. Вядома, самай запамінальнай аказалася эпоха Сярэднявечча, рамантыка перыяду рыцараў і прынцэс. Дарэчы, ролю апошняй паспяхова выканала нядаўняя ўдзельніца мясцовай самадзейнасці, а цяпер прафесійная актрыса Яна Шмарлоўская, дачкой султана была Насця Густава.
 Работнікі фізкультурна-спартыўнага комплексу прапаноўвалі дзецям спаборніцтвы па армрэстлінгу і дартсе, бой мяшкамі і скачкі  ў мяшках, дэманстрацыю футбольных здольнасцей — забіць мяч у міні-вароты… Але нават прызы не заахвоцілі памерацца сіламі з гірай, яна аказалася цяжкаватай для юных спартсменаў.


Спецыялісты аварыйна-выратавальнай службы прываблівалі ў свае рады будучых памочнікаў прымеркай абмундзіравання і аснашчэння, магчымасцю стаць хаця б уяўна пажарным.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 504
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 850
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта