Авторизация
 

Сытныя абеды для работнікаў СУП “Цітова”

 Сытныя абеды для занятых на палях і не толькі работнікаў СУП “Цітова” гатуюць у мясцовай сталовай. Тут цёпла і апетытна пахне. З васьмі гадзін раніцы павары завіхаюцца ля пліты, каб паспець да апоўдня прыгатаваць першае, другое, трэцяе і падвячорак для сельскіх працаўнікоў. Адным абед дастаўляюць на палеткі, некаторыя прыходзяць харчавацца ў сталоўку. Частуюць супамі, катлетамі і гарнірамі спецыялістаў з іншых прадпрыемстваў, занятых на работах у гаспадарцы. 

У АБЕДЗЕННАЙ ЗАЛЕ прасторна, утульна, светла. За столікам харчуюцца работнікі, чыё працоўнае месца ў адміністрацыйным будынку СУП “Цітова”. Да сталовай адтуль некалькі метраў. Калі на абедзенны час не запланавана тэрміновых спраў дома, можна падсілкавацца тут. Гэта зручна, смачна і сытна.


— Сёння ў нас халаднік, пюрэ з катлетамі і агурком, чай. Меню штодня рознае, — гаворыць повар Алена Якімовіч.


На кухні Алена Мікалаеўна работнік часовы. Уладкавалася на летні перыяд. Яе пастаяннае месца працы непадалёку — сочыць за чысцінёй у магазіне. Работу повара лёгкай не лічыць. Увесь дзень на нагах. Да абеду — нарэзаць, наварыць, раздаць порцыі. Пасля — вымыць пліту, посуд, памяшканне.


— Хутка пралятае не тое што адзін дзень, не заўважаеш, як тыдзень праімчаў, — заўважае повар Валянціна Каласёнак.
Яна таксама ў сталоўцы навічок. Працуе першы год. А ў мясцовай гаспадарцы — з 1982-га. Была дыспетчарам, вяла ідэалагічную работу, узначальвала прафсаюзную пярвічку. Апошні абавязак і цяпер застаецца за Валянцінай Васільеўнай.


З загадчыцай сталовай Валянцінай Віктараўнай Кабяк пазнаёміцца не атрымалася. Павезла абеды і падвярчоркі ў поле.


ШТОДНЯ работнікі сталовай гатуюць порцыі на 75-80, а то і больш чалавек. Частку прадуктаў — макароны, хлеб, малочку — купляюць у мясцовым магазіне, крупамі забяспечвае міёрскі “Гурман”, бульба і свініна свае. Што найбольш любяць на абед працаўнікі СУП “Цітова?”
— Густы ва ўсіх розныя, — кажуць павары. — Адным падабаюцца макароны, другія са смакам ядуць бульбяное пюрэ, трэція — пярловую кашу. Але ніхто не адмовіцца ад дранікаў і галубцоў. У халодную пару гатуем клёцкі. Яны таксама ў ліку любімых страў.
Сталовая перапынкаў у рабоце не ведае. У гаспадарцы дзейнічае свінагадоўчы комплекс, яго работнікам гарачае харчаванне патрэбна круглы год.


ЗДАЕЦЦА, пасля цэлага дня на кухні дома хочацца трымацца ад пліты далей. Павары пагаджаюцца, але не заўсёды могуць сабе гэта дазволіць.


— У мяне ўнукі канікулы праводзяць, іх таксама трэба смачна карміць, — расказвае Алена Якімовіч. — Любяць макароны з каўбасой, беляшы, дранікі, боршч. Так што за плітой і дома падоўгу затрымліваюся.


— Мае ўнукі на выхадныя прыязджаюць, таму ў будні лёгкай ежай абыходжуся, — гаворыць Валянціна Каласёнак і прапаноўвае: — Паспрабуйце, калі ласка, абед.


Адмаўляць добразычлівым паварам няёмка. Ды і за паўдня вандровак па палетках гаспадаркі разам з калегам паспелі прагаладацца.
Народная мудрасць раіць дзяліць абед з сябрам. Халаднік не аддала б. Порцыю пюрэ з падлівай і катлетамі раздзяліла б паміж некалькімі таварышамі. Не з-за смаку. Апетытная на выгляд страва не можа не спадабацца. Порцыя падалася даволі аб’ёмнай. Каб стукаць па клавіятуры, столькі калорый не трэба. Працаўнікам, якія з раніцы да вечара завіхаюцца на палетках, даглядаюць жывёлу, сілкавацца належыць як след.


ДЗЯКУЕМ паварам за смачны сытны абед і спяшаемся далей па сваіх справах. У Алены Мікалаеўны і Валянціны Васільеўны наперадзе яшчэ палова працоўнага дня. Навядуць чысціню і парадак, падрыхтуюць прадукты на наступны дзень. З раніцы зноў прымуцца за свае клопаты, ад якіх таксама ў немалой ступені залежаць ход, тэмп і вынікі сельскагаспадарчых работ. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта