Авторизация
 

У аграгарадку Чапукі ля дома Мікалая і Вольгі Гарасцюкоў

 У аграгарадку Чапукі шмат добраўпарадкаваных сядзіб са стракатымі клумбамі і зелянінай. На вуліцы Любіноўскай спыняемся ля дома Мікалая і Вольгі ГАРАСЦЮКОЎ. У двор вядзе выкладзеная пліткай дарожка, з абодвух бакоў аздобленая кветкамі. 

ПРЫЦЯГВАЕ позірк падстаўка з плеценымі лазовымі кашпо, у якіх красуюцца сціплыя фіялкі і далікатная архідэя. Здзіўляюць малюнкі на камянях: строгія совы і воўк нібы вартаўнікі дваровай прыгажосці.


— Размаляваныя камяні падарыла сяльчанка з Узмёнскага сельсавета. Муж там малако збірае. Неяк вярнуўся вось з такімі сувенірамі ручной работы, — расказвае Вольга Мікалаеўна. — Лазовую падстаўку сын з Віцебска прывёз. Ён працуе на прадпрыемстве “Зелянгас”. Можна сказаць, добраўпарадкаванне двара — наша з ім сумеснае захапленне.


ПЕТУНІІ, аксаміткі, герань, туі… За дзясятак разнавіднасцей кветак і кустарнікаў гарманічна ўжываюцца на сядзібе і ствараюць жывую летнюю карціну. Любіміцы гаспадыні — белыя ружы. З цеплынёй і клопатам ставіцца да ўсіх раслін. Акуратна праполвае, падкормлівае аксідатам торфу, хавае вазоны ў цяпліцу ад дажджу.
Саджанцы набывае на рынку і сама спрабуе вырошчваць.


— Сеяла петуніі. Першы раз не ўзышлі. З аксаміткамі прасцей. Яны менш патрабавальныя, — гаворыць гаспадыня. — Сваіх сакрэтаў па доглядзе за кветкамі ў мяне няма. Шукаю інфармацыю ў інтэрнэце. Прачытала, што ружы трэба садзіць толькі вясной, а туі — восенню.
Туй у двары восем. Тры кусты ядлоўцу. Расце вечназялёны самшыт. Таму і ў зімовыя дні двор не чорна-белы. Ранняй вясной зацвітаюць белая і жоўтая дуброўка (лапчатка), ружовая і белая спірэі. Затым паказваюцца крокусы, пасля квітнеюць цюльпаны. Гульня кветкавых фарбаў працягваецца да позняй восені.


Кожны дзень Вольга Гарасцюк любуецца на кветкі і кустарнікі ў двары. Цешыць позірк і душу. Радуецца, што яе дзіцячая мара пэўным чынам ажыццявілася.


— Яшчэ ў дзяцінстве мне вельмі хацелася, каб ля дома расло шмат розных прыгожых кветак. Гаварыла, што стану кветкаводам. Дома толькі ўсміхаліся, — успамінае Вольга Мікалаеўна. — У выніку вывучылася на бухгалтара. Але пра кветкі не забылася. Калі працавала ў гаспадарцы, менш іх садзіла, бо даглядаць часу не хапала. Цяпер дастаткова.


 У ЧАПУКІ сям’я Гарасцюк прыехала ў 1985 годзе. Сустрэліся ў сталіцы, дзе абодва вучыліся. Мікалай Андрэевіч родам з Брэстчыны, Вольга Мікалаеўна — з Глыбоцкага раёна. Пасля інстытута маладога інжынера-механіка размеркавалі ў калгас “Кастрычнік” (цяпер ААТ “Любінова”). Тут і засталіся. Выхавалі сына і дачку, радуюцца сустрэчам з двума ўнукамі. Малодшы Яраслаў ахвотна палівае агарод і зусім не хоча вяртацца ў горад.


Апошнія восем год Гарасцюкі займаюцца ўласнай справай — збіраюць малако ў насельніцтва. Мікалай Андрэевіч за рулём, Вольга Мікалаеўна вядзе дакументацыю. Адпачывае ад папер у кветніку і на агародзе.


— Люблю працаваць на зямлі. Для мяне гэта задавальненне, — заўважае субяседніца. — Ёсць новыя задумы па ўпрыгожванні двара. Паспрабую клемацісы пасадзіць, туй дабавім.


ПРА свае планы расказвае з энтузіязмам. Хочацца, каб сядзіба яшчэ больш квітнела і радавала. Хтосьці сказаў, што зямля смяецца кветкамі. Гледзячы на двор Гарасцюкоў, разумееш, што гэта сапраўды так. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта