Авторизация
 

Садонія ШЫДЛОЎСКАЯ з Чапукоў — актыўная прыхільніца "Міёрскіх навін"

 "Трэба рухацца — і ўсё будзе ў парадку". Так лічыць пастаянная падпісчыца “Міёрскіх навін” з аграгарадка Чапукі Садонія Фамінічна ШЫДЛОЎСКАЯ. У Садоніі Фамінічны летам клопатаў нямала. Даглядае кветнік, поліць агарод, збірае ўраджай у садзе. Адпачывае ад спраў, гартаючы старонкі любімых выданняў — часопісаў “Народны доктар”, “Гаспадыня” і раённай газеты.

СЯДЗІБУ Садоніі Фамінічны нельга не заўважыць. Афарбаваны ў зялёны колер драўляны дом, шмат зеляніны і квецені на акуратным падворку. Уздоўж агароджы цягнецца радок стракатых цыній. Чырванеюць пад вокнамі ружы. Ля парога — пяшчотна-каралавыя гладыёлусы. На клумбах — яркая вясёлка, сатканая з колераў дзясятка розных красак.


— З дзяцінства кветкі люблю. Яшчэ малая выкапвала ў полі рамонкі, званочкі і прыносіла іх да хаты садзіць, — прыгадвае субяседніца. — Асабліва люблю ружы і лілеі. Вясной расцвітаюць цюльпаны. Затым півоні. Яны ў мяне чатырох відаў: ружовыя, чырвоныя, малінавыя і белыя. Саджанцы аднагадовых кветак вырошчваю ў цяпліцы. Але больш на клумбах шматлетнікаў. Кожную раніцу прагульваюся па кветніку, цешуся.


Вабіць каляровая прыгажосць позіркі аднасяльчан. Напярэдадні першага верасня прыходзяць мясцовыя школьнікі папрасіць кветак у букет.


ЖЫВЕ Садонія Фамінічна адна. Шэсць год таму не стала мужа Мяфодзія Ільіча. З ім пазнаёміліся на вясковых танцах, стварылі сям’ю, пабудавалі дом, выгадавалі дзяцей і пражылі ў згодзе пяцьдзясят чатыры гады. Разам перажывалі радасць і сум. Рана страцілі сына Сяргея, хвароба забрала ў 48 год. Яго дзеці Аляксей і Аляксандр пішуць бабулі пісьмы з Курска. Там жывуць і працуюць, выхоўваюць сваіх дачку і сына. З-за далёкай адлегласці ў госці прыязджаюць нячаста. Праз дзень наведвае матулю дачка Галіна з Міёр разам з мужам. Рада бабуля сустрэчам з унучкай Вольгай і яе сям’ёй, яны таксама жывуць у райцэнтры. Па тэлефоне трымае сувязь з унукам Андрэем. Ён у Мінску. Бываючы ў родных Міёрах, абавязкова заедзе ў Чапукі. Таму пачуццё адзіноты Садоніі Фамінічне незнаёма.


 — У мяне клапатлівыя дзеці, унукі, цудоўныя праўнукі, — радуецца яна. — Перажываюць за мяне. Шмат па гаспадарцы дапамагаюць. Штораз наказваюць берагчы сябе, не загружаць клопатамі. Але ж без справы сумна. Усё лета на вуліцы. Для мяне зіма цяжкі час, бо работы менш. Тады дыванкі вяжу, шкарпэткі. Калі нічым не займацца, хваробы часцей будуць нападаць. Трэба рухацца.


У ЧЭРВЕНІ Садоніі Фамінічне споўнілася 80 год. Выглядае нашмат маладзей. Відаць, сапраўды сакрэт у пастаяннай занятасці. Бухгалтар па прафесіі сорак адзін год адпрацавала ў гаспадарцы. З цеплынёй прыгадвае былога кіраўніка калгаса “Кастрычнік” (цяпер ААТ “Любінова”) Васіля Юльянавіча Дзегіля:


— Чалавек з добрай і чулай душой. З ім лёгка вырашаліся рабочыя пытанні, дапамагаў сяльчанам тэхнікай для апрацоўкі ўласных палеткаў. Калектыў у нас быў дружны, з калегамі шанцавала. Удзячна і цяперашняму кіраўніку Васілю Рыгоравічу Яфімаву. Не адмаўляе, калі з просьбамі звяртаюся. Заўсёды ўважліва выслухае і дасць параду галоўны бухгалтар Наталля Пятроўна Бялевіч. Гэта граматны і дасведчаны спецыяліст.


На працягу дзевятнаццаці год Садонія Фамінічна сама займала пасаду галоўнага бухгалтара. Аб’ём адказнасці і спраў вялікі. Гадавыя справаздачы пісалі з калегамі па начах.


— Прыйду ўвечары, па гаспадарцы спраўлюся і зноў на работу. Муж жартаваў, каб падушку з сабой брала, — смяецца субяседніца. — Спазніцца з дакументацыяй не магла. У мяне правіла такое: у тэрмін — значыць у тэрмін.


 ДОМА Садонія Фамінічна не дае сабе сумаваць. Хапае нагрузкі і рукам, і галаве. Калі ў паштовай скрыні з’яўляецца свежая перыёдыка, адразу бярэцца чытаць. Даўно сябруе з “Міёрскімі навінамі”. Абласныя і рэспубліканскія выданні не выпісвае. Заўважае, што ў раёнцы дастаткова важнай і патрэбнай інфармацыі.


— Чытаю ўсё. Але перш-наперш праглядаю сельскагаспадарчую зводку. Цікава, як справы ў нашым ААТ “Любінова”, — расказвае падпісчыца. — Падабаюцца матэрыялы пад рубрыкай “Сямейны лад”. Нават калі не ведаю герояў публікацый, з інтарэсам прачытаю. Часта бачу на старонках выдання знаёмых людзей. Цудоўна, што ў газеце шмат фотаздымкаў. Карыстаюся парадамі.

ПАСЛЯ размовы ва ўтульным прахалодным пакоі ідзём з Садоніяй Фамінічнай прагуляцца ў кветнік. Гаспадыня ласкава гладзіць “па галоўках” свае расліны і ўсміхаецца. Калі спадзе спякота, зноў будзе штосьці рабіць у двары. Рух і занятасць — добрая кампанія на заслужаным адпачынку.

Фотаматэрыял аўтара. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта