Авторизация
 

Над чым працуюць у Міёрскай ПМК-55

 На гэтым тыдні адбылася калегія Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама з удзелам кіраўнікоў профільных арганізацый Віцебшчыны. Дырэктар адзінай буйной на Міёршчыне будаўнічай арганізацыі — перасоўнай механізаванай калоны №55 — Яўген НІКАЛАЁНАК расказаў, якія ўражанні пакінула ў яго абмеркаванне на высокім узроўні спецыфічных пытанняў развіцця галіны. 

— Нядаўна Прэзідэнт даручыў аднавіць дзейнасць ПМК, каб праводзіць усе будаўнічыя работы ў раёнах мясцовымі сіламі, без далучэння агульнабудаўнічых арганізацый з іншых рэгіёнаў. Шляхі практычнай рэалізацыі гэтага патрабавання будуць вызначаны крыху пазней, аднак агульны напрамак развіцця ў нашай сферы ўлічваецца ўжо цяпер, таму пасяджэнне калегіі надае аптымізму, — адзначыў Яўген Віктаравіч. — Тым больш, з Віцебска прывёз вестку пра пачатак праектавання новага 40-кватэрнага дома ў райцэнтры. Вельмі хацелася б, каб для будаўнікоў пашыраўся фронт работ непасрэдна на Міёршчыне.


Калі гаварыць канкрэтна пра ПМК-55, сёння можна адзначыць станоўчыя моманты, але ўсё гэта адбылося, пакуль узводзілі буйны аб’ект—цэнтральную раённую бальніцу. Арганізацыя па выніках паўгоддзя выйшла на бясстратнасць, сёлетні аб’ём падрадных работ да адпаведнага перыяду летась склаў 143,7%. У сваім раёне мы аднаўляем фізкультурна-аздараўленчы комплекс, першы паверх яго трэба падрыхтаваць да эксплуатацыі ўжо ў гэтым месяцы, праводзім бягучы рамонт забойнага цэха мясакамбіната. Закончылі справы ў Глыбокім, дапамагаем рыхтаваць да сёлетніх “Дажынак” аб’екты ў Верхнядзвінску: мадэрнізавалі дзіцячы сад, спраўляемся з вызначанымі аб’ёмамі на сацыяльным цэнтры, завяршаем добраўпарадкаванне тэрыторыі капітальна рамантуемай СШ №2.


Разгарнулі работы па стварэнні малочнатаварнага комплексу “Клясціцы” на Расоншчыне. Гэты аб’ект падобны на МТФ “Карпачова” ў ААТ “Пад’ельцы”. Да канца года на ім трэба выканаць каласальныя аб’ёмы.


Цяжкасцей таксама хапае. Найперш яны звязаны з работамі за межамі раёна, вялікай зношанасцю тэхнікі і абсталявання, недахопам кваліфікаваных спецыялістаў, пошукамі новых аб’ектаў і іх фінансаваннем… Пералік можна працягваць. Суцяшае, што пераадольваць іх дапамагае захаваны касцяк калектыву.


На кім або чым трымаецца сёння ПМК-55?
— На ўменні і практычных ведах вопытных спецыялістаў, якія арганізуюць вытворчасць, вядуць за сабой іншых. Гэта галоўны інжынер Леанід Касевіч, прараб Аляксандр Рубанік, майстар Валянціна Міхайлава, яна ж прафсаюзны лідар, эканаміст Антаніна Сіповіч.


З самымі адказнымі задачамі заўсёды справяцца муляры пад кіраўніцтвам брыгадзіра Аляксандра Шаўлюгі. Дарэчы, яны ўжо працуюць на МТФ “Клясціцы". Умелымі майстрамі зарэкамендавалі сябе столяры на чале з Дзмітрыем Анашкам, цяпер заканчваюць металачарапічны дах на аздараўленчым комплексе. У Верхнядзвінску яшчэ заняты бетоншчыкі Мікалая Гагалінскага. Належны канчатковы знешні выгляд надаюць кожнаму будынку аддзелачнікі Ірыны Бялевіч. Асобна трэба сказаць пра мехатрад пад кіраўніцтвам начальніка транспартна-энергетычнага аддзела Аляксандра Салькевіча. Самазвалы, цягачы з падоўжанымі прычэпамі, пагрузчыкі, аўтакраны, экскаватары, сродкі малой механізацыі — гэта тэхніка, без якой не абысціся на любым будаўнічым аб’екце. Вадзіцелі, машыністы, кранаўшчыкі, зваршчыкі, слесары робяць больш прадукцыйнай працу муляраў, бетоншчыкаў, столяраў, аддзелачнікаў, іншых будаўнікоў.


Усіх віншую з прафесійным святам, жадаю найперш аптымізму, здароўя, матэрыяльнага дабрабыту і сямейнага шчасця.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта