Авторизация
 

Чым жыве сістэма сацыяльных гарантый на Міёршчыне

 На жыццёвым шляху кожны сутыкаецца з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць з прычыны хваробы, старасці, непрацаздольнасці, страты карміцеля, беспрацоўя, нараджэння і выхавання дзіцяці. У такіх сітуацыях неабходна звяртацца ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. 

Ён выконвае значныя функцыі па зборы, акумуляцыі страхавых узносаў і кіраванні сродкамі бюджэту для своечасовага фінансавання пенсій і дапамог. Сёлета гэты орган дзяржаўнага кіравання, створаны пры рэарганізацыі двух фондаў — пенсіёнага і сацыяльнага страхавання — перасягнуў 25-гадовы рубеж дзейнасці.

Як развівалася і чым жыве сістэма сацыяльных гарантый на Міёршчыне, цікавімся ў начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Надзеі ЛІСІЧЭНКІ:
— Цяжка ўявіць, але некалі нашы калегі пачыналі работу літаральна з чыстага аркуша, усё рабілі ўручную, затрачвалі нямала часу на абслугоўванне плацельшчыкаў і атрымальнікаў выплат. За чвэрць стагоддзя змянілася шмат: палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база, усё камп’ютарызавана і аўтаматызавана, удасканалілася заканадаўства. Працаваць у сучасных умовах куды лягчэй, — расказвае Надзея Іванаўна.

—Знакавыя этапы ў развіцці Фонду прыйшліся на пачатак 2000 гадоў. Так, са студзеня 2003-га ўступіў у сілу закон “Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, які прадугледжвае адкрыццё асабовых рахункаў на кожнага працоўнага і пастаянны збор інфармацыі пра яго заробак. Такія дадзеныя неабходны пры прызначэнні пенсіі. Дзякуючы гэтаму хадзіць па інстанцыях, каб сабраць даведкі, даўно няма неабходнасці.


Не менш важны закон “Аб прафесійным пенсіённым страхаванні”, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2009 года. Ён абараняе інтарэсы людзей, занятых у асаблівых умовах працы ці асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці.


Што асабліва турбуе Ваш калектыў?
— На ўліку ў раённым аддзеле 278 юрыдычных і 306 фізічных плацельшчыкаў страхавых узносаў. Аднак не ўсе іх спраўна плацяць. На фоне вобласці ў нас больш за ўсіх даўжнікоў. Пераважна гэта сельгаспрадпрыемствы. Хоць за апошнія паўгода пратэрмінаваная запазычанасць скарацілася амаль на 500 тысяч рублёў, на 1 ліпеня склала 2,68 мільёна рублёў. Разлічыліся поўнасцю толькі СУП “Цітова”, ПМК-55, камбікормавы завод, мясакамбінат.


Змагаемся з праблемай. За кожны дзень пратэрміноўкі па ўплаце налічваецца пеня. Набягаюць непамерныя сумы. Даводзіцца спаганяць запазычанасць нават праз суды. А як інакш, мы абараняем інтарэсы людзей. Вядома, перыяд няўплаты працадаўцам страхавых узносаў не ўваходзіць у стаж для налічэння пенсіі. Таму неабходна ўсім самастойна цікавіцца сумамі на індывідуальных асабовых рахунках у сістэме персаніфікаванага ўліку, каб не сутыкнуцца ў будучым з праблемамі.


Паступаюць звароты ад насельніцтва?
— Кожны дзень. Звычайныя людзі часцей цікавяцца пытаннямі прызначэння і выплаты дапамог. Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы звяртаюцца за растлумачэннямі заканадаўства. Кансультуем прадстаўнікоў замежных будаўнічых арганізацый у сувязі з узвядзеннем на тэрыторыі раёна металапракатнага завода.


Якая характэрная рыса работнікаў раённага аддзела? Хто раней працаваў у Фондзе, хто забяспечвае яго дзейнасць цяпер?
— Калектыў нашай сістэмы заўсёды вызначаўся згуртаванасцю. Тут працавалі людзі з пачуццём высокай адказнасці, гатовыя выконваць службовыя абавязкі якасна і своечасова. Сацыяльная сфера напрамую звязана з чалавечымі ўзаемаадносінамі, таму не было ў нас чэрствых і раўнадушных.


З моманту стварэння раённы аддзел узначальвала Франя Пяткевіч. Вучылася ў яе, пераймала вопыт і я — інспектарам і калі памяняліся ролямі. Не парываем сувязі цяпер. Франя Іосіфаўна на заслужаным адпачынку, пры сустрэчы заўсёды знаходзім агульныя тэмы для размовы. Сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы слылі былыя работнікі Ніна Швец і Людміла Скавародка. У штаце аддзела значыўся і свой вадзіцель. Шмат гадоў адпрацаваў у Фондзе Васіль Матэленак. Пасля перасеў за руль аўтамабіля раённага Савета дэпутатаў.
Цяпер з пастаўленымі задачамі спраўляемся ўтрох. Мае надзейныя калегі — галоўны інспектар Марына Гусарава і інспектар Ала Шубская. Таксама вопытныя і нераўнадушныя, на іх заўсёды можна разлічваць.


Няхай груз вялізнай адказнасці, ускладзены на калектыў, аблегчыць удзячнасць людзей за вашу работу.
— Менавіта гэта натхняе на лепшыя вынікі. Дзякуй.


Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта