Авторизация
 

У зоне адказнасці полацкіх пагранічнікаў у Міёрскім раёне

 Абстаноўка ў зоне адказнасці полацкіх пагранічнікаў у Міёрскім раёне сёлета стабільная. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка пагранатрада Міхаіл ХАРЛАНЧУК на пасяджэнні райвыканкама. 

АДЗНАЧАЛАСЯ, што за першае паўгоддзе на ўчастку атрада затрымалі 12 парушальнікаў дзяржаўнай граніцы, двух — яе рэжыму, 51 чалавек парушыў пагранічны рэжым, пяць зрабілі гэта менавіта ў пунктах пропуску, 43 пераступілі мяжу закона аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. У прыватнасці, за спробу трапіць у сумежныя краіны ЕС затрыманы чатыры грамадзяніны Ірака, тры — Расійскай Федэрацыі (выхадцы з Паўночна-Каўказскіх рэспублік) і адзін — Туніса. Узбуджаны крымінальныя справы. Акрамя таго, імкнуўся парушыць граніцу мінчанін. У тым яму садзейнічалі жыхары Браслаўшчыны.


ДЛЯ АБАРОНЫ эканамічных інтарэсаў у 27 выпадках затрымалі матэрыяльныя каштоўнасці на звыш 38 тысяч рублёў. Наменклатуру склалі: цыгарэты (58%), спецсродкі (18%), аўтамабілі і запчасткі да іх (11%), валюта (7%), адзенне і растворы для электронных цыгарэт (па 3%). 89% спроб незаконна перамясціць тавары фіксаваліся ў пунктах пропуску.


Як праінфармаваў Міхаіл Уладзіміравіч, сёлета на тэрыторыі Міёрскага раёна Дзяржаўную граніцу не парушалі, незаконна тавары не перамяшчалі. Спрыяюць парадку добрае інжынернае абсталяванне ўчастка, пагранічныя нарады на дарогах і якасныя прафілактычныя мерапрыемствы.


ЦЯПЕР актывізаваліся ягаднікі і грыбнікі, лясныя дары збіраюць і ў пагранічнай паласе. Намеснік начальніка Полацкага пагран-атрада нагадаў пра парадак яе наведвання.


Так, у пагранічнай паласе звычайнаму чалавеку спатрэбіцца дакумент, які пацвярджае асобу і пропуск органаў пагранічнай службы. Тэрмін яго дзеяння не больш за два гады. Выдаецца на падставе заявы, пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу, пры наяўнасці дакументаў, што дазваляюць знаходзіцца ў пагранічнай зоне, квітка аб аплаце за адміністрацыйную працэдуру, кошт якой 0,4 базавыя велічыні ці 9 рублёў 80 капеек.


ЗВЯРТАЛАСЯ ўвага, што пропуск у пагранічную паласу ў цёмны час сутак і за інжынерна-тэхнічныя збудаванні (сігналізацыйны комплекс) дапускаецца па рашэнні начальніка пагранічнага атрада ў выпадках крайняй неабходнасці. Па папярэдняй заяве такое магчыма на ўчастку пагранічнай заставы “Друя” ў выхадныя і святочныя дні з 8 да 15 гадзін.


Ад імя камандавання Полацкага пагранатрада Міхаіл Уладзіміравіч падзякаваў кіраўніцтву райвыканкама за цеснае ўзаемадзеянне і садзеянне пагранічнай бяспецы на тэрыторыі раёна. Добрыя словы за супрацоўніцтва пачулі дырэктары ВУПКУ “Міёрскі” Васіль Міхалкіў і філіяла “Павяцце” УП “Чэрасы” Рыгор Міна. Начальніку раённага аддзела ўнутраных спраў Васілю Баладу ўручылі юбілейны медаль “100 год органам пагранічнай службы Беларусі”. 

ДАДАТКОВА:

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнай пагранічнай палітыкі сёлета на тэрыторыі раёна плануецца вырабіць восем камплектаў дарожных знакаў для нясення службы ў пагранічным нарадзе “Кантрольны пост”.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта