Авторизация
 

Пра прараба ПМК-55 у Міёрах Аляксандра РУБАНІКА

 Гаспадаром будоўлі называюць прараба, а як назваць прараба, аб’ектамі якога запоўнены амаль цэлы мікрараён? Вяду размову пра вопытнага вытворцу работ ПМК-55 Аляксандра РУБАНІКА. 

Яго партрэт занесены на раённую Дошку гонару. Перадсвяточнымі днямі атрымаў нагрудны знак беларускага Саюза будаўнікоў “За заслугі ў будаўніцтве”. У перасоўнай механізаванай калоне сцвярджаюць, што такой узнагародай адзначаюць не часцей, чым раз у дзесяцігоддзе. Уручаюць яе самым годным і аўтарытэтным.

Відаць, стаць не проста будаўніком, а менавіта прарабам Аляксандру Пятровічу наканавана лёсам. Рос у атмасферы галіны: бацька з маці пазнаёміліся ў будаўнічым вучылішчы, пэўны час поплеч працавалі прарабамі. Бацька стаў першым старшынёй міжкалгасбуда ў Міёрах, арганізацыі, што з’явілася даўнім папярэднікам цяперашняй ПМК-55. Потым працяглы час кіраваў будаўнічымі работамі ў саўгасе “Міёрскі”, майстрам працавала маці.


Але не ўсё так проста. Зараз разважаю: чалавек выбірае шлях ці гэта жыццё вядзе яго ў патрэбным напрамку. Як толькі Аляксандр выйшаў з-пад сямейнай апекі, скіраваўся падсобным рабочым у недалёкі Даўгаўпілс на лакаматыварамонтны завод. За некалькі месяцаў атрымаў разрад слесара. Пасля на тры гады пайшоў у плаванне — прызвалі ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на трох караблях, больш за ўсё выходзіў у мора на ракетным крэйсеры “Віцэ-адмірал Дрозд”.


Вярнуўшыся дадому, далучацца да бацькоўскай справы не жадаў. Некалькі месяцаў разважаў, калясіў па палях саўгаса “Міёрскі” на трактары. Маральна саспеў стаць будаўніком у чэрвені 1979-га, спачатку апрабаваў сілы цесляром-бетоншчыкам у МПМК-29 (чарговая назва цяперашняй ПМК-55), затым паступіў на факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Наваполацкага політэхнічнага інстытута. Вярнуўся майстрам у МПМК-29. На практыцы асвоіў чытанне праектаў, згодна з імі навучыўся арганізоўваць работы, рацыянальна выкарыстоўваць сілы і сродкі, каб якасна і ў тэрмін уводзіць аб’екты ў эксплуатацыю. Таму хутка яго прызначылі кіраўніком гаспадарча-разліковага прарабскага ўчастка. ГПУ, а пазней — арэнднае прадпрыемства “Рамонтнік”, будавала і рамантавала невялікія аб’екты, у прыватнасці — жыллё.


Вярнуўся ў ПМК-55 трэцяга верасня 2001 года, каб зноў прайсці шлях майстра будаўніча-мантажных работ і вытворцы работ, гэта значыць — прараба. Толькі цяпер на новым узроўні, з улікам вопыту і ўмення аператыўна выпраўляць памылкі падначаленых, што адзначана ў характарыстыцы коратка: “ведае сваю справу, мае глыбокія веды па спецыяльнасці”.


Гэта толькі канва біяграфіі, за якой хаваюцца канкрэтныя справы. Яны больш наглядныя, але найперш, чым займаецца вытворца работ. Прараба невыпадкова называюць гаспадаром будоўлі, ён добра ведае праект аб’екта, здольны яго рэалізаваць на практыцы, своечасова закажа патрэбныя матэрыялы, дасць заяўку на тэхніку і спецыялістаў-субпадрадчыкаў, умее абыходзіцца з падначаленымі і арганізаваць іх эфектыўную і бяспечную работу, разбіраецца ў справаздачнай і фінансавай дакументацыі… Пералік таксама пункцірны, яго дапаўняе афіцыйная характарыстыка: “зарэкамендаваў сябе старанным, прыстойным, добрасумленным работнікам, які ведае сваю спецыяльнасць і справу. Прынцыповы, патрабавальны да сябе і іншых. Аналізуе і правільна выкарыстоўвае дзелавыя якасці падначаленых. Асабіста паказвае прыклад актыўнай работы. Праяўляе цікавасць да перадавога вопыту. Свой багаты вопыт і веды перадае маладым спецыялістам…”
У іншым дакуменце чытаю: “Вырашае большасць пытанняў, што маюць дачыненне да работы, не чакаючы падказкі ці ўказанняў… Паспяхова займаецца самаадукацыяй… Добра ведае дакументаабарот.. Усё выконвае якасна і ў тэрмін… Пры неабходнасці праяўляе дастатковую настойлівасць і ўпартасць…”


Пагадзіцеся, без гэтых якасцей Аляксандр Пятровіч не завяршыў бы столькі аб’ектаў. Апошні з іх на Міёршчыне — цэнтральная раённая бальніца ў супольнасці з калегам Уладзімірам Захарэвічам. Перад гэтым восем шматкватэрных дамоў па вуліцах Ягора Томкі і Камуністычнай ці ў мікрараёне Русачкі, жыллё на вуліцы 350-годдзя Міёр, два дамы сямейнага тыпу для дзяцей-сірот, персанальныя катэджы, самыя вялікія і сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы “Супорніца” ў поўным аб’ёме і крыху ў меншым — “Карпачова”. За межамі раёна — 60-кватэрны дом у Паставах, пагранзаставы “Плюсы” у Браслаўскім раёне і “Бігосава” ў Верхнядзвінскім, пагранпераход “Грыгароўшчына”. Нядаўна арганізоўваў добраўпарадкаванне тэрыторыі Верхнядзвінскай СШ №2 у праграме падрыхтоўкі суседняга райцэнтра да абласных “Дажынак-2018”.


У гэтым пераліку і заключны этап даўгабуда—буйны малочнатаварны комплекс “Клясціцы” ў Расонскім раёне па аналогіі нашага “Карпачова”. На ім Аляксандр Пятровіч толькі што заняў пасаду старшага прараба і значыць, каардынуе дзейнасць больш маладых калег і субпадрадчыкаў.


Чаму менавіта ён? Адказ дае дырэктар ПМК-55 Яўген Нікалаёнак:
— Аляксандр Пятровіч вопытны і дысцыплінаваны работнік, у яго на аб’екце заўсёды парадак, забяспечана выкананне аб’ёмных і фінансавых паказчыкаў. Надзейны, не трэба стаяць за душой і пераправяраць ход спраў.


Гэты пералік станоўчых якасцей дапаўняюць і ўдакладняюць калегі. А з кім з калег-будаўнікоў Аляксандру Рубаніку працуецца найбольш камфортна?


— З тымі, хто ведае сваю работу і адказны да справы, — гаворыць Аляксандр Пятровіч. — У нашым ПМК гэта цесляры-бетоншчыкі брыгадзіра Мікалая Гагалінскага, муляры цяперашняга брыгадзіра Аляксандра Шаўлюгі і ранейшага Яўгена Плехтана, Міледзій Грыбун. Добрыя спецыялісты, разбіраюцца ў праектнай дакументацыі столяры Дзмітрый Анашка, Аляксандр Мацур, Віктар Шэнда… Наогул мой абавязак—з усімі знайсці кантакт, арганізаваць высокапрадукцыйную працу.


А яшчэ наш прараб выдатны сем’янін, клапатлівы дзядуля, у якога тры ўнучкі і ўнук, аматар лавіць рыбу і збіраць грыбы. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта