Авторизация
 

Любіць мелодыі Наталля Рудзь з Новага Пагоста навучылася ў бацькі

 І шпрыц, і мікрафон упэўнена трымае ў руках Наталля РУДЗЬ. Па прафесіі медсястра. Занятак для душы — музыка і спевы. Выступае на аглядах мастацкай самадзейнасці за родны Новапагосцкі сельскі клуб, займаецца народнымі танцамі ў суседнім Каўшэлеўскім Доме фальклору. Напявае песні дзецям, калі робіць прышчэпкі. Пад музыку спраўляецца з хатнімі клопатамі.

ЛЮБІЦЬ мелодыі і гукі Наталля навучылася ў бацькі. Ён быў супрацоўнікам пажарнай службы. Выступаў у клубе, умеў граць на гітары, балалайцы і скрыпцы, якая засталася ад дзядулі. Вучыў дачку сябраваць з балалайкай. Наталля ўсміхаецца, прыгадваючы, як у чатыры гады падходзіла да калодзежа, нагіналася і спявала. Вельмі падабалася, як гучыць голас унізе. Пасля выконвала песні на школьнай сцэне, удзельнічала ў клубных мерапрыемствах. Задумвалася аб прафесіі культработніка. Маці адгаварыла. Параіла выбраць больш сур’ёзную справу, а музыку пакінуць як хобі.


— Стаць медыцынскай сястрой вырашыла, таму што падабаецца працаваць з людзьмі, клапаціцца пра іх, быць патрэбнай, — гаворыць Наталля. — Дзяцей вельмі люблю. Размаўляю з імі на іх мове. Каб не палохаліся прышчэпак, спяваю ім песенькі ці вершы расказваю.
КАЛЕГІ прывыклі, што падчас працоўнага дня Наталля ціхенька напявае сабе розныя матывы. У Новапагосцкай амбулаторыі працуе больш за пятнаццаць год. Пасля Полацкага медыцынскага вучылішча пачынала ў Міёрах. Вырашыла вярнуцца на малую радзіму.


— Да роднай вёскі каранямі прырасла. Тут адчуваю сябе патрэбнай і шчаслівай, хоць нямала давялося перажыць, — расказвае Наталля Алімаўна.—Бацькоў страціла рана, дваццаць год мне было. Таму і вырашыла вярнуцца ў родны дом, каб зберагаць памяць пра тату і маму. Праз некалькі год здарыўся пажар, жыллё не ўцалела. Тады зразумела, што нідзе, акрамя сваёй вёскі, не знойдзеш столькі людской дабрыні, клопату, падтрымкі. Аднасяльчане кожны дзень прыходзілі, рэчы, прадукты прыносілі, словамі суцяшалі. Дапамагалі, хто чым мог. Пасля нам далі іншы дом, дзе жывём і цяпер.


СУБЯСЕДНІЦА прыгадвае прытчу пра скрыню Пандоры. Калі па свеце разляцеліся беды і гора, на дне засталася надзея. Не ведаю, ці спявала Наталля Рудзь “надежда — мой компас земной”, але гэтыя радкі можна лічыць адным з яе крэда. У цяжкія хвіліны памятала, што нельга апускаць рук і трэба спадзявацца на лепшае.


 Адна выхавала двух сыноў. Уладзіслаў скончыў другі курс факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта. Вучыцца на інжынера-праграміста. На гуманітарны факультэт гэтай ВНУ паступіў Антон, будзе педагогам-псіхолагам. Цікавасць да псіхалогіі ў хлопца ад маці.


— Букваром практычнай псіхалогіі для мяне сталі кнігі Дэйла Карнегі, — гаворыць Наталля. — Цяпер папаўняю сваю бібліятэку літаратурай з “Кніжнага клуба”, чытаю артыкулы ў інтэрнэце. Гэта цікава і карысна. Вучышся глыбей разумець сябе і іншых, атрыманыя веды дапамагаюць у розных сітуацыях.


САМЫЯ лепшыя хвіліны мы праводзім з блізкімі. Яшчэ ў юнацтве Наталля марыла пра сяброўскія адносіны ў сям’і. Цяпер цяплее на душы, калі разам з сынамі на кухні гутараць пра тое- сёе за чаем. Хлопцы радуюць увагай, самастойнасцю, дапамогай у хатніх справах, прыемнымі сюрпрызамі. Калі Антон асвоіў гітару, спецыяльна для маці развучыў адну з яе любімых песень.


 МУЗЫЧНЫЯ густы ў Наталлі разнастайныя. Калі настрой бадзёры, уключае беларускі ансамбль “Бяседа”. Становіцца сумна — гучаць рамансы ці “Сплін”. Падабаецца творчасць Сафіі Ратару, Алены Ваенгі, Дзіяны Арбенінай. Кампазіцыі з рэпертуару любімых выканаўцаў спявае на конкурсах мастацкай самадзейнасці, святах вёсак, канцэртах у сельскім клубе.


— Перш чым выканаць песню для гледачоў, трэба адчуць і пра- жыць яе самой, — расказае субяседніца. — Больш падабаецца спяваць сольна. Тады на сцэне, як кажуць, сам сабе рэжысёр. Увогуле музыка для мяне — найлепшае лякарства.


І яшчэ танцы. Іх вывучае ў Каўшэлеўскім Доме фальклору. Гэтая ўстанова культуры знахо- дзіцца на мяжы Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Адносіны паміж аматарамі самадзейнасці па-суседску простыя і добрыя. Сёлета на “Славянскім базары” Наталля Рудзь выступала за Шаркаўшчынскі раён на конкурсе бытавых танцаў.


ЁСЦЬ такое меркаванне ў Дэйла Карнегі: “Наш душэўны спакой і радасць быцця залежаць не ад таго, дзе мы знаходзімся, што мы маем і якое становішча ў грамадстве займаем, а выключна ад настрою нашых думак”. Свае думкі і спадзяванні Наталля стараецца настройваць на пазітыўную хвалю. А дапамагае ёй у гэтым музыка. 

Фота з сямейнага архіва Наталлі Рудзь.

Кацярына Рынкевіч.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта