Авторизация
 

На Міёршчыне акцыя “Не – п’янству за рулём”

 Як сведчыць статыстыка, кожная пятая аварыя на дарозе здараецца з-за п’яных кіроўцаў. Дзяржаўтаінспекцыя з 7 па 16 жніўня праводзіць прафілактычную акцыю “Не – п’янству за рулём”. Мерапрыемства скіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў.

 

Кожны вадзіцель ведае, чым пагражае кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Але не ўсякі ўстрымаецца ад паездкі пасля ўжывання спіртных напояў. Алкаголь дадае ўпэўненасці ў сабе і ў тым, што ўдача будзе спадарожнічаць. Шанцуе далёка не ўсім. Штомесяц у раёне затрымліваюць за рулём кіроўцаў пад градусам.

Згодна з артыкулам 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных прававарушэннях, нецвярозага вадзіцеля на тры гады пазбаўляюць права садзіцца за руль і караюць штрафам ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь. За паўторнае парушэнне прадугледжана крымінальная адказнасць і канфіскацыя транспартнага сродку.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА,

старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта