Авторизация
 

У Міёрах праходзіла акцыя “Мы — за здаровы лад жыцця”

 26-27 ліпеня ў раёне праходзіла акцыя “Мы — за здаровы лад жыцця”. Здароўе — самае галоўнае ў жыцці. Аднак разумееш гэта, толькі страціўшы яго. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі тэматычную прафілактычную гутарку для маладых інвалідаў і падлеткаў. Запрошаныя госці на ўласным прыкладзе паказалі, як важна весці здаровы лад жыцця.

Псіхолаг Ала Федарэц пачала сустрэчу з прывітання. Пажадала прысутным здароўя. А як яго ўмацаваць? Па-першае, рэжым дня, па-другое, карыснае харчаванне. Немалаважныя яшчэ адмова ад шкодных звычак і заняткі спортам. Пра гэта распавёў прысутным відэаролік блогера Алега.


 — Устань з канапы і прайдзі міма халадзільніка. Гэта стане тваім першым крокам да здаровага ладу жыцця, — запэўнівала слухачоў урач агульнай практыкі Ганна Блажэвіч.

У тым, як карысныя звычкі ўплываюць на стан арганізма, дзяўчына пераканалася асабіста. Катацца на веласіпедзе для яе—не проста баўленне часу. Адзначае, што калі доўга не садзіцца “за руль“, востра адчувае недахоп актыўнасці. Кажа, што ў дзень можа праехаць да 40 кіламетраў. Прыемна, калі словы не разыходзяцца са справай. Маладая, падцягнутая, зага- рэлая, яна выклікала цікаўныя погляды хлопцаў і лёгкую зайздрасць у дзяўчат.


Ганна Іванаўна адзначыла, што карысць ад правільнага харчавання можна перакрэсліць недахопам фізічнай актыўнасці. У такім выпадку абменныя працэсы ў арганізме адбываюцца не поўнасцю. Нічога добрага не прынясе і частковы здаровы лад жыцця, калі ўвесь тыдзень харчуешся і паводзіш сябе правільна, а потым дазваляеш сабе расслабіцца. Каб арганізм нармальна функцыянаваў, неабходна нават у выхадныя даваць сабе хаця б мінімальную нагрузку.


 Спецыяліст нагадала пра неабходнасць праходжання штогадовага медыцынскага агляду. Часта справіцца з хваробай на пачатковай стадыі можна, скарэкціраваўшы харчаванне, заняўшыся спортам. Калі ж запусціць немач, без медыкаментознага лячэння ўжо не абысціся.
Максім Жугар займаецца цяжкай атлетыкай. Харчуецца ў адзін і той жа час, дробнымі порцыямі. Кінуў курыць. Заўважыў, што лепш сябе адчувае. Прыемным бонусам стала падцягнутая фігура і рэльефныя мышцы.


Прадоўжыў размову супрацоўнік РЦГЭ Мікалай Бірукоў. Звярнуў увагу на знешнія фактары. Аднак многае залежыць ад нас саміх.


Старшыня раённага аб’яднання Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова пералічыла складнікі здароўя. Зрабіла вывад, што ўсяго павінна быць у меру. Важна трымаць душэўную раўнавагу, супрацьстаяць стрэсам. Шукаць баланс унутры самога сябе. Калі чалавек самадастатковы, мець стасункі з ім прыемна і карысна.


Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пакінулі на стылізаваным дрэве свае меркаванні, што для іх значыць здаровы лад жыцця. Выйшлі на вуліцы горада і ўручылі прахожым каляровыя памяткі, павіншавалі з Днём здароўя. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта