Авторизация
 

У кафэ “Чайка” ў Міёрах штодня гарачая пара

 Работнікаў гандлю сустрэнеш не толькі за магазіннымі прылаўкамі. У гэтай кагорце і супрацоўнікі аб’ектаў грамадскага харчавання. У кафэ “Чайка” штодня гарачая пара, незалежна ад надвор’я за вакном. Заходзяць перакусіць гараджане і госці райцэнтра, у абед накрываюць сталы для спецыялістаў металапракатнага завода, прымаюць заказы на сямейныя ўрачыстасці, сяброўскія пасядзелкі.

У ДЗЕСЯЦЬ ГАДЗІН раніцы ў кафэ яшчэ ціха. Заняты адзін столік. За стойкай бармен-афіцыянт Ганна Шокель гатуе каву. Сустракае прыветнай усмешкай. Добразычлівасць і гасціннасць — пастаянныя складнікі меню.


— Наведвальнікі ў нас штодня. Заходзяць і ўдзень, і вечарам. Адны паабедаць, іншыя проста пагутарыць за кубачкам кавы. Харчуюцца работнікі будучага завода, — расказвае Ганна. — Накрываем сталы да юбілеяў, вяселляў, сустрэч з аднакласнікамі. Сёння будзе памінальны абед на трыццаць чалавек. Таму спраў больш. Мая асноўная задача — абслугоўванне. Трэба ветліва і ўважліва ставіцца да кожнага наведвальніка.


 У сістэме грамадскага харчавання Ганна Шокель працуе дваццаць год. Амаль увесь час у “Чайцы”. Занесена на Дошку гонару Міёрскага райспажыўтаварыства. Доўга гаварыць не выпадае, бармен-афіцыянт спяшаецца накрываць на стол.


Калега Ганны Шокель — Ірына Шыпко. Пазнаёміцца не ўдалося. Мінулы тыдзень у яе быў выхадным. Такі графік работы: сем працоўных дзён, затым столькі ж даецца на адпачынак.


КАФЭ ў буднія дні адчыняецца для наведвальнікаў у 9.00 і працуе да 23.00. Повар Тамара Рубанік прыходзіць на працу а палове шостай раніцы. Трэба паспець прыгатаваць заяўленыя ў меню стравы. Дапамагаюць кухонныя работнікі. Ля пліты Тамара Тарасаўна з 1984 года. Некаторы час працавала ў “Брыганціне”, затым зноў вярнулася ў “Чайку”.


— Люблю сваю справу, — шчыра ўсміхаецца повар. — Што найбольш гатаваць падабаецца? Нават не ведаю. Напэўна, усё. А мая любімая страва— словы падзякі ад наведвальнікаў.
На наступным тыдні Тамару Тарасаўну зменіць на пасту Марына Малецкая. У кафэ яна прыйшла два гады таму, але вопыт у кулінарнай справе мае багаты.


 ЗАЗІРНЁМ у меню. Кожны дзень у ім розныя стравы, з якіх можна выбраць штосьці на свае густ, кашалёк і талію. Пачнём з супоў: салянка дамашняя, боршч халодны, булён з пельменямі. Гарачага прапануецца восем варыянтаў. І запечанае з ананасам філе курыцы, і сырнікі з маслам, і яечня з сардэлькамі. Гарнір—бульбяное пюрэ са смажанымі кабачкамі або рагу з гародніны. Яшчэ пяць розных салатаў, бутэрброды, гарачыя і халодныя напоі. Словам, абед атрымаецца сытным.


Асобна пазначаны стравы беларускай кухні. Іх абнаўляюць раз на тыдзень. Да канца ліпеня можна паспрабаваць салату “Папараць-кветка” з языком, вяндлінай, свежымі агурком і таматам, марынаванай цыбуляй або “Банкетную”, у складзе якой мяса птушкі, кукуруза, морква па-карэйску, грыбы, яйкі і пасераваная цыбуля. Ёсць дранікі з мясам і зразы “Паляўнічыя”.


ДА ТАГО Ж у аб’ектах грамадскага харчавання райспажыўтаварыства гатуюць прадукцыю ў магазіны. У “Чайцы” лепяць пельмені, марынуюць шашлыкі, разбіраюць курыцу. Нябачная воку наведвальнікаў праца на кухні ідзе з ранку да позняга вечара.


— Нібы пчолкі шчыруюць. Цэлы дзень і бармены-афіцыянты, і павары, і кухонныя работнікі на нагах. Абслугоўваем не толькі ў кафэ. Можна заказаць выязны банкет. Але часцей адзначыць важныя падзеі вырашаюць у нашых залах. Напрыклад, усе выхадныя жніўня і першая палова верасня ўжо занятыя вяселлямі,—расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Іна Емяльянава. — Стараемся радаваць не толькі разнастайным меню і ветлівым абслугоўваннем. Надаём увагу знешняму выгляду і інтэр’еру кафэ. Колькі год таму зрабілі рамонт у банкетнай зале. Цяпер шыльду звонку памяняем. Пакрысе аздабленне кафэ будзе працягвацца.


ТЭРЫТОРЫЯ ля “Чайкі” чыстая, па-свойму ўтульная. На выкладзенай пліткай пляцоўцы дэкаратыўныя падстаўкі для кветак. У вазонах красуюцца петуніі. Вечарам хтосьці прысядзе за столік на вуліцы. Каб адпачыць, удыхнуць паветра, змешанае з водарам чаю ці кавы, падумаць пра асабістае. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта