Авторизация
 

Знесці хляўчук і пасадзіць ружы: неабходнае добраўпарадкаванне ў Міёрах

 "Усё рашаецца, пры жаданні і ўзаемаразуменні." Менавіта з гэтага выразу пачалася размова нашага карэспандэнта  з галоўным інжынерам УП ЖКГ Юрыем ПАПЛАЎСКІМ.

Для прыкладу ён прывёў арганізацыю капітальнага рамонту дома №17 па вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры. Нават не столькі самога будынка, колькі добраўпарадкавання двара. У ім захавалася шмат старых хлявоў, хлеўчукоў, бо некалі ў васьмікватэрным доме жыло ўдвая больш сем’яў і кожная трымала жыўнасць, мела патрэбу ў захоўванні садавіны ці агародніны, паліва і іншага. Цяпер жыхароў стала менш, не надта вострая неабходнасць у гаспадарчых пабудовах, якія з-за старасці толькі псавалі агульны выгляд. У такой сітуацыі знайсці паразуменне было няцяжка: нехта разабраў свае “самабуды” сам, іншы дазволіў зрабіць гэта суседу, што меў патрэбу ў будматэрыялах, некаторыя будынкі намаганнямі іх ўладальнікаў набылі лепшы выгляд.


— Праблема добраўпарадкавання двароў для Міёр вельмі актуальная, асабліва для ўчастка вуліцы Камуністычнай са старой забудовай, — мяркуе Юрый Васільевіч. — Тут кожнаму гаспадару варта найперш узважыць, якія пабудовы ім патрэбны. У гэтым насельніцтву таксама дапамагае камісія райвыканкама. Старыя і невыкарыстоўваемыя “буданы” трэба разабраць самім, дапамогуць камунальнікі, але за асобную плату. Неабходныя гаспадарчыя пабудовы — аднавіць, гэта таксама клопат гаспадароў. Толькі на гэтым добраўпарадкаванне не заканчваецца, бо багатыя арганікай месцы з-пад хлявоў хутка зоймуць крапіва і быльнёг. З дзікатраўем таксама трэба змагацца агульнымі намаганнямі. Работнікі жыллёва-камунальнай службы найперш абкошваюць цэнтральныя вуліцы, потым пераключаюцца на двары. Пры падтрымцы жыхароў эфект ад такой работы будзе значна большым і бачным, толькі трэба імкнуцца жыць у чыстым, здаровым, утульным і камфортным асяроддзі.


— Як з карысцю выкарыстаць участкі, што вызваляцца з-пад непатрэбнай “хляўной” забудовы, падкажуць землеўпарадкавальная і архітэктурна-будаўнічая службы.


— Гарадская эстэтыка — гэта не толькі знос старых хлявоў, у якіх адпала неабходнасць… Другой па важнасці назаву праблему збору і вывазкі смецця,—працягвае Юрый Васільевіч. — Большасць гараджан заключылі адпаведныя дагаворы і за гэтую абавязковую паслугу плацяць, іншыя нашымі кантэйнерамі і смеццявозам карыстаюцца, але за іх не разлічваюцца. Горш таго, некаторыя кантэйнерныя пляцоўкі з-за неахайнасці карыстальнікаў паступова ператвараюцца ў міні-звалкі…


Вырашаць гэтыя пытанні мяркуем у комплексе. Найперш сустрэнемся з кожным гаспадаром кватэры і прыватнага дома, абновім дагаворы і дамовімся па аплаце паслугі. Гэтая работа ўжо пачалася. Установім камеры на кантэйнерных пляцоўках: відэазапісы дапамогуць выявіць неахайных карыстальнікаў і неплацельшчыкаў.


Прадоўжым устаноўку кантэйнераў для паасобнага збору бытавых адходаў. Яны з’явяцца па вуліцах Лермантава, Міра, Будаўнікоў, Юбілейнай, Брынкевіча, Вясенняй, Цвятаевай і Закрэўскага. Не трэба казаць, што нават з такіх ёмістасцей усё забірае адна машына. Як насельніцтва больш-менш прывыкне да размеркавання другаснай сыравіны, нашым машынам нескладана будзе наведвацца на кожную кантэйнерную пляцоўку па некалькі разоў за кожным відам. А пакуль усялякае здараецца…


Звярну ўвагу і на некаторыя “дробязі”. Дажджлівае лета — падстава нагадаць пра ўтрыманне канаў, кюветаў, вадаспускаў, мосцікаў і трубных пераходаў. Размова пра рэгулярнае абкошванне, ачыстку ад смецця і заілення, розных заносаў. Паважайце суседзяў, у якіх агароды і двары знаходзяцца ў нізінах: чаму яны павінны пракопваць канавы па чужых участках і агародах?


Дарэчы, вадаспускі часам засыпаюцца прывезеным пяском ці жвірам, дровамі, будаўнічымі матэрыяламі. Яны могуць знаходзіцца на праезнай частцы вуліцы толькі тры дні.


Увогуле вуліцы даўняй забудовы ў камунальнай службы асаблівых прэтэнзій не выклікаюць, там па большасці склаліся неканфліктныя ўзаемаадносіны паміж суседзямі. Насельнікі разумеюць, як карыстацца гарадской інфраструктурай. Іншая справа — новае шматкватэрнае жыллё. У ім каналізацыя забіваецца з зайздросным пастаянствам розным адзеннем, цацкамі і дамашнімі рэчамі. Пад’езды “ўпрыгожваюцца” драпінамі, надпісамі і малюнкамі. Нібы ўласнікі жылля не ўсведамляюць, што за бягучы рамонт месц агульнага карыстання давядзецца плаціць з уласнай кішэні.


— Ідзе падрыхтоўка да новага ацяпляльнага сезона, якія асаблівасці гэтай кампаніі?
— Адразу папярэджу, што новых падключэнняў прыватнага жылля да сістэмы цэнтральнага ацяплення ў райцэнтры не будзе. У шматкватэрных будынках цяпер правяраем лічыльнікі цяпла, прамываем цеплавыя сеткі, аднаўляем цеплавую ізаляцыю. Адначасова выдаляем усе краны для адбору гарачай вады з сістэмы ацяплення.


Падрыхтоўчымі работамі ахоплены ўсе камунальныя кацельні, па большасці яны заканчваюцца, у тым ліку на самай вялікай — “Паўночнай”. Горш з забеспячэннем палівам. Для “Паўночнай” на ацяпляльны сезон патрэбна каля 10 тысяч кубаметраў шчапы, на пачатак сезона яго запасы павінны складаць не менш за 6 тысяч “кубоў”, пакуль назапашана крыху больш за 2000.

У тэму:

У райцэнтры закончаны капітальны рамонт дома №17 па вуліцы Кастрычніцкай, працягваецца ён на вул. Свярдлова, 30, распачынаецца на Камуністычнай, №54. У планах — работы на доме №24 па вул. Камуністычнай.   


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК .

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта