Авторизация
 

Школьныя кірмашы ў фармаце інтэрактыўных зносін пройдуць у Міёрах і Дзісне

 19 і 26 жніўня пройдуць спецыялізаваныя школьныя кірмашы на плошчы Леніна ў райцэнтры, 18 і 25 жніўня — на рынку ў Дзісне. Гандлёвыя аб’екты раёна распачалі продаж тавараў школьнага асартыменту. Ля ўнівермага працуе адкрыты павільён, па нядзелях набыць неабходнае для вучняў можна на рынку. Пашыраныя спецыялізаваныя кірмашы пройдуць у канцы жніўня. Чым парадуюць і здзівяць, расказала старшыня праўлення раённага спажыўтаварыства Анастасія МАЛЕЦКАЯ.

Анастасія Міронаўна, звычайна школьны асартымент ва ўнівермагу даволі сціплы. Так, прадстаўлены шырокі памерны рад. Аднак мадэляў адзення — па адной-дзве. Як вырашылі гэтую праблему?
— Сёлета асартымент школьнага адзення шырокі. Дадаткова развезлі па магазінах, у тым ліку сельскіх, прайс-лісты з фотаздымкамі формы. Завялі журналы папярэдніх заяў. Калі спадабалася канкрэтная мадэль, можна яе заказаць. Прыйдзеце з канкрэтнай мэтай: купіць, а не проста паглядзець і прыцаніцца, без абноўкі не застанецеся. Адзіная просьба — не марнаваць да апошніх дзён, хаця тавар дастаўляем хутка. Звычайна завоз па аўторках і пятніцах.


Ужо атрымлівалі папярэднія заяўкі?
— Пакуль не. Лічу, што бацькі вывучаюць асартымент і прыцэньваюцца. Многія непакояцца, што дзіця можа падрасці за апошні летні месяц. Хтосьці чакае зніжак, якія складуць ад 10 да 20 працэнтаў. Згадзіцеся, нядрэнная падтрымка.


Раскажыце, калі ласка, падрабязней, пра зніжкі, растэрміноўкі.

— Для шматдзетных сем'яў прадастаўляем растэрміноўку да шасці месяцаў. Дзейнічае акцыя «Шчаслівая нядзеля», калі на кожную пакупку ў выхадныя атрымліваеш зніжку ў 10 працэнтаў. Для імяніннікаў прадугледжана зніжка ў 10%, для юбіляраў сума памяншаецца на 15%.
Прадумваем акцыю «Збяром дзіця ў школу» для бабуль і дзядуль. Не сакрэт, што кожны хоча дапамагчы ўнукам і набыць неабходнае. Прадаставім зніжкі, якія будуць залежаць ад сумы пакупкі. У прыватнасці, калі набралі тавараў да 100 рублёў — 5 працэнтаў, больш за 100— да 15%.


І яшчэ: распрацоўваем падарункавыя сертыфікаты на школьную прадукцыю. Захацелі зрабіць прыемнае вучню—падрыхтуйце сюрпрыз. Сума, выдзеленая на пакупкі, пойдзе менавіта на школьны асартымент. Аднак так вы пакажаце дзіцяці, што давяраеце яму і прадаставіце магчымасць выбару.


Тавары якіх вытворцаў будуць прадстаўлены на школьных кірмашах?
— Калі гаварыць пра школьную форму, то гэта ААТ «Славянка» з Бабруйска, ЗАТ «Калінка» з Салігорска і брэсцкае ТАА «Дылма-плюс». З іх прадстаўнікамі працуем кожны год. Якасць прадукцыі не выклікае нараканняў. Нягледзячы на афіцыйны стыль, сумна не будзе. Сімпатычныя мадэлі, розныя колеры, прымальныя цэны. Канцылярскія прылады і партфелі заказваем у ААТ «Юніпрэсмаркет». Яшчэ школьнымі сумкамі забяспечвае ААТ «Галантэя».


Цяжка падабраць адзенне для дзіцяці, калі яно не такое, як усе. Ці выберуць абноўкі мамы статных і паўнаватых школьнікаў?
— «Славянка» шые школьнае адзенне для ўсіх. Кожная мадэль аднаго росту прадстаўлена з рознай паўнатой. Іх тры, таму можна апрануць розных па камплекцыі дзетак.


Як вырашыць праблему падрыхтоўкі да школы ў вёсцы? Магчыма заказаць тавары з дастаўкай?
— Так, калі выбралі неабходную мадэль, яе даставяць у вясковы магазін у бліжэйшы час. Дастаткова пакінуць заяўку ў прадаўца. Канцтавары па папярэдніх просьбах можа прывезці і аўталаўка. Мы імкнёмся ўсім дапамагчы і задаволіць патрэбы. Шукаем індывідуальны падыход да кожнага кліента. Падбіраем варыянты на розныя густы і па даступных цэнах.


Наогул, асартымент прадукцыі шырокі. Дэфіцыту на школьныя прылады і тавары не чакаецца. Маем дастатковы аб'ём неабходнай прадукцыі. 

Падлічым, колькі трэба патраціць, каб сабраць дзіця ў школу:
Хлопчык — касцюм (70 рублёў) + кашуля (22)+ туфлі (60) + спартыўны касцюм (35) + красоўкі (45) + зменка (25) = 257 рублёў;
Дзяўчынка — сарафан (32) + блузка (33) + туфлі (48) + спартыўны касцюм (35) + красоўкі (45) + зменка (25) = 218 рублёў.
А калі дадаць канцылярскія прылады — плюс 40 рублёў, яшчэ 40 рублёў — партфель.


Атрымліваецца 298-337 рублёў.

КАМЕНТАРЫІ:

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр БАДАНІН:

— Сёлета школьныя кірмашы пройдуць у новым фармаце — інтэрактыўных зносін з пакупнікамі. Пакажам новае аблічча гандлю, калі атрымліваеш не толькі неабходны тавар, але і задавальненне. Плануем захапіць і школьнікаў, і іх бацькоў. Будуць працаваць гульнёвыя пляцоўкі, забаўляльная праграма і рэкламныя акцыі. Важна перад новым навучальным годам назапасіць пазітыўную энергію, каб потым перанесці гэты настрой на засваенне ведаў. Спадзяюся, свята спадабаецца ўсім!

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр ТРОНЬКІН:
— Мадэлі школьнай формы на сцэне прадэманструюць самі вучні. Рыхтуем канцэрт і конкурсы сумесна з работнікамі райспажыўтаварыства і аддзела па надзвычайных сітуацыях. Астатняе пакуль застанецца ў тайне. Аднак абяцаю, будзе цікава!

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр ЖУК:
— Падрыхтоўку да школьных кірмашоў вялі сумесна з райспажыўтаварыствам. Настаўнікі ўдакладнялі ў бацькоў памеры адзення і абутку дзяцей, іх рост. Таму прыкладна ведаем, якая лінейка патрэбна. Цяпер наша задача — забяспечыць кожнага вучня ўсім неабходным да навучальнага года. Лічу, што паспяхова з ёй справімся, не горш, чым у буйных гарадах.

Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса МАЛЕЦКАЯ:
— Прапануем спартыўна-забаўляльную праграму для дзяцей і бацькоў. Жартоўныя конкурсы і спаборніцтвы на сілу, спрыт і кемлівасць. На кірмашы будзе працаваць накапляльная сістэма бонусаў. Выйгралі ў некалькіх конкурсах — атрымаеце прыз. Чым больш дасягненняў, тым вышэй рэйтынг. Так што ўдзельнічайце і перамагайце!


Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта