Авторизация
 

Выкладала ў Камянпольеўскай школе і іншых, арганізоўвала адпачынак у лагеры

 Размову з Марыяй ЖЫГУН пачалі пра здымак, які раённая газета змясціла ў нумары за 21 ліпеня, ён суправаджаў успаміны былога другога сакратара Міёрскага райкама камсамола, а затым шматгадовага кіраўніка АТП-15 Часлава Пальчаха. (https://mijory.by/gramadstva/12195-s-imenem-cheslava-palcheha-svyazano-sozdanie-atp-15-v-miorah.html)

— У мяне таксама ёсць такое фота, я адна з дзяўчат, на каленях якіх сядзіць тагачасны інструктар РК ЛКСМБ Анатоль Заяц, — сведчыць Марыя Фёдараўна. — Я тады працавала загадчыкам школьнага аддзела, а Часлаў Фёдаравіч быў другім сакратаром райкама камсамола. Запомнілася, што Часлаў і Анатоль вельмі часта рамантавалі старэнькі райкамаўскі матацыкл. Сам райкам месціўся ў Міёрах у доме №32 па вуліцы Кірава, у гэтым будынку цяпер жыву. Пазней інструктарамі з’яўляліся Пётр Гарноўскі, які потым працаваў на аўтабазе, Генадзь Малецкі, што неўзабаве стаў інжынерам па кадрах райаб’яднання “Сельгастэхніка”.


Марыя нарадзілася ў вёсцы Пестуны, была адзі- най дачкой у шматдзетнай сям’і Нікіфаравых. Яе лёс можна назваць тыповым для камсамолак-актывістак перыяду масавай арганізацыі і станаўлення калектыўных гаспадарак у нашай мясцовасці. Нагадвае, што бацька быў першым старшынёй невялікай сельгасарцелі ў роднай вёсцы, у яе стварэнні ўдзельнічала будучы Герой Сацыялістычнай Працы Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч. У Нікіфаравых яна нават начавала. Новыя пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы не ўсе ўспрымалі станоўча, сялянам цяжка было адмовіцца ад многага з таго, што набыта шматгадовай нялёгкай працай. У першага старшыню новага калгаса нават стралялі.


 Марыя закончыла Дворнасельскую сямігодку. Прыгадвае, што ў камсамол яе прымалі на пасяджэнні бюро, якое вёў першы сакратар РК ЛКСМБ Захар Тамашэвіч. Пасля сярэдняй школы ў Міёрах вярнулася ў Дворнае Сяло піянерважатай. Больш таго, яе абралі сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі ўзбуйненага да таго часу калгаса “За мір”. У склад пярвічкі ўваходзілі таксама маладыя настаўнікі. Разам з імі вяла растлумачальную работу на невялікіх фермах, якія з’явіліся ледзь не ў кожнай буйнейшай вёсцы. Тады модна было выступаць з лекцыямі, праводзіць гутаркі і чыткі газет. Марыя ў якасці агітатара асабіста апекавала свінаферму ў Мацюках, цяпер гэты населены пункт мы ведаем як вёску Беларускую. Настаўнікі вялі выхаваўчую работу ў іншых працоўных калектывах. Сама яна ў школе займалася піянерскім рухам, у калгасе — арганізоўвала камсамольска-маладзёжныя звенні, наладжвала іх спаборніцтва, клапацілася пра рост радоў, спартыўную работу, мастацкую самадзейнасць. Дзякуючы яе намаганням камсамольская пярвічка калгаса “За мір” стала лепшай у раёне і ў вобласці. А яе — надта юнага сакратара — прынялі кандыдатам у члены партыі.


Кар’ера магла быць імклівай: у недалёкіх Наўгародах ужо была склікана сесія сельскага Савета, куды Марыю “сваталі” старшынёй. Ды раптам выявілася, што ёй нямі і 18-і. Таму аказалася толькі інструктарам, а неўзабаве і загадчыкам школьнага аддзела райкама камсамола.
Раён на той час быў вялікім, у яго ўваходзіла значная частка Шаркаўшчынскага з Празарокамі, Друя, якая пазней адышла да Браслава. Школамі займалася па службовых абавязках, аднак рост радоў найперш патрабаваўся за кошт маладых работнікаў ферм і механізатараў. Аўтобусны рух быў нерэгулярным і ахопліваў толькі цэнтральныя дарогі, таму часцей райкамаўцы ездзілі на матацыкле, калі ён быў спраўным, ці спадарожным транспартам. Напрыклад, на машыне рэдакцыі раённай газеты, дзе загадчыкам сельгасаддзела працаваў Герман Кірылаў, вельмі цікавы малады чалавек, добры субяседнік і знаўца ўсіх раслін і жывёл.


Найбольш часта райкамаўскім работнікам усё ж даводзілася хадзіць па калгасах пешшу. Марыя сцвярджае, што гэта ёй падабалася. Абышла ўсе вёскі і фермы раёна, дасканала іх ведала. Чым актывісты займаліся? Стваралі камсамольска-маладзёжныя звенні механізатараў і па вырошчванні кукурузы, калектывы ферм. Арганізоўвалі іх спаборніцтва, на масавых мерапрыемствах у райцэнтры ўзнагароджвалі лепшых. Удзельнічалі ў падтрыманні грамадскага парадку, імя Марыі нават заносілася на раённую Дошку гонару як дружынніцы.


 У школах галоўным быў рух за добрую вучобу, маральнае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, падтрыманне піянерскіх традыцый, пошукавая работа, спорт. Сярод добрых спраў запомнілася, што дзякуючы таленавітаму няштатнаму піянерважатаму Івану Андрэевічу Грыгаровічу, які выкладаў нямецкую мову, а яшчэ быў фатографам і музыкам, іграў на скрыпцы, Ліпаўская васьмігадовая школа заняла першае месца ў рэспубліцы па пошукавай рабоце і заахвочана чатырма пуцёўкамі ў “Артэк”, а ўсе вучні зрабілі экскурсію ў Вільнюс.


У пошукавую работу ўнеслі варты ўклад вучні Міёрскай СШ №1 дзякуючы класным кіраўнікам Ганне Львоўне Кавалевіч і Раісе Іванаўне Казловай. Яны разгарнулі пошук родных воінаў, якія загінулі пры вызваленні райцэнтра. Потым у Міёры да брацкай магілы, дзе пахаваны капітан Ізварын, прыязджалі яго маці і брат. Па ініцыятыве школы райвыканкам прысвоіў імя героя адной з вуліц. Удакладнены спісы загінуўшых. На запыт пошукаўцаў адгукнуўся жыхар Грузіі, яго імя выкрэслілі са спісу.


Са спартыўнымі дасягненнямі юных міярчан звязана імя выкладчыка фізічнай культуры СШ №1 Барыса Лазаравіча Зарха. Ён выхаваў каманду валейбалістаў, якая заняла першае месца ў рэспубліцы і заахвочана таксама паездкай у “Артэк”. Там за гонар Беларусі змагаліся Уладзімір Бузоўкін, Генадзь Старавойтаў, Канстанцін Лявіцкі, іншыя школьнікі.


***
Непасрэдна штатная апаратная камсамольская праца для Марыі Фёдараўны была не надта працяглай. Праз некалькі гадоў яна перайшла на педагагічную. Выкладала рускую мову ў Камянпольеўскай школе, загадвала Камянпольеўскай пачатковай, працавала ў школах райцэнтра, летнім часам на канікулах арганізоўвала адпачынак школьнікаў у Павянужскім лагеры. Пры гэтым сувязі з камсамолам атрымаліся вельмі трывалымі, доўга ўзначальвала настаўніцкія пярвічныя камсамольскія арганізацыі СШ №1 і СШ №2.

На здымку 2: Выхаванцы піянерскага лагера ў Павянужцы сустракаюцца з былой партызанкай і дэпутатам Аленай Аляксееўнай Скрабатун. Сярод школьнікаў сядзіць Марыя Фёдараўна.

На здымку 3:  У час суботніка ў СШ №2, Марыя Фёдараўна (другая злева) разам з настаўнікамі і вучнямі-старшакласнікамі.

Фота з сямейнага архіва Марыі ЖЫГУН (НІКІФАРАВАЙ).

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта