Авторизация
 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе на Міёршчыне 27 ліпеня

 Чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 27 ліпеня. Вадзіцелям нагадаюць, да якіх наступстваў прыводзіць перавышэнне хуткасці. У гарадах ад кіроўцаў патрабуецца найбольш пільнасці і дысцыплінаванасці. Неабходна рухацца з такой хуткасцю, каб трымаць пад увагай стан дарогі, транспартныя сродкі, пешаходаў, сігналы светлафораў.

 

У адным эксперыменце групе вадзіцеляў задалі пытанне, пры якой хуткасці яны змогуць спыніць аўтамабіль, каб засцерагчыся ад сутыкнення. Многія назвалі 25 км/г. Фактычна гэта хуткасць 7 км/г.

Усведамленне небяспекі на дарозе залежыць ад узросту кіроўцы. На пытанне, якую ролю адыгрывае хуткасць аўтамабіля ў ДТЗ, толькі 15% вадзіцеляў ва ўзросце да 25 год назвалі перавышэнне як галоўную прычыну здарэнняў. З ліку старэйшых так палічылі 43%.

Маладыя кіроўцы часам пераацэньваюць свае магчымасці. Прыклад таму — ДТЗ на аўтадарозе Талачын-Крупкі, якое здарылася ўвечары 21 ліпеня. Вадзіцель з Віцебска 1992 года нараджэння на легкавым аўтамабілі пры выбары хуткасці не ўлічыў асаблівасцей транспартнага сродку, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку яго пасажыр 1995 года нараджэння атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Аптымальная хуткасць — надзейны сродак ад непрыемнасцей на дарозе.

 

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА,

старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта