Авторизация
 

Акцыя “Дзіця — галоўны пасажыр”

 У студзені-чэрвені на дарогах Беларусі ў 163 ДТЗ 176 непаўналетніх атрымалі раненні. 12 дзяцей загінулі, з іх 9 былі пасажырамі. Рэспубліканскую акцыю “Дзіця – галоўны пасажыр” праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 10 па 16 ліпеня. Галоўная мэта мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Павышаную ўвагу супрацоўнікі ДАІ звяртаюць на кіроўцаў, якія перавозяць дзяцей без аўтакрэслаў і не прышпільваюць іх рэменем бяспекі.

Калі юнаму пасажыру няма 12 год, то яго месца ў аўтамабілі ў спецыяльным утрымлівальным прыстасаванні. Надзейнасць аўтакрэсла ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння даказана. Для бяспекі старэйшых дзяцей абавязкова выкарыстоўваць стандартны рэмень.

Законы дарог дзіця вывучае, гледзячы на дарослых. За такую навуку трэба брацца з малых гадоў, разам яе паспяхова засвойваць і, галоўнае, прымяняць.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА, старшы

дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта