Авторизация
 

Купальны сезон у разгары, але…

 Вада карысная для аздараўлення арганізма. Аднак нават пры высокай тэмпературы паветра знаходзіцца ў ёй рэкамендуецца не больш за 10-15 хвілін. Перад заплывам папярэдне трэба абцерці цела вадой. 

У экстрэмальных сітуацыях:
- пры сутаргах трэба змяніць спосаб плавання, каб зменшыць нагрузкі на зведзеныя мышцы і паскорыць іх расслабленне. Перавярнуўшыся на спіну, плаўна плывіце да берага па цячэнні;
- трапіўшы ў хуткую плынь, не варта змагацца. Не парушайце дыхання і плывіце ў накірунку да берага;
- у вадавароце не паддавайцеся страху. Набярыце як мага больш паветра ў лёгкія і пагрузіцеся ў ваду, зрабіўшы моцны штуршок у бок па цячэнні, усплывайце на паверхню.


Ні ў якім разе нельга:
- заплываць за абмежавальныя знакі;
- купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах;
- пакідаць дзяцей ля вадаёма без нагляду;
- скакаць у ваду з дамб, прыстаняў, кацераў, лодак;
- дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцей тых, хто купаецца, залязаць на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;
- падаваць ілжывыя сігналы трывогі;
- выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвенні, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі;
- прымушаць сябе доўга затрымліваць дыханне. У выніку кіслароднага галадання мозг гіне;
- купацца ў стане алкагольнага ап’янення.


Варта ведаць дзецям
- калі купаешся, паблізу павінны быць дарослыя;
- нельга гуляць у месцах, адкуль можна ўпасці ў ваду;
- не заходзь, дзе глыбока, калі плаваеш дрэнна ці наогул не ўмееш;
- не нырай у незнаёмых месцах;
- не заплывай за буй;
- нельга заплываць на судовы ход і набліжацца да судна;
- не арганізуй гульняў, звязаных з захопамі;
- нельга плаваць на надзіманых матрасах і камерах, калі дрэнна плаваеш;
- не спрабуй плаваць на бярвеннях, дошках, самаробных плытах;
- пры жаданні пакатацца на лодцы, вывучы асноўныя правілы бяспечных паводзін;
- неабходна ўмець правільна выкарыстоўваць свае магчымасці.


ПАМЯТАЙЦЕ, парушэнне правіл паводзін на вадзе — галоўная прычына гібелі людзей, у тым ліку дзяцей.

Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,
фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта