Авторизация
 

У Дзісне сем'і вывучаюць свае радаводы і спаборнічаюць у конкурсах

 Кар’ера не чакае дома, грашыма не вытрыш слёзы, слава не ўмее абдымаць. Сапраўдная каштоўнасць – сямейнае шчасце. Ім трэба ўмець даражыць. На такім перакананні ў ДЗІСЕНСКАЙ школе будуюць супрацоўніцтва з сям’ёй.

Па традыцыі, навучальны год у школе завяршае свята для дзяцей і дарослых. Сёлета прайшоў конкурс “Наш сямейны экіпаж”. Вядучыя Мацвей Кураш і Ксенія Яленская акрэслілі мэту: яшчэ раз упэўніцца, што нашы сем’і таленавітыя, што татам і мамам цікава разам з дзецьмі, што кожная сям’я – самая лепшая.


СПАБОРНІЧАЛІ сем сямейных каманд. Кожнае выступленне атрымалася яркім і запамінальным. Да конкурсу “Мой радавод” загадзя склалі радаводнае дрэва і абаранялі свой праект. Падышлі творча. Апавядалі пра сям’ю вершамі, раскрывалі значэнне прозвішчаў. Напрыклад, першае ўпамінанне прозвішча Доўнер адносіцца да 589 года. Гэты род нават меў свой герб. На конкурс “Сямейная гасцёўня” Святлана Доўнер з дзецьмі Машай і Ванем прыгатавалі салату і цудоўны торт. У спаборніцтве “Наша хобі” разам спявалі.


 У радаводзе сям’і Баравік прысутнічае прозвішча Ліепа (будзем высвятляць, ці жывуць у Дзісне родзічы знакамітых танцораў). Ірына Баравік з сынам Сашам здзівілі тортам у выглядзе цара грыбоў, расказалі пра захапленне рыбалкай і пацвердзілі гэта фота-здымкамі. Сям’я Крыўко займаецца бісерапляценнем і любіць кулінарныя эксперыменты. На суд журы прадставілі торт-пянёк з грыбамі і суніцамі. Прэзентацыю суправаджалі сцэнкай, як адбываўся працэс прыгатавання.


ТРАДЫЦЫЯ роду Слізкіх — называць хлопцаў Антонамі, а дзяўчат Надзеямі. Ганарацца прадзедам, які прайшоў тры вайны. Сапраўдныя вайскоўцы ў радаводзе Шупейкаў. Прадзед дайшоў да Берліна і ўзнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, бацька Алег Пятровіч выконваў інтэрнацыянальны доўг у Афганістане, сын Юрый служыў у спецназе.


Сям’ю Грыгаран аб’ядноўвае спорт. Маці Людміла Міхайлаўна частуе родных нацыянальнымі азербайджанскімі стравамі. Такі ласунак прыгатавала для журы. На стале ў Стацэвічаў частая страва – бліны. Без іх гаспадыня Святлана Мікалаеўна не ўяўляе беларускі стол. Што да сямейнага захаплення — бацькоў і дзяцей згуртавала будоўля ўласнага дома.


Конкурс “Ідэя ў падарунак школе” прадугледжваў рэкамендацыі па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, здароўезберагальнага асяроддзя, добраўпарадкавання школы, яе ўзаемадзеяння з соцыумам. Жартам прапаноўвалі падоўжыць канікулы і адмяніць дамашнія заданні. Сям’я Слізкіх распрацавала сцэнарый тыдня самакіравання. Шупейкі гаварылі, што бацькі павінны вучыцца ў дзяцей шанаваць прыроду.


 АДБЫЛОСЯ сапраўднае свята, якое патрэбна і дарослым, і дзецям. Гэта стымул вывучаць гісторыю свайго роду, станавіцца бліжэй бацькам і дзецям,—гаварыў старшыня журы Дзмітрый Шавякоў, падводзячы вынікі конкурсу. Якія яны, самыя-самыя сямейныя экіпажы? Самая дружная— сям’я Стацэвіч, самыя крэатыўныя — Слізкія, самыя гасцінныя — Шупейкі, самая спартыўная сям’я — Грыгаран, самая актыўная — Крыўко, самая вясёлая — Баравік. З невялікай розніцай у балах прыступку пераможцы заняла сям’я Доўнер.


У фінале свята канкурсанты, журы і балельшчыкі разам праспявалі “Бацькоўскі дом” і з добрым настроем накіраваліся насустрач лету.


ДЛЯ РАЗВАГІ. Асновы сямейных каштоўнасцей — каханне, давер, павага, узаемадапамога, дабрыня, разуменне. Яны адчуваюць сур’ёзны ціск з боку розных фактараў, абумоўленых праблемамі сучаснага грамадства. Па выніках сацыялагічных апытанняў, сямейныя каштоўнасці для моладзі далёка не на першым месцы. Іх абагналі кар’ера, адукацыя, адносіны з сябрамі. Неабходна на ўласным прыкладзе паказваць дзецям, што сям’я — радасць нашага жыцця. Калі яны стануць дарослымі, бацькі парадуюцца, што стараліся не дарэмна.

Фотаматэрыял прадастаўлены Дзісенскай СШ.
Алена КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце.
Ірына ГАЛУЗА,
педагог сацыяльны.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта