Авторизация
 

На Кургане Дружбы пабывалі ветэраны працы Міёршчыны

 На Кургане Дружбы раней быць не даводзілася, таму прапанову паехаць на чарговую сустрэчу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху Беларусі, Расіі  і Латвіі успрыняў з цікавасцю. Нядзельным днём невялікі аўтобус з Міёр узяў накірунак  на суседні Верхнядзвінск. 

 Па дарозе заканчваецца камплектаванне групы з 13 чалавек, якую ўзначальваў намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. На жаль, у яе складзе ўжо няма непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў на фронце і ў тыле ворага, здароўе не дазваляе ім вытрымаць далёкую дарогу. Ехалі ветэраны працы, работнікі сацыяльнай сферы, розных арганізацый і ўстаноў. Як заўважыў пазней, сабралася няшмат людзей з ваеннымі ўзнагародамі з усёй нашай Віцебшчыны, суседняй Пскоўшчыны, — паўсюдна радзеюць рады ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай.

 Мясціны на Асвейшчыне па-сапраўднаму партызанскія: сасновыя лясы на пясчаніках суседнічаюць з балацявінамі. Непасрэдна Курган знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі на беразе ручая, масток праз яго вядзе ў Расію. Доступ туды для ўсіх быў свабодным. Мост у Латвію нібы больш салідны, але ён за пагранічнымі слупамі, перад якімі стаялі ўзброеныя ахоўнікі. З таго боку да маста людзі падыходзілі, віталіся воклічамі і радасна махалі. Аднак большасць латвійцаў размяшчаліся воддаль у вялікім белым павільёне-палатцы, адкуль напачатку даносіліся песні Уладзіміра Высоцкага, потым – сучасныя латышскія мелодыі.


Гаспадаром сустрэчы сёлета стаў беларускі бок, на нашай тэрыторыі размясціліся асноўныя гандлёвыя палаткі з сувенірамі, вырабамі народных майстроў, стравамі і напоямі. Дзейнічаў пункт абмену валюты. Расіяне больш прапаноўвалі пазнаёміцца з экспазіцыяй ваеннай зброі. Працавалі стацыянарны і перасоўны музеі Партызанскага Славы, дзейнічала рэканструяваная “партызанская вёска”. Пра ўсе ранейшыя сустрэчы апавядалі публікацыі Верхнядзвінскай раённай газеты, рэдакцыя якой аформіла спецыяльную “франтавую” палатку. Увогуле, было што пагля- дзець і дзе правесці час.


 Шматлюднай аказалася цырымонія адкрыцця свята, сустрэчы дэлегацый суседніх краін. Яна пачалася вынасам сцягоў з гербамі ўсіх раёнаў Віцебшчыны, у чым дапамаглі старшакласнікі Віцебскага кадэцкага вучылішча ў Лужасне. Як высветлілася, у ім займаюцца і нашы хлопцы. Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў з караваем сустракалі калег з Пскоўскай вобласці і прадстаўнікоў латвійскага боку. Абмяняліся прамовамі. Калі кіраўнікі Віцебшчыны і Пскоўшчыны гаварылі пра гераізм савецкага народа і ўклад землякоў у перамогу над ворагам, то прадстаўнік ветэранскай арганізацыі Латвіі адзначаў, што ў суседняй дзяржаве, на жаль, больш шануюць тых, хто змагаўся на другім баку.


Запамінальным быў мітынг ля помніка героям-камсамольцам. Можна сказаць, што маладыя беларусы і расіяне, разам з прадстаўнікамі маладзёжнага руху Даўгаўпілса прадэманстравалі вернасць аднолькавым патрыятычным ідэям.
Да манумента героям-камсамольцам усклалі вянкі і кветкі, дэлегацыя нашага раёна — таксама.


Пасля літыі па загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пачалася ўрачыстасць з канцэртам Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Запалілі Касцёр Дружбы. Сустракаліся прадстаўнікі моладзі трох суседніх краін. Вялікае ўражанне пакінула паказальнае выступленне байцоў беларускай 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта