Авторизация
 

Чым вабяць Міёры? Меркаванні жыхароў горада

 У кожнага мястэчка ёсць свае адметнасці. Чым вабяць Міёры?

Спытаем у жыхароў горада. Алена Белавус, супрацоўнік аддзела па адукацыі:
— Падабаецца парк насупраць РДК. Нават у спякотны дзень там можна адчуць прахалоду ў засені дрэў. Часам у абедзенны перапынак іду туды адпачыць на лавачцы. 

Цудоўная набярэжная. Асабліва ў час заходу сонца. Прывабныя мосцік і бярозы насупраць райаграсэр- вісу. У гэтых месцах прыемна прагуляцца ў адзіноце ці з сябрамі, зрабіць фота на памяць. Хацелася б, каб у горадзе з’явіліся доўгая алея дрэў і абавязкова фантан.


 Марына Кайнарава, супрацоўніца ТЦСАН:
— Міёры — прыгожы і ўтульны гарадок. Гэта мая малая радзіма. Тут прайшлі дзяцінства і юнацтва, выраслі ўласныя дзеці, нарадзіліся ўнукі. У горадзе шмат прывабных мясцін, самыя любімыя — паўвостраў і набярэжная. На паўвостраве прыгожа, ціха, спакойна, ніякага транспарта. І па набярэжнай прыемна прагуляцца. Часта там бываю. Радуе тэрыторыя СШ №3 імя Я. Томкі. Заканчвала гэтую школу. Радасна, што там чысціня і парадак, сад расце. Прыгажосці дадаюць гораду кветкі, няхай іх будзе больш.


 Ніна Міхайлаўна Федуковіч, пенсіянерка:
— Памятаю, як выглядалі Міёры пяцьдзясят год таму. Многія вуліцы не былі заасфальтаванымі. На месцы сучасных “буцікоў” на Камуністычнай размяшчаліся драўляныя дамы, пасля дажджоў там доўга стаяла вада. Прыемна назіраць, як горад развіваецца, прыгажэе. Я вырасла на беразе возера, таму калі іду ўздоўж набярэжнай, нібы ў дзяцінства вяртаюся. Свежае паветра, азёрныя хвалі, прыгожы від на касцёл і паўвостраў. Прыемна адпачыць у прахалодным парку ля РДК, годна выглядае плошча Памяці загінуўшых барацьбітоў. Хочацца пажадаць роднаму гораду заставацца ўтульным, квітнець і расці.

 Алена Чарняўская, супрацоўніца школы ў Мачулішчах Мінскага раёна:
— Я ўраджэнка Міёр. Тут жывуць мае бацькі, брат і бабуля. Час ад часу іх наведваю, разам гуляем па набярэжнай. Мне падабаецца гэта месца. Асабліва ўвечары, калі заходзіць сонца.


 

 Леанід Кулянок, майстар філіяла “Міёрыводаканал”:
— Калі добрае надвор’е і хапае часу, з жонкай Людмілай Яўгенаўнай ідзём на набярэжную. Глядзім на возера, гутарым пра ўсё. Тут свежа, нават дыхаецца лягчэй. Каля раённага Дома культуры ў скверы пасядзім у цяньку на лавачцы. Пройдземся па паўвостраве, атрымліваючы асалоду ад цішыні і спеву птушак.

Лічу, што зеляніны і прыроднай прыгажосці ў нашым райцэнтры хапае. Няма вялікіх магазінаў з шырокім асартыментам прадуктаў, а яшчэ кафэ і іншых устаноў такога кшталту.


  Юрый Кураш, начальнік аховы металапракатнага завода:
— На паўвостраве ўспамінаю дзяцінства, калі тут было шумна. Калісьці дзейнічала кола агляду. Цяпер спакойна. У цені дрэў гуляем усёй сям’ёй з марожаным, катаемся на арэлях.


Падабаецца набярэжная. Мабыць, разам з касцёлам гэта разыначка нашага горада. Але недзе пасядзець. Тут відавочна не хапае зручных лавак, як і былога кафэ на вадзе.


Кацярына РЫНКЕВІЧ,
Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта