Авторизация
 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе на Міёршчыне

 Прышпіліся да бяспекі! Так акрэслілі тэму Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, які пройдзе ў раёне 29 чэрвеня. Кіроўцы забываюцца на рэмень бяспекі. Праблема актуальная і для нашага раёна. Штомесяц супрацоўнікі ДАІ выяўляюць ад аднаго да пяці дзясяткаў непрышпіленых вадзіцеляў.

Рэмень бяспекі – галоўны сродак абароны ў машыне. Калі не прышпільвацца, шанцаў выжыць у выпадку ДТЗ практычна не застаецца. Напрыклад, пры вазе ў 75 кілаграм і аварыі на хуткасці 60 км/г на цела чалавека дзейнічае нагрузка ў тры тоны, пры хуткасці 80 км/г – 9 тон. Пры такіх нагрузках нават прышпіленыя кіроўца ці пасажыр атрымліваюць цяжкія траўмы. Што казаць, калі на рэмень забываюцца.

Для дзяцей да 12 год абавязковыя спецыяльныя крэслы. Малых да паўтара года лепш перавозіць у аўтакрэсле, устаноўленым ззаду спінкай да кірунку руху. Браць дзяцей на рукі небяспечна. Так, пры сутыкненні на хуткасці каля 40 км/г дзіця вагой у пяць з паловай кілаграм аказвае нагрузку ў 110 кілаграм на рукі таго, хто яго трымае.

Аналіз 6 мільёнаў ДТЗ у розных краінах паказвае, што пры выкарыстанні рэменя бяспекі ў сур’ёзных аварыях смяротных зыходаў удвая менш. 80% прышпіленых кіроўцаў і пасажыраў не атрымалі раненняў.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы

дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта