Авторизация
 

Парадак на Міёршчыне павінен запанаваць паўсюль

 Толькі агульныя пастаянныя намаганні служб, суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва могуць прынесці жадаемы вынік у справе навядзення парадку на зямлі. Аднак узаемадзейнічаць такім чынам у нас яшчэ не навучыліся. Нават у райцэнтры далёка не кожны куточак можна назваць аазісам утульнасці і прыгажосці. 

На чарговым пасяджэнні штаба па добраўпарадкаванні атрымалі папрокі за пасіўнасць і безгаспадарлівасць. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў запатрабаваў да 1 ліпеня паўсюль навесці бляск. Каб, як і раней, госці райцэнтра адзінадушна адзначалі яго чысціню.

У рэйды па розных вуліцах і аб’ектах райцэнтра створаныя пры райвыканкаме рабочыя групы скіроўваюцца рэгулярна. Праблемныя месцы заўсёды фіксуюць на фотаздымках. На пасяджэнні штаба, якое адбылося ў мінулую пятніцу, чарговую серыю слайдаў каменціраваў намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Георгій Бушуноў.


Вялікія прэтэнзіі гучалі да ўтрымання агародж па вуліцы Кірава. Устаноўлены яны некалі за дзяржаўныя грошы сіламі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ні для каго не сакрэт, што тэрмін службы драўляных канструкцый кароткі. Асабліва, калі пра іх не клапаціцца. Хто павінен гэта рабіць? Нехта. А дзе гаспадарчы падыход саміх жыхароў дамоў, ля якіх устаноўлена агароджа? Прыгожа некалі было, і вуліца інакш выглядала. Цяпер драўляныя шчыты аблезлыя, месцамі паваленыя, у траве. Дзіўна, што такая карціна самім вочы не муліць, не сорамна і перад гасцямі, якія наведваюцца ў райцэнтр з боку Браслава.


Відаць, надта моцна закралася ў душах знакамітае “не маё — не шкада”. Калі б гэтыя агароджы за свае грошы ставілі, такога раўнадушша не было. Стараліся б раўняць, фарбаваць і падмайстроўваць. Аднак больш такога не дапусцяць. Наводзіць парадак давядзецца. Прычым усім. Па даручэнні старшыні райвыканкама пасля 1 ліпеня жыллёва-камунальная гаспадарка пачне дэманціраваць усе агароджы ў райцэнтры, якія ля сваіх дамоў не пафарбавалі і не адрамантавалі гаспадары.


 Тэрыторыю дзіцячага садка №3 таксама не ўпрыгожвае драўляная канструкцыя з прыкметамі даўніны. За ўстановай акупіраваў зямлю баршчэўнік, ад якога загадчыца просіць паратунку. Дарэчы, і ўваход на тэрыторыю садка №1 таксама патрабуе акультурвання. Аблезлая веснічка, са слоў Георгія Бушунова, як бяльмо на воку. Заўвага ў бок гаспадарчай группы аддзела адукацыі, якая не сочыць за парадкам на сваіх аб’ектах.


Даўно выгарэла фарба на парэнчах усіх мастоў у райцэнтры, ЖКГ давядзецца яе асвяжыць. Аб’екты гандлю таксама маюць вострую патрэбу ў парадку. Акультурыць давядзецца тэрыторыю, якая належыць кафэ “Маладзёжнае”. Ля “Роднага кута” па вуліцы Кірава ніводнай кветачкі, “Плёс” зарастае пустазеллем.


Працяг вуліцы Лермантава ў працэсе будаўніцтва. Але тут ужо з’явіліся прыкметы безгаспадарлівасці: буяе быльнёг і кустоўе. Праблемнай застаецца зона разгрузкі і загрузкі лесаматэрыялаў на чыгунцы, дзе ніколі няма парадку. Не ўпрыгожваюць недагледжаныя пустыя дамы па вуліцах Лермантава, Крупскай, завулку Вакзальным, безгаспадарчая хатка па Юбілейнай.


Па вечарах у добрае надвор’е людзі любяць прагуляцца па набярэжнай, атрымаць асалоду ад прахалоды возера, палюбавацца маляўнічым гарызонтам, пабыць у адзіноце ля скульптуры Маці Божай. Тут можна бачыць і рыбакоў. Праўда, нярэдка з півам ці іншымі “гарачымі” напоямі. Пасля бутэлькі, цыгарэтныя пачкі застаюцца пад нагамі або плаваюць у вадзе. Да таго ж паблізу разрастаецца чарот. Усё гэта адлюстроўвае ўзровень нашых экаэтычных каштоўнасцей, звярнулі ўвагу ўдзельнікі штаба.


На плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў заўсёды прыгожа. Але ж ёсць у горадзе месцы, дзе раней высаджвалі кветкі, а цяпер расце трава. Закончыліся дызайнерскія ідэі? Аргументаў і апраўданняў шмат, але такога не павінна быць, заўважыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава.


Галоўны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч дзякавала жыллёва-камунальнай гаспадарцы за добраўпарадкаванне зоны адпачынку на возеры Асінаўка. Так жа павінна быць у Пераброддзі. Гэта абавязак арандатара, а з ім пакуль не ўдалося выйсці на кантакт. Вялікія прэтэнзіі да садаводчага таварыства “Вяснянка”, на тэрыторыі якога раскінулася пустазелле.


Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Рунда заклікаў да ўзмоцненай барацьбы з баршчэўнікам на падведамных тэрыторыях.


Да 1 ліпеня даручана распрацаваць праграму размяшчэння кантэйнерных пляцовак у прыватным сектары райцэнтра. Такая неабходнасць ёсць, нават прытым, што ў горадзе арганізаваны збор смецця. Плануецца пабудаваць выратавальную станцыю, прывесці ў належны выгляд парк, устанавіць скульптуру “Дзеці міру — дзецям вайны”, абсталяваць дызайнерскі фантан. Планаў безліч, у падспор’е ім — кожны са сваімі стараннямі і прапановамі. Як адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, усе павінны не проста абяцаць, а выконваць, каб у родным горадзе, вёсцы стала прыгажэй і ўтульней. 

Здымкі зроблены на вуліцы Кірава ў Міёрах.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта