Авторизация
 

Чым запоўняцца паштовыя скрыні ў Дзісне і Язне? Вывучалі на справе карэспандэнты "Міёрскіх навін"

 Чэрвеньская падпісная кампанія на фінішнай прамой. У яе дзве адметнасці. Па-першае, можна выпісаць перыёдыку адразу на паўгода. Па-другое, у доўгія летнія дні часам не выпадае хвіліны, каб пагартаць старонкі газет і часопісаў, таму некаторыя падпісчыкі “прапускаюць” месяц-другі.

У Дзісне ў другой палове дня накіроўваюцца па сваіх маршрутах чатыры паштальёны. Самы вялікі ўчастак ў Ліды Расейкінай — за мостам. Прыватныя дамы, шматпавярхоўкі, лясгас, школа і бібліятэка, ЖКГ. Дзве сумкі. Адна (вагой у кілаграм дзесяць) шчыльна напакавана перыёдыкай, яшчэ некалькі канвертаў з афіцыйнай карэспандэнцыяй. У другой — цукар, алей, вафлі, цукеркі і іншыя ласункі. Напрыканцы абходу ноша палягчэе да лічаных грамаў. Пакуль што — мышцы ў справу. 

Паштавіку ніяк без загартоўкі
Сонечна і вецер. У такое надвор’е службовая прагулка прыемная. Разам з Лідай Уладзіміраўнай ходзім ад двара да двара, пакідаем у паштовых скрынях свежыя “Савецкую Беларусь”, “Женскую газету”, часопісы з рознымі парадамі. У жыхароў адной з вуліц скрыня агульная, нумары на ячэйках сцерліся. Аднак паштальён дакладна ведае, што куды пакласці. І ўжо не падглядае ў спецыяльны сшытак пад назвай “Хадавік”, дзе ўказаны прозвішчы, адрасы падпісчыкаў і выпісаныя імі выданні.


— Вядома, спатрэбіўся час, каб вывучыць нумары дамоў і чытацкія густы. У Дзісне амаль трыццаць год жыву, але на ўчастку не ўсіх жыхароў ведала, — расказвае Ліда Расейкіна. — Абход займае дзве і больш гадзіны. У залежнасці ад колькасці перыёдыкі, пенсій. Штодня сачу за прагнозам надвор’я. Цудоўна, калі цёпла і без ападкаў. Але дажджу ці марозу не баюся. Яны загартоўваюць. Падабаецца, што ў рабоце паштальёна ёсць фізічная нагрузка. Люблю рух. Да таго ж на свежым паветры. І з людзьмі прыемна мець зносіны.


У паштовай сферы Ліда Уладзіміраўна з лістапада мінулага года. Была буфетчыцай у кафэ “Дзвіна”. Калі яго зачынілі, стала шукаць працу. У аддзяленні сувязі з’явілася вакансія паштальёна. Мяркуючы па водгуках падпісчыкаў, да якіх завіталі падчас сумеснага абходу, Ліда Расейкіна і тут на сваім месцы. Уважлівая, добразычлівая, сумленная. Спакойна выслухае просьбы, параіць, што выпісаць, прынясе на дом заказаны тавар. Такія прагучалі характарыстыкі ў адрас паштавіка.

Квітанцыя з разлікам на працяг
На ўчастку крыху за васемсот жыхароў. Да 20 чэрвеня выпісалі 116 экзэмпляраў розных выданняў. Сярод іх трыццаць — “Міёрскія навіны”. Чатыры падпісчыкі выбралі “Савецкую Беларусь”, два — “Віцебскія весткі”. Астатнія — часопісы і прафесійныя выданні.


— Самыя актыўныя — пенсіянеры. Нават па некалькі газет і часопісаў выпісваюць. З моладдзю складаней. Кажуць, што чытаюць навіны ў інтэрнэце і перыёдыка ім не патрэбна, —расказвае паштальён. — Падпіска працягнецца. Зараз пойдзем пенсіі выдаваць, адразу і газеты выпішам.


Мы ў доме Вячаслава і Аліны Корзунаў. Гаспадар падпісваецца на “Міёрскія навіны” на тры месяцы. Заўважае, што ў газеце цікавіць толькі апошняя старонка з аб’явамі і рэкламай, скардзіцца на мноства фотаздымкаў. У гаспадыні іншы погляд. Ёй цікава пачытаць пра падзеі ў раёне, пра сваіх землякоў і знаёмых.


 У наступным квартале будзе прыходзіць раёнка ў дом сям’і Кабяк. Гаспадыня Лідзія Іванаўна стараецца выпісваць газету пастаянна. Гэта звычка ў былой настаўніцы пачатковых класаў даўжынёй у дзясяткі год.


— Калі часам застаюся без “Міёрскіх навін”, адчуваю, як іх не хапае, — гаворыць падпісчыца. — Уважліва вывучаю змест старонак. Звычайна ў кожным нумары ёсць прывабныя матэрыялы. Бывае, не знаходжу цікавай інфармацыі. У любым выпадку па аўторках і суботах чакаем свежую раёнку. Нават спрачаемся з мужам, хто першы будзе чытаць.


Па словах паштальёна, падпіску адразу на паўгода афармляюць зрэдку. Але і такія чытачы ёсць. У іх ліку Ніна Пятроўна Альхімовіч. У яе квітанцыі “Міёрскія навіны” і расійскае выданне “Вестник ЗОЖ”. Расказвае, што раённую газету чытае пастаянна з 1959 года.


Калі падпісчыкі дзяліліся меркаваннем пра газету, строгай крытыкі не гучала. Адзначалі інфармацыйную разнастайнасць, часам папракалі за мноства фотаздымкаў. Асноўная прычына, па якой наша выданне не трапляе ў падпісную квітанцыю, — кошт.


—Ахвотна выпісала б раёнку. Цікава ведаць пра падзеі, што адбываюцца на Міёршчыне, бачыць на старонках знаёмых. Аднак пенсія невялікая. Амаль палова ідзе на камунальныя паслугі і лекі, а яшчэ цэлы месяц пражыць трэба. Таму выпісваю толькі часопісы з парадамі, — расказвае адна з падпісчыц.

Рэфлексія
У двары шматпавярхоўкі з Лідай Расейкінай развітваемся. Трэба спяшацца на іншае заданне. У паштальёна яшчэ палова ўчастка. Сумка з перыёдыкай нязначна скінула ў вазе.


Перабіраю ў думках моманты сумеснай вандроўкі. Яшчэ раз адзначаю ўважлівасць і ветлівасць паштальёна. Яе акуратны почырк, якім некалькі разоў выводзіла на падпісных квітках назву раённага выдання. Радуе, што ў “Міёрскіх навін” у Дзісне ёсць пастаянныя сябры, якія крытыкуюць, падтрымліваюць і застаюцца з газетай. У любую пару года. 

Тэкст Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

 В Язненском отделении почтовой связи

... мне (Игорю Мателенку) выдали велосипед. С почтальоном Светланой Тимановской, у которой на руле увесистые сумки с периодикой и товарами, спешим к подписчикам.


Полдень, солнце печёт нещадно, а ты крутишь педали. Романтики мало, если не смотреть по сторонам. Что ни улочка, то загляденье. Невольно вспоминается песня Антонова, когда читаешь на табличках названия Заречная, Звёздная, Боровая, Клённая.

Недостаёт общения
На участке Светланы Фёдоровны, а всего их два, 215 дворов. Здесь 107 наших преданных подписчиков. Те, кто не выписывает районку, в абсолютном меньшинстве.


 Люди охотно шли на контакт и конструктивно критиковали, мол, в газете недостает практически полезной информации, разноплановых материалов и общения редакции с читателями. А пенсионер Иван Шикуло, например, добавил, что режут взгляд большие фотографии на первой полосе.


 — Снимков стало больше, а текста меньше, — сетовал, однако вместе с газетой «7 дней» выписал и районку.


 Спад подписки — летом
Почтальон Светлана Тимановская работает в отделении 20 лет. По опыту знает, что жители Язно с охотой черпают из периодики житейские советы, кулинарные рецепты. Всегда ждут таких материалов и в районной газете.


Если кто-то отказывается выписать «Миорские новости» и не удаётся переубедить, почтальон, как правило, находит новых подписчиков. Спад подписки приходится на лето. Люди ссылаются на то, что из-за обилия сельхозработ некогда читать.
По другой причине отказалась от районной газеты Галина Пучковская. Большую часть времени проводит в столице у внуков и не видит смысла выписывать.
Стоимость подписки всех, с кем встречался, устраивает.


 Каждый болеет за своё хозяйство
Остальные подписчики, у кого в этот день довелось побывать, считают районную газету образцовой.
Например, 81-летняя Валентина Бервячёнок признаёт и выписывает только «Миорские новости». Купила у почтальона пачку вафель и продлила подписку на райгазету на три месяца.


— Нравится всё. Интересуюсь новостями. Люблю смотреть, какие надои. Болею за своё хозяйство. Всякий раз ищу на страницах знакомые лица и если нахожу, от души радуюсь.


 На пенсии Ирина Юршевич выписывает для себя «Миорские новости» и «Женскую газету», а для внучек и внуков — журналы «Школа модниц» и «Саша и Маша». Окликнула нас со своего участка. Показала черешню. Между делом рассказала, что выписывала ещё «СБ. Беларусь Сегодня», но отказалась. На страницах республиканского издания ничего интересного для себя не находит. Зато осталась верна районной газете, которая, уверяет, её полностью устраивает.


Прячу, чтобы прочитать первой
— Районка — родная и привычная, — призналась Регина Козел. Она интернетом не пользуется, поэтому новости узнаёт из газет. Особенно впечатлила про пожар в физкультурно-оздоровительном комплексе. Сначала увидела по телевизору, потом прочитала в газете.
— Это ужас какой-то, так переволновалась, — разводит руками женщина.


 Возле дороги серые птички обсели иргу нашей постоянной читательницы Ирины Козельской. Мы к калитке — а они врассыпную. Тотчас в веранде показалась хозяйка.


— Прячу районку от мужа, чтобы прочитать первой, — в разговоре смеётся.
С райгазетой выписывает «Аргументы и факты в Беларуси», «Комсомольскую правду», «Самобранку», «Энциклопедию здоровья», «Сваты». Продлила подписку, а заодно купила у почтальона конфет, вафель и кукурузные палочки. 

P.S. Приятно, что у районной газеты немало верных подписчиков. Мы пользуемся доверием у наших читателей, благодаря особому вниманию к запросам и проблемам людей. Будем совершенствоваться.

Фотоматериал Казимира БЛАЖЕВИЧА.

Игорь  МАТЕЛЕНОК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта