Авторизация
 

Падрыхтоўка да перапісу ідзе ў Міёрах поўным ходам

 У кастрычніку 2019 года ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Гэтаму папярэднічае актыўная падрыхтоўка. Прывесці ў парадак адрасную гаспадарку раёна неабходна да канца чэрвеня. Начальнік аддзела статыстыкі раёна Наталля Новік і наш карэспандэнт праверылі, як міярчане нумаруюць сваё жыллё.

СЕРАДА, 13 чэрвеня. 14.00, бязлітасна пячэ сонца. З начальнікам аддзела статыстыкі Наталляй НОВІК сустракаемся ля магазіна “Алімп”. Наш маршрут уключае вуліцы Кастрычніцкую і Камсамольскую. Рухаемся ў накірунку кінатэатра.


На магазіне “Вечнасць” няма назвы вуліцы. “Дамавы” праз дарогу наогул без шыльдачкі. Знікла, калі будынак рамантавалі. Падобная сітуацыя ў прыватным сектары. “Абшываюць” сцены сайдынгам, абкладаюць цэглай, а пра аншлагі забываюцца.


На многіх дамах бачым нумары. Іх было б дастаткова, калі б у пачатку вуліцы ўбачылі аншлаг. Аднак яго няма…
На чарговым доме знаходзім назву вуліцы. Аднак немясцовы, зможа даведацца, што гэта Кастрычніцкая, толькі насупраць гасцініцы. А гэта ўжо шаснаццаты дом. Лічба павінна быць на кожнай кватэры, а іх пяць. Накіроўваемся ў адну. Цікавімся, чаму не абазначыліся.


 — А вы, дзяўчаты, не з Міёр? — пытаецца жанчына. — А далей, да суседзяў, пойдзеце? — скіроўвае гаворку ў іншае рэчышча.
ПАПЯРЭДЖВАЕМ, што неабходна павешаць шыльдачку і развітваемся.


Заўважаем, што на многіх дамах нумары ёсць. Аднак знайсці іх—задача няпростая. Густа разрастаюцца дрэвы, кустоўе. За імі не тое што маленькая лічба, нават дому не бачна.


— Спадзяюся, у кастрычніку такіх зараснікаў ужо не будзе, — уздыхае Наталля Аляксееўна.—Перапісчыкам стане лягчэй.
Аднак, у асноўным, гаспадары выканалі сваю задачу. Няважна, што спецыялісту давядзецца доўга шукаць нумар: на адваротным баку дома, на варотах, на паштовай скрыні або шафе для газавых балонаў, на дзвярах, на гаражы. А хтосьці наогул паставіў яго на фундамент. Напэўна, пашкадаваў новы сайдынг.


На перакрыжаванні ля святлафора не заблукаеш. На кінатэатры “Колас” устаноўлены правільны аншлаг: Кастрычніцкая, 26 — Камуністычная. Кіраўніцтва папярэдне тэлефанавала ў аддзел статыстыкі і кансультавалася. Адказны падыход, сумленныя работнікі. Паважаюць сябе і іншых.


 МІНАЕМ шматкватэрныя дамы за будынкам “Белдзяржстраху”. Ён таксама абазначаны. У першым рэканструкцыя, таму шыльдачкі няма. Наступны пранумараваны, ёсць пашпарт жылля. Згодна з ім лёгка знайсці патрэбную кватэру, таму на паверхі не падымаемся.
Перакрыжаванне ля школы. На жылым доме захаваўся аншлаг яшчэ савецкіх часоў. Добра бачна і зразумела. Госці, супрацоўнікі спецыяльных служб без праблем адшукаюць адрас.


— Хутка перапіс насельніцтва. Павешайце, калі ласка, аншлаг, — заклікае Наталля Новік.
— Я не пакрыўджуся, калі мяне не знойдуць, — адказвае мужчына.
Іншыя, наадварот, вешаюць нумарок з абодвух бакоў дома. Ці прымацаваўшы новы, пакідаюць і стары.


Ля чарговага дома Наталля Аляксееўна прыгадвае, што пры мінулым абходзе прасіла гаспадара зрабіць шыльдачку. Але яе няма. Чаму?
— На шафе ляжыць, павешаю.
Уручаем пісьмовае паведамленне і накіроўваемся далей.


Наталля Аляксееўна расказвае, што па вуліцы Піянерскай шмат аднолькавых аншлагаў. Такое пачуццё, што іх маляваў адзін мастак. І гэта правільна, жорсткіх рамак, якім ён павінен быць, няма. Можна заказаць у павільёне “Фота”, напісаць лічбу фарбай або змайстраваць нумар з любога матэрыялу. Мы ўбачылі металічныя, драўляныя, напісаныя на люстэрку, пластыкавыя. У каго якая фантазія.


На вуліцы Камсамольскай нумарацыя пачынаецца з другога дома. Здзіўляемся, калі сустракаем каваны аншлаг. Хутчэй за ўсё, гаспадар — майстар на ўсе рукі. Любуемся калодзежам, аркамі, агароджай і вазонамі ў адным стылі.


 Ля аднаго неабазначанага жылля сустракаем гаспадара. У аб’ектыве фотаапарата, ён лагодна абяцае.


— Павешаю шыльдачку. Абавязкова!


НА НАСТУПНЫМ доме лічба напісана, здаецца, алоўкам. Вядзецца рэканструкцыя. Няма адзнак на магазіне “Любімец”. Але ж адрасная гаспадарка патрабуе.


На перакрыжаванні ля магазіна “Велес” канчатковы прыпынак. Падводзім вынікі: 11 дамоў без апазнавальных знакаў. Іх гаспадарам пакінулі пісьмовую просьбу пранумараваць жыллё. Застаецца спадзявацца на іх сумленнасць.


Адказнасць за нумарныя знакі на жыллі нясуць гаспадары. Зрабіце іх максімальна заўважнымі, павешайце на сцяну дома. Аднавіце або замяніце старыя, калі няма — напішыце, змайструйце. Адна справа, калі вас не знойдуць госці і давядзецца іх сустракаць. Зусім іншая, калі кожная хвіліна на рахунку. Не прымушайце супрацоўнікаў хуткай дапамогі, міліцыі, выратавальнікаў губляць час, калі лік ідзе на хвіліны. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта