Авторизация
 

Марына Драба з Міёр наведала магілу свайго прадзеда Іосіфа Валеўкі ў Польшчы

 Адыходзяць у вечнасць удзельнікі Вялікай Айчыннай, але памяць  пра іх і воінаў, што не вярнуліся з той вайны, жыве не толькі ў помніках, абелісках, у надмагільных надпісах. Яна захавалася ў сем’ях, дзе сапраўднымі рэліквіямі па-ранейшаму з’яўляюцца старыя здымкі, франтавыя трохкутнікі, узнагароды і ўспаміны. На гэтай аснове ўсё большы размах набывае рух, які атрымаў назву “Бессмяротны полк”, не зарастаюць сцежкі да воінскіх пахаванняў.

Мне запомнілася сустрэча з былой выпускніцай СШ №3 Марынай Драба. Яна падзялілася ўспамінамі аб наведванні ў Польшчы магілы свайго прадзеда Іосіфа Валеўкі з вёскі Забор’е Новапагосцкага сельсавета. Ён служыў у 2-й арміі Войска Польскага і загінуў пры фарсіраванні Одэра.


 2-я армія Войска Польскага была ўтворана восенню 1944 года. У красавіку наступнага 1945-га яна пачала наступленне на Берлін з лініі Нісы-Лужыцкай і ў цяжкіх баях пераадолела супраціўленне ворага. Людскія страты былі вялікія, на могілках у Нісе-Лужыцкай, дзе знайшоў вечны спачын і наш зямляк, пахаваны 3420 салдат і афіцэраў, якія загінулі і памерлі ад ран у красавіку-маі 1945 года падчас фарсіравання Одэра і Нісы, а таксама Лужацкай аперацыі, бітвы пад Будзічынам і вызвалення Прагі. Пра ўсё гэта напісана на мармуровых плітах на польскай, рускай, нямецкай, французскай і англійскай мовах, на іх у алфавітным парадку названы кожны. На асобных пахаваннях на крыжах таксама ўказаны прозвішчы і іншыя звесткі. У адпаведнасці з імі Іосіф Валеўка быў сапёрам.


 Пасля вайны бабуля Марыны Драба ў другі раз выйшла замуж. Яе абраннікам стаў таксама ўдзельнік вайны Вітольд Гірын з вёскі Клібаўшчына. Ён гэтак жа трапіў на фронт пасля вызвалення родных мясцін. Ваяваў нядоўга, 22 жніўня 1944-га пад Клайпедай быў цяжка паранены. Разрыўная куля прабіла грудзі, другая — сцягно. У бездапаможным стане салдат трапіў у палон. У фашысцкім лагеры знаходзіўся на мяжы смерці, але малады арганізм вытрымаў, многае зрабілі для гэтага дактары з палонных. Саслужыўцы лічылі яго загінулым, сябар нават напісаў пра тое родным. Толькі такой звестцы бацька не паверыў, на яго запыт у Маскву прыйшло паведамленне, што сын прапаў без вестак. Але ён выжыў, 5 мая 1945 года быў вызвалены з лагера пад Гамбургам амерыканцамі. Праз месяц ваеннапалонных перадалі прадстаўнікам Савецкай Арміі, а восенню пешшу ён вярнуўся дадому. Потым ажаніўся і працяглы час працаваў лесніком у Новапагосцкім лясніцтве.


Аповед Марыны Драба мяне асабліва ўразіў тым, што ў яе сям’і не толькі захавалі падрабязныя звесткі пра воіна-прадзеда, але і наведалі яго магілу ў замежжы.

Фота прадаставіла Марына Драба.

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта