Авторизация
 

Воіны-афганцы Міёр вярнуліся з Міжнароднага злёту ветэранаў Узброеных Сіл

 Вячаслаў Стома працуе мастаком у дзіцячым санаторыі “Расінка”. Яго пастаянны клопат — належнае дызайнерскае афармленне лячэбна-прафілактычнай установы з разлікам на дзіцячае ўспрыняцце. Спраў хапае, бо пастаянна трэба прыдумваць  нешта новае ці падтрымліваць некалі рэалізаванае. У невялікай майстэрні на другім паверсе аднаго з карпусоў таксама рабочая атмасфера: фарбы, пэндзлі, рамы, напісаныя карціны з навакольнымі пейзажамі, эскіз будучага твора на мальберце.

Але на гэты раз размова з Вячаславам Мілецьевічам не пра мастацтва ці дызайн. Ён у раёне больш вядомы як кіраўнік грамадскага аб’яднання воінаў-афганцаў і нядаўна вярнуўся з важнага мерапрыемства ў Паставах.


 — Міжнародны злёт ветэранаў Узброеных Сіл, якія служылі ў пагранічных войсках ці ўдзельнічалі ў лакальных канфліктах, прайшоў на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Азяркі” на ўскрайку Пастаў,—апавядае Вячаслаў Мілецьевіч. — Ён прысвячаўся 100-годдзю нашых Узброеных Сіл і 29-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Удзельнічалі беларускія каманды з раёнаў Віцебшчыны і Мядзеля, а таксама з Літвы і Эстоніі. Атмасфера гасцінная, узаемаразуменне — поўнае.


Арганізатары прапанавалі нам вялікую творчую, мастацкую і спартыўную праграму. Знаёміліся ў будынку райвыканкама. Тут кіраўнік раёна Сяргей Чэпік расказаў пра сённяшні дзень Пастаўшчыны. Потым адбыўся невялікі мітынг ля абеліска ў гонар воінаў-афганцаў. Да яго мы ўсклалі вянкі.


Непасрэдна ў “Азярках” заняліся абсталяваннем палатачнага гарадка. Наша каманда з шасці чалавек называлася “Міёрскія братаны”. Мы размясціліся ў чатырох палатках, якія прывезлі з сабой. Блізка перазнаёміліся з суседзямі, а ля вогнішча перад намі выступіла маладзёжная група “Скіфы”. Амаль уся ноч прайшла ў песнях, візітах, успамінах.


 На наступны дзень удзельнічалі ў раённых мерапрыемствах у Паставах, што прысвячаліся Дню пагранічніка. Усклалі вянкі да помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні гэтых мясцін. Калі ж вярнуліся ў лагер, пачаліся спаборніцтвы па турыстычнай праграме. Выяўлялі мацнейшых у пляжных футболе і валейболе, перацягванні каната, штурханні гіры і паласе перашкод. Вечарам зноў загучалі песні, цяпер “афганскага” рэпертуару, бо выступаў перад намі сталічны калектыў “Саланг”. Абменьваліся з суседзямі сувенірамі.


У апошні трэці дзень урачыста ўзнагародзілі пераможцаў турыстычных спаборніцтваў. Вітаў старшыня абласной арганізацыі воінаў-афганцаў Валерыян Мацкевіч, які кіраваў работай злёту. Пасля развітальнага мітынгу раз’ехаліся па дамах з прыемнымі ўражаннямі.


Лічу, што міёрскія “афганцы” дастойна прадстаўлялі свой раён. Запявалам каманды быў гітарыст Сяргей Мацвееў з камбікормавага завода. У турыстычнай праграме ён перацягваў канат.


Вадзіцель мясакамбіната Уладзімір Бондар вызначыўся ў штурханні гіры, разам са мной ён спаборнічаў у пляжным валейболе.
Зваршчык УП ЖКГ Валерый Тычко і вадзіцель Міёрскага ПМС Віктар Радзішэвіч ганялі мяч у пляжным футболе.
Будаўнік Уладзімір Пахірка абараняў гонар каманды на турыстычнай паласе перашкод, што было няпроста і, між тым, захапляюча.

Здымак прадаставіў Вячаслаў СТОМА.
Маналог запісаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта