Авторизация
 

У Дзісне прымалі дапамогу з ЗША

 Сёмага чэрвеня аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Дзісне прымала гасцей. Валанцёры Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” са Злучаных Штатаў Амерыкі Пол і Уэндзі ДОТСАН, выканаўчы дырэктар Сяргей ЗУБОВІЧ закрывалі праект спонсарскай дапамогі. У аддзяленне закуплена мэбля і абсталяванне на 9 тысяч рублёў. Прадстаўнікі аб’яднання праверылі, як яно выкарыстоўваецца, асабіста пагаварылі з жыхарамі.

Праграма МДГА “Сафія” спансіруецца Гуманітарнай службай Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Створана ў 1993 годзе як гарадская арганізацыя, з 2000-га стала міжнароднай. Яе дэвіз — “дапамагаць людзям, каб яны змаглі ў наступным дапамагчы сабе самі”. Падтрымліваюць тых, хто мае ў гэтым патрэбу, у многіх краінах свету.


Кожныя год-паўтара гуманітарныя валанцёры, што пражываюць на тэрыторыі краіны, якой дапамагаюць, мяняюцца. Мяняюцца і іх адрасаты. Аднак Дзісну наведваюць ужо трэці раз. Пол і Уэндзі таксама ў Беларусі не ўпершыню, зараз жывуць у Мінску. У іх пяцёра дзяцей і 13 унукаў. Прыехалі ў аддзяленне разам з сынам Маркам, нявесткай Рэйчал і маленькім унукам Бэнджамінам.


— Супрацоўнічаем з “Сафіяй” з 2003 года, — гаворыць дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак. — Гуманітарныя валанцёры дапамагалі абсталёўваць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, аказвалі спонсарскую падтрымку і кругласутачнаму, якое размяшчалася ў былым будынку. Забяспечвалі неабходным харчаблок, куплялі мэблю.


Загадчыца аддзялення Наталля Кураш правяла экскурсію. Гасцям спадабаліся спартыўная зала, рэтра-пакой, дзе насельнікі могуць акунуцца ў атмасферу сваёй маладосці. Ацанілі творчую майстэрню, дзе з задавальненнем займаюцца пастаяльцы. Пол Дотсан праверыў у дзеянні дарожкі з сыпучых рэчываў у кабінеце для прафілактыкі дэменцыі.


Дзякуючы спонсарскай падтрымцы МДГА “Сафія” кухня аддзялення папоўнілася электрычнай плітой з шафай для смажання, двума вытворчымі сталамі, сталом-тумбай, трыма стэлажамі, двума падварнікамі, цялежкай сервіравальнай, шафай для хлеба. Абнавілі і посуд: каструлі, міскі, талеркі, кубкі. У сталовай з’явіліся 10 новых крэслаў. У пральную набылі сушыльны аўтамат для бялізны, незаменны ў асенне-зімовы перыяд. Прыводзяць адзенне ў парадак ужо на новай швейнай машынцы і дзвюх прасавальных дошках. У пакоі насельнікаў аддзялення перадалі 18 крэслаў.


Сямейная пара Дотсанаў упэўнілася, што абсталяванне, выдзеленае ў рамках дабрачыннага праекта, выкарыстоўваецца па прызначэнні. Адміністрацыя, персанал аддзялення і яго жыхары ўдзячныя аб’яднанню за спонсарскую падтрымку. Ужо ацанілі вартасці новага абсталявання.


— Не нарадуемся магутнай электрапліце. Старая доўга награвалася, — кажа повар Алёна Талапіла. — Эканомная і вельмі зручная.
На памяць госці павезлі з сабой сувеніры з мясцовай сімволікай.
Прыемна, што ў дабрачыннасці няма тэрытарыяльных межаў. Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва. 

ДАРЭЧЫ:
Не заўсёды лёс складваецца так, як нам хочацца. У паважаным узросце важна падтрымка родных і блізкіх. Аднак атрымліваецца і так, што чалавек застаецца адзін. Няпростыя лёсы і ў пастаяльцаў Дзісенскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Цяпер іх 27. З цеплынёй і ўдзячнасцю яны прымаюць працягнутую руку дапамогі.

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта