Авторизация
 

Газіфікацыя Чэрасаў наладжана

 “Наша мара збылася”! — радуюцца Леанід Крэнь з унучкай Сонечкай ад імя жыхароў Чэрасаў, у чые дамы сёлета ў лютым паступіў прыродны газ. Выгодамі цывілізацыі цяпер карыстаюцца 20 сем’яў. Марока з дрывамі і балонамі для іх засталася ў мінулым. Па праекце да газавай сеткі далучаны 34 домаўладанні, могуць падключацца і новыя абаненты.

Жыхар Чэрасаў Леанід Крэнь узначальваў кааператыў па газіфікацыі. Ідэя займець зручнасці, якія адпавядаюць населенаму пункту са статусам аграгарадка, належыць яго жонцы Раісе. Дзеля яе і аднавяскоўцаў узяў ініцыятыву ў свае рукі. Хаця, прызнаецца, многія вагаліся і не рашаліся ўкладаць уласныя сродкі ў агульную справу. Хапіла праблем, а колькі інстанцый давялося аб’ехаць і абысці з 2014 года — не пералічыць. Аднак атрымаў каштоўны вопыт, заручыўся падтрымкай самога генеральнага дырэктара “Віцебскаблгазу” Пятра Шэршаня. Газіфікавалі аграгарадок у парадку чаргі па дзяржаўнай праграме “Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак”. За садзеянне, дапамогу, падказкі ў патрэбны момант старшыня кааператыва асабліва ўдзячны тады яшчэ галоўнаму інжынеру, а цяпер начальніку Міёрскага раёна газазабеспячэння Канстанціну Матэленку.

 Чэрасы — наступны пасля Дзісны населены пункт у раёне і 117-ы аграгарадок у вобласці, куды прыйшоў прыродны газ. Газаправод у 1145 метраў падвялі ад шафнага размеркавальнага пункта, пабудаванага непадалёк адсюль у канцы мінулага года. Працягласць веткі па вёсцы складае 4400 метраў. На праектаванне і будаўніцтва затрачана 116,3 тысячы рублёў.


З прыходам блакітнага паліва ў аграгарадок, дзе 430 жыхароў, у кожнага з’явілася магчымасць павысіць узровень камфорту. З нагоды важнай падзеі ў мінулы чацвер у мясцовым Доме культуры адбылося сапраўднае свята. Яго ўдзельнікаў вітаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, генеральны дырэктар “Віцебскаблгазу” Пётр Шэршань. Яму імпануюць адносіны міёрскай улады да спраў, якія заўсёды лічацца патрэбнымі для жыхароў раёна. Пётр Пятровіч заўважыў асаблівы мясцовы клопат пра іх дабрабыт. Газ дазволіць пашырыць межы магчымага, паляпшаць вытворчую базу, павялічваць паказчыкі, шчыльнасць насельніцтва, за што шчыра ўдзячны старшыня СУП “Чэрасы” Алег Януковіч.


Гучала шмат добрых слоў у адрас тых, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве газаразмеркавальных сетак для пераводу Чэрасаў на блакітнае паліва. Ганаровай граматай аблвыканкама адзначаны намеснік галоўнага інжынера “Віцебскаблгазу” Сяргей Свірыдэнка, падзяка кіраўніка вобласці аб’яўлена слесару па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў Міёрскага раёна газазабеспячэння Яўгену Плехтану. Высокім прафесіяналізмам вылучаецца начальнік каштарыснай групы “Белгіпратопгаз” Таццяна Палойнікава. Ёй аб’яўлена падзяка аблгазу.


 Газіфікацыя аграгарадка, як заўважыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, — чарговы крок для паляпшэння якасці жыцця ў раёне. Толькі нядаўна адсвяткавалі наваселле ў новай раённай бальніцы. Не за гарамі і будаўніцтва райпаліклінікі. Са слоў Ігара Валер’евіча, ужо збіраюцца неабходныя дакументы. На гэтым тыдні атрымалі цудоўную вестку з Кіева. Там на міжнародным кангрэсе кардыяхірургаў дэлегацыя з Беларусі заявіла пра праектаванне і будаўніцтва ўнікальнага “Кардыя-цэнтра” ў Міёрах.


Кіраўнік раёна выказаў асаблівую падзяку генеральнаму дырэктару “Віцебскаблгазу”, словы якога не разыходзяцца са справай. Пра падзею Пятру Пятровічу будзе нагадваць брэндавы сувенір, выраблены ўмелымі рукамі майстроў Дзісенскага Дома рамёстваў. Граматамі райвыканкама адзначаны заслугі мантажніка вонкавых газаправодаў “Белгазбуда” Андрэя Мініна, вадзіцеля Міёрскага раёна газазабеспячэння Уладзіміра Пазняка.


 Раней для стварэння камунальнага камфорту ў Чэрасах даводзілася выдаткоўваць нямала сіл і часу, цяпер атрымліваюць яго без асаблівых намаганняў і фізічных затрат. У тым, са слоў старшыні Міёрскага сельсавета Галіны Шынкевіч, перш за ўсё заслуга вясковых актывістаў, якія ініцыявалі і давялі справу да лагічнага завяршэння. За дапамогу рэалізаваць задуманае дзякавала кіраўніцтву аблвыканкама, “Віцебскаблгазу”, райвыканкама, райсавета дэпутатаў.


 — Цяпер у аграгарадку будуць будавацца новыя дамы, а моладзь — заставацца на малой радзіме, — упэўнена Галіна Васільеўна. — Ужо сёлета дзве сям’і пажадалі абжывацца менавіта ў Чэрасах.


Газавікі вобласці разам з бездакорным выкананнем вытворчых задач паспяхова развіваюць свае таленты, умела ствараюць вакол сябе цудоўнае. Звярніце ўвагу на ідэальны парадак і эстэтычна аформленую тэрыторыю ля Міёрскага раёна газазабеспячэння. А як прафесійна выступае калектыў на сцэне!


Выгоды ствараць і пазітывам забяспечваць — іх службовы абавязак. Прычым выконваюць яго з асаблівым задавальненнем. Канцэрт віцебскіх, браслаўскіх, пастаўскіх, докшыцкіх, шаркаўшчынскіх, міёрскіх газавікоў асабліва парадаваў чэраскіх абанентаў. Разыходзіліся з пачуццём удзячнасці. Перад вяскоўцамі адкрываюцца цудоўныя перспектывы, ідзе адлік пачатку новага жыцця. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта