Авторизация
 

З экскурсіяй з Міёр у Дзісну

 Экскурсія па Доме рамёстваў, наведванне музея гісторыі Дзісны, вершы і песні ў цёплай добразычлівай атмасферы. Такую праграму адпачынку прапанавалі клубу “Бажэна” дзісенскія сябры з аб’яднання “Залаты ўзрост”. Сустрэча атрымалася насычанай і запамінальнай.

У ГОСЦІ ў Дзісну “бажэнаўцы” накіраваліся амаль што ў поўным саставе. За прадастаўлены транспарт дзякуюць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.


Пакуль сябры з “Залатога ўзросту” расстаўлялі на сталах кубкі для гарбаты і пачастункі, міярчане знаёміліся з культурнымі набыткамі Дзісеншчыны. Экскурсію па Доме рамёстваў правяла гаспадыня ўстановы Алена Балаш. Наведвальнікаў уразілі работы ў тэхніцы лапікавага шыцця, разьба па дрэве, тканыя паясы і іншыя вырабы майстроў. У музеі гісторыі горада Дзісна чакала Вольга Смаршчок. Расказала пра цікавыя факты з мінулага, паказала каштоўныя экспанаты.


ЗНАЁМСТВА з горадам прадоўжылася за гарбатай. Завіталі на сустрэчу дзісенскія паэтэсы Джэма Пугачэўская, Тамара Ларчык, Ірына Ліпніцкая, Вера Дуброўская, Васа Бічаніна. У іх творчасці значнае месца адведзена свайму маленькаму гарадку. За музычнае суправаджэнне адказвалі музыканты Леанід Салаўёў і Мікалай Федуковіч, салісткі Ядвіга Ганебная і Людміла Тарубарава. Дарэчы, музыка і спевы падаўжаюць маладосць. Пра гэта расказвала валанцёр гуртка “Здравушка”, урач-тэрапеўт на заслужаным адпачынку Таццяна Бандарэвіч. Па традыцыі, павіншавалі імяніннікаў. Падарункі для іх сваімі рукамі змайстравалі Ірына Ісаковіч і Ніна Ігошына.


РАЗВІТВАЛІСЯ са светлым сумам і цвёрдай упэўненасцю на новую сустрэчу. Як адзначаюць удзельніцы клуба “Бажэна”, асабліва іх уразіла любоў дзісенцаў да свайго роднага горада, якая заўважаецца ў прадметах з мінулага, у вершах мясцовых паэтаў, у работах сучасных майстроў. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 541
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 068
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 023
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 891
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 607
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 505
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 491
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2019
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2019
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта