Авторизация
 

“Ельня”, “Гаёўка”, “Важа” і “Дубы” — пункты адпачынку ля дарог Міёршчыны

 Спёка стамляе вадзіцеляў і іх спадарожнікаў. Пускацца ў далёкі шлях у такіх умовах наогул не рэкамендуецца. Калі ж ехаць абавязкова, лепш спыняцца адпачываць. Сапраўдным паратункам становяцца кемпінгі і месцы адпачынку. А многія мэтанакіравана едуць за горад, каб пасмажыць шашлыкі, пагуляць з дзецьмі, расслабіцца, падыхаць свежым паветрам. 

На Міёршчыне іх чатыры: “Ельня”, “Гаёўка”, “Важа” і “Дубы”. Знаходзяцца на балансе Дзісенскага лясгаса. Яго супрацоўнікі падтрымліваюць у парадку пляцоўкі, рамантуюць і ўзводзяць альтанкі. Карацей кажучы, ствараюць зручныя і камфортныя ўмовы для адпачынку.


Знеслі альтанку на месцы адпачынку “Ельня” на трасе “Міёры-Полацк” ля паварота на Узмёны. Побач прыгожы і, запэўніваюць аматары лоўлі, рыбны вадаём. Прывабліваюць маляўнічыя мясціны і кіроўцаў, якія спыняюцца, каб перавесці дух і перакусіць. Многія занепакоіліся: куды падзелася альтанка? Аднак праз некаторы час з’явілася іншая пабудова. Засталося толькі паставіць мэблю. Галоўны ляснічы Дзяніс Леановіч паведамляе:


— На гэтым абнаўленне не заканчваецца. Плануем абсталяваць невялікую дзіцячую пляцоўку. Змайструем арэлі і пясочніцу.
Касметычнага рамонту чакаюць “Гаёўка” ля мяжы з Полацкім раёнам і “Важа” ў Пераброддзі. Побач з апошняй летась зрабілі веласіпедную стаянку.


 Пачысцела, пасвяжэла і ў “Дубах”. Работнікі лясгаса падфарбавалі альтанкі, паставілі новыя лавачкі, адрамантавалі дэкаратыўны масток, ля якога ўсе любяць фатаграфавацца. Прыемна і ўтульна. Аднак так мяркуюць не ўсе: паступова малыя архітэктурныя формы прыходзяць у непрыдатнасць, збіраецца смецце. Не без удзелу адпачывальнікаў, уздыхае Дзяніс Сцяпанавіч. Кажа, што пасля зімы бывае нават страшна наведваць кемпінгі. Загадзя ўяўляеш сабе маштабы магчымых разбурэнняў. Несумленныя наведвальнікі пакідаюць пасля сябе след. І для супрацоўнікаў лясгаса ўсё пачынаецца спачатку.


Прыгадваецца сітуацыя з дзіцячага садка. Малышы раскідваюць, ламаюць, пэцкаюць рэчы. А клапатлівыя нянечкі ходзяць следам і прыбіраюць, рамантуюць, выціраюць. Прыемна быць неразумным дзіцяткам? Магчыма, аднак ці надоўга хопіць цярпення ў работнікаў лясгасаў? Нядзіўна, калі пры такіх адносінах месцы адпачынку адыдуць у нябыт.


Калі ласка, паважайце чужую працу! Няцяжка прыбраць пасля сябе смецце і кінуць яго ў кантэйнер. Месцы адпачынку павінны радаваць вока, а не выклікаць гідлівасць. Тым больш, што стараюцца менавіта для вас…

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта