Авторизация
 

Ваня мае шанц вылечыцца!

 У 2011 годзе ў сям’і БАРЫСЮК нарадзілася чацвёртае дзіця. Бацькі радаваліся, што Ванечка расце здаровенькім. Хварэў толькі на прастуды, як і ўсе дзеці. Але ў 2015-ым у сям’ю прыйшло гора. У дзень нараджэння хлопчыку паставілі дыягназ — нэйрабластома чацвёртай ступені з метастазамі ў лёгкія і лімфавузлы.

Ваня Барысюк перанёс складаную аперацыю і восем хіміятэрапій. Часта баляць ножкі, аднак хлопчык стараецца хадзіць і жыць паўнавартасна. Яму вельмі патрэбна дапамога!

Так пачалася нялёгкая барацьба за жыццё Ванечкі. Урачы правялі складаную 12-гадзінную аперацыю — першую ў Беларусі. Яна выратавала жыццё малому. Потым былі высакадозная хіміятэрапія, перасадка ствалавых клетак і прамянёвая тэрапія. Пасля аперацыі ў Вані пачалося скрыўленне шкілету, вялікі кіфоз. У 2016 годзе аналіз з радыёактыўным ёдам паказаў, што ракавыя клеткі адступілі. Аднак неабходна дарагое лячэнне антыцеламі ў Ізраілі. Сям’я аддала ўсе зберажэнні на лекі, якія даставалі з-за мяжы. З дапамогай фонда сабралі грошы і Ванечка з мамай адправіўся на лячэнне. Іспанскія ўрачы сказалі, што неабходна тэрміновая аперацыя на пазваночніку, бо хлопчык можа застацца інвалідам. Паставілі пласціны, правялі шэсць курсаў лячэння антыцеламі. Ваня стаў сам хадзіць, толькі неабходна было ездзіць у Іспанію кожныя шэсць месяцаў да 14 год, каб рассоўваць пласціны.


Шчасцю бацькоў не было межаў. Аднак у канцы чэрвеня даследаванне паказала, што хвароба вярнулася. Свяціўся лімфавузел на шыі. Выдалілі пухліну, прайшлі прамянёвую тэрапію. У кастрычніку ў Вані ўсё было ў парадку. У пачатку года ў Расіі сказалі, што засвяцілася костка тазу. У шпіталі ў Барселоне выставілі рахунак на лячэнне — 7893 еўра. Высветлілася, што маскоўскія ўрачы памыліліся і ў хлопчыка ўсё ў парадку. Аднак хутка зноў трэба ехаць абследавацца і рассоўваць пласціны. Гэта каштуе 7693 еўра. Чарговая сума непад’ёмная для бацькоў. Дапамажыце маленькаму хлопчыку стаць здаровым! Нават невялікія грошы ад кожнага нераўнадушнага чалавека выратуюць Ванечку.

Перавесці сродкі можна на дабрачынны рахунак, адкрыты ў філіяле 511, г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1, УНП 100349858, МФА AKBBBY21511:


-беларускія рублі — транзітны рахунак BY55AKBB38193821035615200000 на дабрачынны рахунак BY08AKBB31340000017655220401 у аддзяленні 511/401, бестэрміновы. Код банка 815.


Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак Барысюка Аляксандра Дзмітрыевіча на выдаткі, звязаныя з лячэннем і рэабілітацыяй сына Барысюка Івана Аляксандравіча.


Таксама можна папоўніць адкрыты на лячэнне Ванечкі баланс +375 (29) 211 81 85 (МТС). Тэлефон таты хлопчыка — +375 (29) 307 40 98.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта