Авторизация
 

Пра што думалі міярчане 9 мая?

 Што азначае для міярчан дзень 9 мая, якія ўражанні падарыла святочнае мерапрыемства, пра што задумаліся, назіраючы за шэсцем “Бессмяротнага палка” і слухаючы песні ваеннай пары. 

Ульяна Гаравец:
— На свяце не першы раз. Гэта асаблівы дзень. Шануем тых, хто змагаўся за мір. Я вучуся ў шостым класе, ведаю пра вайну ад настаўнікаў і родных. Прыйшла з партрэтам свайго прадзядулі Мікалая Іванавіча Шадурскага. Ён ваяваў на 4-м Украінскім фронце. Пра яго мне мама расказвала.

Валянціна Аляксееўна Шук:
—Кожны год прыходжу на ўрачыстасць. Калі пачалася вайна, я была маленькай дзяўчынкай. Жылі ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. Памятаю, як страшна гулі самалёты, як мы начавалі ў зямлянках. Тату ў 1944 годзе забралі на фронт. Я ўжо вучылася ў школе і пісала яму пісьмы, атрымлівалі лісты ў адказ.


Дайшоў да Берліна. Там трапіў у шпіталь. Ад яго імя медсястра адправіла дадому пасылку з прывітаннем і падарункамі, нават цукар быў. Пасля прыйшло паведамленне, што ён загінуў. Маці не хацела ў гэта верыць. Калі аб’явілі пра Перамогу, усе радаваліся, дзяцей на руках падкідвалі. А ў мяне слёзы ў вачах: тата не дажыў. Цяпер расказваю ўнучкам, што дзесьці ў Берліне пахаваны іх прадзядуля. Сёння ішоў па горадзе “Бессмяротны полк”, а я ўспомніла, як праз нашу вёску немцы гналі кудысьці мірнае насельніцтва. Тады таксама было шмат людзей. Мір — гэта сапраўднае багацце. Трэба даражыць ім і цаніць. Штодня радавацца жыццю, не растрачваць яго на сваркі і папрокі.


Марына Гелеш:
— На свяце Перамогі бываем штогод. Прыйшла з пяцігадовай дачушкай Насцяй. Яна ведае, што значыць дата 9 мая. Выхавальніца ў дзіцячым садку расказвае пра гераічнае мінулае. Дзень Перамогі — свята з аднаго боку сумнае, бо за мір аддадзены мільёны жыццяў. Аднак на душы сёння светла і радасна. Цудоўнае надвор’е, песні гучаць. І ўсё гэта дзякуючы ветэранам вайны. Мы павінны памятаць пра іх і быць удзячнымі кожны дзень.

Андрэй і Вераніка Шаўлюгі:
—Сёлета ўпершыню прыйшлі на свята ўсёй сям’ёй. Сыну Нікіту восем год, дачушцы Дашы чатыры. Сапраўды святочная атмасфера пануе на плошчы. Канцэрт паглядзелі, вельмі спадабалася. Сёння асабліва адчуваецца каштоўнасць міру. Наша бабуля нарадзілася ў 1941 годзе. Хоць была зусім маленькай, але памятала, як хаваліся ў акопах, як гарэлі хаты. Нельга забываць, якой цаной дасталася Перамога.

Таццяна Цімафеева:
— Радаснае свята са слязамі на вачах. Прайшліся з “Бессмяротным палком”. Неслі партрэт майго дзядулі Уладзіміра Шульгі. Ён трапіў на фронт у 1944 годзе, у 1945 быў паранены. На ўрачыстасць прыйшла разам з сынам Уладам, яму 9 год і шасцігадовай дачушкай Лерай. Ім падабаецца. Завіталі на палявую кухню, каша вельмі смачная. З сабой фотаапарат, робім здымкі ў сямейны альбом. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта