Авторизация
 

У санаторыі "Расінка" аздараўляюцца і выдаюць сваю газету

 Прырода ў “Расінцы” шыкоўная, паветра чысцейшае — з сумесі сасновай смалы і азону. Так і цягне на крэатыў і пазітыў, прычым кожны 21 дзень аздараўлення. У санаторыі спаборнічаюць, развіваюць таленты, танчаць, весяляцца, а яшчэ вярстаюць газету.

 Першы нумар выпусціла рэдкалегія 503 змены, якая доўжылася з 19 сакавіка да 9 красавіка. Плён сваіх намаганняў першапраходцы павезлі дадому. Цяпер пераемнікі з цікавасцю паўтараюць увесь вытворчы цыкл, які звычайна праходзіць друкаванае выданне: сабраць інфармацыю, скласці план нумара, прыдумаць канцэпцыю, намаляваць макет, звярстаць на камп’ютары і перадаць па каналах інтэрнэт-сувязі ў Наваполацкую друкарню.


Дзіцячае выданне выходзіць адзін раз у заезд тыражом у 299 экзэмпляраў. Распаўсюджваецца бясплатна сярод удзельнікаў змены, прычым кожная працуе на сябе. Таму да выпуску падыход выключна творчы.


 Калі наведаліся ў “Расінку”, адразу накіраваліся на вытворчую лятучку, якую праводзілі загадчыкі культурна-масавага і спартыўнага аддзела Людміла Войтава і па выхаваўчай рабоце Жанна Акачонак. Менавіта яны асноўныя ініцыятары насычаць адпачынак выхаванцаў зместам, напаўняць уражаннямі, добрымі справамі. Ідэя цікавага праекта, вядучая роля ў яго рэалізацыі таксама належыць ім — цяпер і галоўным рэдактарам па сумяшчальніцтве.


 Апантаныя Людміла Чаславаўна і Жанна Уладзіміраўна актыўна размяркоўвалі заданні сярод камандзіраў атрадаў і саветам юных рэдактараў: хто занатуе ў артыкул свае ўражанні, падрыхтуе рэпартаж, правядзе апытанне, напіша каментарый, абмяркуе тэму ці складзе верш. Кожны бярэцца за справу па плячы. Хоць прафесійных рэпарцёраў і масцітых публіцыстаў сярод хлопчыкаў і дзяўчынак няма, галоўны крытэрый—натхненне. У сценах санаторыя яно не пакідае ні на імгненне.


Мастацкі рэдактар Дзмітрый Шаўчонак уключае ноўтбук. Ён ужо ведае, як аформіць газету ў духу часу, што прыцягвае ўвагу на першай паласе, дзе размеркаваць здымкі на развароце, куды загнаць “кірпіч” — у “падвал” ці на “чардак”, чым разнастаіць віншавальны блок. Курс задаюць галоўныя рэдактары. І чарговы выпуск газеты фарміруецца з самага важнага: пераможцы рэйтынгу ў намінацыях “Расінкі”, імяніннікі змены, наказ наступным адпачывальнікам. На чатырох палосах фармату А4 занатоўваецца юны, дзесьці наіўны і выключна свежы погляд.


 З артыкулаў першага выдання здраўніцы позірк міжволі выхоплівае радкі: “Расінка” развівае асобу ў кожным з нас”, “З “Расінкай” вельмі сумна развітвацца. Можна толькі параіць праводзіць тут кожны дзень як апошні, рабіць шмат фота, усміхацца і проста атрымліваць асалоду”, “хачу працаваць тут выхавальнікам ці арганізатарам, каб ствараць цудоўную атмасферу, якую зараз ствараюць нам”, “калі я вырасту, у мяне з’явіцца сям’я, абавязкова сюды прыеду ў аддзяленне “бацькі з дзецьмі”.


Дарэчы, многія хлопчыкі і дзяўчынкі адпачывалі тут нават па дзевяць разоў і больш, яны адусюль. Абсалютны рэкардсмен Кірыл з Віцебска. Яму ўжо сямнаццаць, а ў “Расінцы” ў адзінаццаты раз, таму даўно як родны. Адміністрацыя здраўніцы ганарыцца сваімі пастаяннымі прыхільнікамі. Іх фотаздымак заўсёды будзе займаць пачэснае месца на першай паласе пад рубрыкай “Здабытак “Расінкі”.


Усё гэта наяўна падцвярджае, што санаторый на Міёршчыне нешта куды большае, чым проста профільная ўстанова. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта