Авторизация
 

“Лепшы матэрыял пра пошту” напісаны ў Міёрах

 Ужо які год запар рэспубліканскае прадпрыемства “Белпошта” аб’яўляе конкурс сярод журналістаў друкаваных і электронных СМІ на “Лепшы матэрыял пра пошту”. 

Рэдакцыя раённай газеты “Міёрскія навіны” актыўна на яго адгукаецца. Не дзеля славы і ўзнагарод. Да пошты мы асабліва нераўнадушныя, а яе работнікаў лічым надзейнымі сябрамі і паплечнікамі. Публікацыі — як знак увагі і падзякі за цеснае плённае супрацоўніцтва, за дапамогу і падтрымку падчас падпісной кампаніі.


Заўсёды цікава і пазнавальна пра разнастайныя аспекты дзейнасці паштовай службы і прафесіяналаў, занятых у гэтай сферы, расказвае чытачам раёнкі загадчыца аддзела пісьмаў і сацыяльнай сферы Кацярына Рынкевіч. Матэрыялы, прасякнутыя цеплынёй, ніводнага разу не засталіся незаўважанымі на рэспубліканскім узроўні. Па выніках мінулагодняга конкурсу таксама адзначаны ў ліку лепшых.


Дыплом і прызы з паштовай сімволікай журналістцы ўручыў начальнік раённага вузла паштовай сувязі Андрэй Масла. Падзякаваў калектыву рэдакцыі за плённае супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, пажадаў новых творчых дасягненняў. А мы раздзяляем наш чарговы поспех разам з поштай. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта