Авторизация
 

Ія Мікалаеўна ЯЛЕНСКАЯ — старэйшына вёскі Цвеціна і не толькі

 У мінулым — работнік культуры, цяпер — сацыяльны работнік. Старэйшына вёскі Цвеціна. Па пашпарце — пенсіянерка са стажам. На справе — бадзёрая, энергічная, з мноствам гаспадарчых і грамадскіх клопатаў сяльчанка. Ія Мікалаеўна ЯЛЕНСКАЯ выбірае рух, працу на зямлі і дапамогу людзям.

— Сорак год у сферы культуры і ўжо восем як сацыяльны работнік. Працаваць пайшла адразу пасля школы. Хацела на ветфельчара вывучыцца. Але ў той час гэта было няпроста, — расказвае Ія Мікалаеўна. — Жылі весела, моладзі ў вёсках шмат. Клопатаў хапала і адпачываць умелі.


МАЛАЯ радзіма Іі Мікалаеўны — вёска Мётлы, што недалёка ад Цвеціна. Цяпер тут некалькі хат, а калісьці жыццё віравала. Былі і школа, і клуб. З тым клубам у Іі Мікалаеўны звязаны вясёлыя светлыя ўспаміны. Маладую дзяўчыну прызначылі загадчыцай. Ладзіла канцэрты, сустракала моладзь на танцах, рыхтавала святы.


— Пасля пасяўной штогод быў Дзень вясны. Размяшчаліся на вуліцы. Песні спявалі, гулялі, — успамінае былы культработнік. — Дажынкі ў складчыну адзначалі. Уся вёска збіралася за агульным сталом, затым пачыналіся танцы і забавы. Тамада ў той час застаўся б без працы. Улетку студэнты штодня ў клуб прыходзілі. Ездзілі з імі з канцэртамі ў суседнія вёскі. У клубным хоры спявалі сорак самадзейных артыстаў.
РАБОТНІКУ культуры добра вядома сялянская праца. Яшчэ школьніцай дапамагала маці на ферме кароў даіць, працавала на зернетаку і на палетках з ільном. Сумяшчала творчую дзейнасць з сельскагаспадарчай. Разам з працаўнікамі калгаса нарыхтоўвала сена, капала бульбу, удзельнічала ў суботніках і нядзельніках. Пасля навучылася ставіць дыягназы і лячыць свойскую жывёлу. Муж Іі Мікалаеўны быў ветфельчарам. З яго дапамогай асвоіла справу, пра якую марыла ў юнацтве.


У ЦВЕЦІНА Яленскія пераехалі ў 1990 годзе. Ія Мікалаеўна ўладкавалася мастацкім кіраўніком ў мясцовы СДК, загадвала Домам фальклору. І цяпер не парывае сувязей з былымі калегамі. Удзельнічае ў аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці, актыўная гаспадыня ў клубе “Цвецінскія прысмакі”. Спраўляецца з абавязкамі старэйшыны вёскі. Сочыць за добраўпарадкаваннем грамадскіх месц і гаспадарчых сядзіб. Многія двары радуюць дагледжанасцю і прыгажосцю. Напрыклад, мноства кветак акружае дом былой работніцы гаспадаркі Ліліі Фёдараўны Гваздоўскай. Да яе старэйшына звяртаецца за дапамогай і парадамі. У сваім двары Ія Мікалаеўна таксама падтрымлівае парадак і вырошчвае кветкі. Гадуе каня і карову, садзіць агарод. Дваццаць адзін год са сваёй гаспадаркай спраўляецца адна. Прыязджаюць на дапамогу з Полацка дочкі Таццяна і Валянціна. Наведваюць бабулю тры ўнучкі. Малодшая яшчэ школьніца.


ХАПАЕ сіл у Іі Мікалаеўны клапаціцца не толькі пра сябе. Штодня спяшаецца да тых, каму патрэбны догляд і ўвага. У яе сем падапечных.
— Мне хочацца хоць крыху расказаць пра гэтых людзей. Усе яны вясковыя, з малых гадоў спазналі працу на зямлі, сумленна шчыравалі ў калгасе і клапаціліся пра ўласны дабрабыт. Праца была для іх больш чым абавязкам ці неабходнасцю. Яны ёй жылі, — гаворыць Ія Мікалаеўна.


У родныя Мётлы едзе да Георгія Георгіевіча Мятлы. У маі былому вадзіцелю з саракагадовым стажам споўніцца 91 год. У Галёнчыне жыве Зінаіда Уладзіміраўна Кулянок. З 14 гадоў яна працавала ў калгасе жывёлаводам, мае шмат узнагарод. Таксама яшчэ падлеткам даіла кароў Ірына Паўлаўна Талапіла з Цвеціна. Жывёлаводам была Лілія Канстанцінаўна Глебка.


Пра сваіх падапечных Ія Мікалаеўна расказвае з цеплынёй і павагай. Рада, што можа ім дапамагаць. Адкуль у самой у 67 год энергія і сілы?
— Старасці не паддаюся. І без гумару не абыходжуся. Можа быць, таму што 1 красавіка нарадзілася,—усміхаецца субяседніца.
СОРАК хвілін мала для размовы з чалавекам дзейсным, зацікаўленым, пазітыўным. Але больш часу ў Іі Мікалаеўны не было. Чакалі справы і людзі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта