Авторизация
 

У Дзень працы ў прафсаюзаў прафесійнае свята

 1 Мая, у Дзень працы, работнікі прафсаюзаў адзначаюць прафесійнае свята. Вынікі года падводзіць старшыня раённага аб’яднання Аляксандр Барэйка.

З якім багажом прафсаюзы Беларусі сустракаюць прафесійнае свята?
— Прафсаюзы Беларусі распрацавалі і ўнеслі на разгляд Ураду звыш 40 прапаноў па дапаўненнях у праект закона па змяненні Працоўнага кодэкса. Напрыклад, наконт абмежаванняў няпоўнага рабочага дня. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе: калі значна мяняюцца ўмовы працы, павінен устанаўлівацца няпоўны рабочы дзень працягласцю не менш за палову звычайнага.


Гэта абумоўлена праблемай схаванага скарачэння: наймальнікі для таго, каб зменшыць выплаты пры аптымізацыі штата, мяняюць умовы працы. Напрыклад, устанаўліваюць няпоўны рабочы дзень працягласцю ў адну-дзве гадзіны. Аплата працы адпаведная, таму многія работнікі звальняюцца самі. У выніку атрымліваюць выхадную дапамогу ў памеры заробку за два тыдні, а не за тры поўныя месяцы, як прадугледжана пры скарачэнні.


Яшчэ адна прапанова — падаўжаць або перазаключаць кантракты з сумленнымі работнікамі на максімальны перыяд, або пераводзіць іх на бестэрміновы працоўны дагавор. Пры гэтым захоўваюцца ўсе сацыяльныя і матэрыяльныя гарантыі. Такая норма сёлета ўключана ў Генеральнае і шэраг галіновых пагадненняў, многія калектыўныя дагаворы. Пакуль мае рэкамендацыйны характар. Аднак для таго, каб яна прымянялася ўсюды, і каб выключыць суб’ектывізм пры прыняцці рашэнняў, працягваць працоўныя адносіны з работнікам ці не, яе неабходна замацаваць у Працоўным кодэксе.


З мая мінулага года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць “народны” маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі. Якія яго вынікі?
— Наша задача — вызначыць, наколькі рост цэн адпавядае росту даходаў насельніцтва. Мы аналізуем, ці дазваляе заробак у канкрэтным рэгіёне або населеным пункце купляць неабходныя прадукты, тавары, аплачваць паслугі.


Маніторынг цэн на харчаванне право- дзіцца па ўсіх раёнах і 10 гарадах абласнога падпарадкавання — 137 тэрытарыяльных адзінак. Па 98 таварных пазіцыях правяраюцца 274 магазіны. У Міёрскім раёне гэта “Еўраопт” і “Родны кут”.


Мы звярнулі ўвагу, што сярэдні заробак па краіне за жнівень 2017-люты 2018 вырас усяго на 0,7%, а кошт спажывецкага кошыка — на 7,7%. Акрамя таго, сталі даражэйшымі паслугі. Прафсаюзы праінфармавалі Урад, дэталёва абмеркавалі гэту тэму на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльна-эканамічных пытаннях.


На жаль, ва ўзроўні даходаў насельніцтва паміж рэгіёнамі краіны ёсць вялікі разрыў. Летась нізкія заробкі былі ў некаторых раёнах Брэсцкай і Віцебскай абласцей. У лютым сёлета такіх рэгіёнаў стала больш.


22 верасня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісала пагадненне аб узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай. Як гэта адбываецца на раённым узроўні?

— Пагадненне ўжо рэалізуецца на практыцы. Кожны апошні чацвер месяца ва ўсіх гарадах краіны праводзяцца сумесныя прававыя прыёмы. Летась на іх пабывалі амаль 4 тысячы чалавек. Дапамогу прававых інспектараў атрымаў 41 жыхар Міёршчыны. Узнімалі розныя пытанні: пенсіённае забеспячэнне, атрыманне ў спадчыну нерухомай маёмасці, прымяненне кантрактнай формы найму, перыядычнасць і тэрміны выплаты заробку, выбар формы працоўнага дагавору, матэрыяльная дапамога на аздараўленне. З кастрычніка 2017 года ў такіх прыёмах удзельнічае памочнік пракурора Вольга Барысенка.


Яшчэ аб адным напрамку работы Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Генпракуратура дамовіліся падчас сустрэчы 22 сакавіка ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра. Яны правераць своечасовасць выплаты заробку ў вобласці, бо ў лютым 203 арганізацыі парушылі заканадаўства. Найбольш праблемным рэгіёнам стала Віцебшчына.


Таксама абмеркавалі пытанне прыцягнення работнікаў да матэрыяльнай адказнасці за ўрон, які прычынены наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў. Адзначана, што ў калектыўных дагаворах можа ўстанаўлівацца абмежаваная адказнасць. Аднак для тых, хто працуе па кантракце, гэта не прымяняецца. Яны кампенсуюць урон у судовым парадку ў поўным памеры. Такі падыход ставіць у няроўнае становішча членаў калектыву, якія працуюць па дагаворы і па кантракце. За аднолькавы ўрон яны будуць несці розную ступень матэрыяльнай адказнасці.


У сваёй практыцы прафсаюзныя юрысты сутыкаліся з фактамі, калі за прычынены ўрон каралі двойчы. Спачатку кантралюючы орган выяўляў парушэнні і работніка прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Затым наймальнік спаганяў з яго ў судовым парадку штраф, які ўскладалі на юрыдычную асобу. Гэта не адпавядае прынцыпам сацыяльнай справядлівасці. Каб вырашыць праблему, Нацыянальны савет па працоўных і сацыяльных пытаннях накіраваў зварот у Вярхоўны суд. Прапанаваў перагледзець судовую практыку спагнання штрафаў з работнікаў. Прадстаўнікі пракуратуры згодны, што праблема патрабуе дэталёвага разгляду і заканадаўчага вырашэння.


Прававая абарона — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці прафсаюзаў. Толькі за мінулы год нашы юрысты праз суды аднавілі на рабочых месцах 86 чалавек, якіх звольнілі незаконна. Вярнулі ім утрыманыя або нявыплачаныя сродкі на суму звыш 1,5 мільёна долараў у эквіваленце. Акрамя таго, разгледзелі каля 50 заканадаўчых актаў, якія закранаюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы работнікаў.

Сёння Сусветны дзень аховы працы. Прафсаюзы шмат працуюць у гэтым напрамку?
— Так, ахова працы — адна з асноў дзейнасці прафсаюзаў. Летась тэхнічныя інспектары працы правялі звыш 8 тысяч праверак. Выявілі больш за 64 тысячы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Удзельнічалі ў 398 расследаваннях няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У нашым раёне адбыліся чатыры выпадкі з цяжкімі наступствамі і адзін са смерцю работніка.


Увогуле кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы пастаянны. Напярэдадні пасяўной тэхнічная інспекцыя правяла месячнік грамадскага кантролю ў сельскай гаспадарцы. Выявіла звыш 1500 парушэнняў у сферы аховы працы пры падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ больш чым у 300 гаспадарках краіны. На Міёршчыне маніторынг пройдзе ў пачатку мая.


Наймальнікі імкнуцца забяспечыць работнікам належныя ўмовы працы. Аднак некаторыя недастаткова сур’ёзна ставяцца да правіл і норм у сферы тэхнікі бяспекі. Таму маніторынгі працягнуцца падчас нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю.


Вашы пажаданні чытачам да 1 Мая?
— Хай у вашым жыцці будзе як мага больш нагод для радасці, у доме пануюць лад, каханне і дастатак. Хай квітнее і багацее наш родны край. Жадаю ўсім здароўя, дабра, удачы і дабрабыту, дастойнага заробку і вясенняга настрою.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта