Авторизация
 

Жыхары Мілашова маглі застацца без вады...

 На будаўнічай пляцоўцы металапракатнага завода з пацяпленнем пашыраецца фронт работ. Чакаецца, што колькасць работнікаў падвоіцца. Дзе размясціць дадатковую сотню спецыялістаў, якія прыязджаюць працаваць у Міёры вахтавым метадам?

Пераабсталяваць пад інтэрнат вырашана будынак былой Мілашоўскай школы. Адна са сталічных падрадных арганізацый заключыла дагавор арэнды з гаспадаром памяшканняў — аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Цяпер пачынае іх пераабсталёўваць для новага выкарыстання. У прыватнасці, намячалася для мясцовай каналізацыі закапаць металічную ёмістасць, побач з будынкам устанавіць біятуалеты.


Такія новаўвядзенні не адобрылі мясцовыя жыхары. Іх меркаванні агучыў у РЦГЭ і іншых раённых установах, у тым ліку патэлефанаваў у рэдакцыю Пётр Шук, сядзіба якога праз агароджу з участкам былой школы.

Сутнасць пярэчанняў наступная: па-першае, біятуалеты і каналізацыйны адстойнік — аб’екты спецыфічныя, першапачаткова планавалася размясціць іх у непасрэднай блізкасці ад жылля. Па-другое, пры правядзенні работ механічным спосабам можна пашкодзіць водаправод, што праходзіць побач, а тады без вады застануцца не толькі ў Мілашове, але і ў майстэрнях, іншых будынках ВУПКУ “Міёрскі”.


 19 красавіка ў Мілашова выехалі галоўны санітарны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч, начальнік гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Рыжанкоў і аўтар гэтых радкоў. Пасля перамоў з будаўнікамі вырашана размясціць адстойнік каналізацыі далей ад жылля — на супрацьлеглым баку памяшкання школы, хаця для гэтага давядзецца перарэзаць асфальтавую дарожку, далей, з захаваннем санітарных норм, аднесці біятуалеты.


Патрабуе вывучэння яшчэ адно пытанне. У водаправоднай сетцы вёскі Мілашова, якая належыць ВУПКУ “Міёрскі”, нізкі ціск. Са з’яўленнем новага спажыўца ёсць рызыка зменшыць яго яшчэ больш. Будаўнікі супакойваюць: жыхары будучага інтэрната працуюць вахтавым метадам, ад’язджаюць на сем гадзін раніцы і вяртаюцца пасля 21.00. На водаспажыванне мясцовых вяскоўцаў амаль цэлы дзень ніякага ўплыву не будзе. 

Фота з архіва Вольгі ВІШНЕЎСКАЙ.

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта